Уладзімiр Чэрнiкаў, начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Уладзімiр Чэрнiкаў, начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях: Варта больш актыўна ўкараняць iнавацыйныя падыходы да адраджэння забруджаных тэрыторый
Вось ужо 23 гады мы жывём "пасля чарнобыля". Як заўважаюць спецыялiсты, аварыя на ЧАЭС — самая буйная тэхнагенная катастрофа ў гiсторыi чалавецтва. Яна мела глабальны характар, бо закранула многiя дзяржавы, але найбольш пацярпелi Расiя, Украiна i Беларусь. Пры гэтым асаблiвую цяжкасць наступствы выбуху на чацвёртым блоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi мелi для нашай краiны. Нездарма ж пераадоленне вынiкаў чарнобыльскай аварыi стала адным з найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. На працягу 23 гадоў удалося вырашыць шэраг найважнейшых задач, аднак асобныя праблемы маюць доўгачасовы характар. Якiя галоўныя прыярытэты рэабiлiтацыi забруджаных тэрыторый, што яна прынясе тутэйшым жыхарам? На пытаннi карэспандэнта "Звязды" адказвае начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Уладзiмiр Чэрнiкаў. "Маштабы аказалiся вельмi вялiкiя" — Ад шэрагу экспертаў нярэдка прыходзiцца чуць, што наступствы аварыi на Чарнобыльскай АЭС найбольш адэкватна характарызуюцца тэрмiнамi "катастрофа" альбо "нацыянальнае экалагiчнае бедства", — заўважае Уладзiмiр Аляксандравiч. — Адкуль такiя ацэнкi? У вынiку аварыi на ЧАЭС вялiкая частка тэрыторыi нашай дзяржавы пераўтварылася ў зону экалагiчнага бедства, у значнай ступенi пацярпела пятая частка насельнiцтва. З такiм комплексам праблем, звязаных з наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, нiхто яшчэ не сутыкаўся. Яе маштабы для Беларусi сапраўды вельмi вялiкiя. Забруджанай аказалася амаль чвэрць тэрыторыi нашай дзяржавы. Значна пацярпеў аграпрамысловы комплекс — з абароту было выведзена 2,6 тысячы квадратных кiламетраў сельскагаспадарчых палеткаў. Лiквiдаваны 54 калгасы i саўгасы, 9 прадпрыемстваў, якiя займалiся перапрацоўкай. Рэзка скарацiлiся пасяўныя плошчы, значна зменшылася пагалоўе жывёлы. Пасля аварыi цэзiем-137 аказалася забруджанай пятая частка сельскагаспадарчых палеткаў (18 тысяч кв. кiламетраў). Як правiла, гэта былi вельмi ўрадлiвыя глебы. У забруджанай зоне знаходзяцца каля 340 прамысловых прадпрыемстваў, зразумела, што ўмовы iх гаспадарання па аб’ектыўных прычынах пагоршылiся. У сувязi з адсяленнем жыхароў з найбольш пацярпелых тэрыторый дзейнасць шэрагу з iх (а таксама многiх аб’ектаў сацыяльнай сферы) была спынена. Тыя, што засталiся, нясуць значныя страты ў вынiку змяншэння аб’ёмаў вытворчасцi, няпоўнай акупляльнасцi ўкладзеных сродкаў. Адзначаюцца вялiкiя затраты палiўных, матэрыяльных рэсурсаў. Увогуле, значна скарацiлася сыравiнная база. У найбольш забруджаных зонах апынулiся 57 радовiшчаў мiнеральных рэсурсаў. Абмежаваны пошукава-разведвальныя работы ў паўднёвай частцы Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласцi (дарэчы, адной з найбольш перспектыўных — ацэненыя рэсурсы складаюць 25,3 мiльёна тон нафты). Вялiкi ўрон нанесены лясной гаспадарцы. Каля чвэрцi "зялёнага" фонду (больш чым 20 тысяч квадратных кiламетраў) былi забруджаны. Адпаведна, штогадовыя страты драўнiны па розных ацэнках складаюць 2 мiльёны кубаметраў, а да наступнага года гэтая лiчба дасягне 3 млн куб. м. Найбольш вострая сiтуацыя — у Гомельскай i Магiлёўскай абласцях, дзе забруджана 51,6 i 34,6 працэнта ўсёй плошчы лясоў. "Дзяржаўныя выдаткi — амаль 18 млрд долараў" — Наступствы аварыi мелi i значны сацыяльны ўрон? — Зразумела, вялiкiя не толькi эканамiчныя, але i сацыяльныя страты. Для пацярпелых рэгiёнаў увогуле характэрная скажоная дэмаграфiчная структура. Гэта i не дзiўна, бо амаль 138 тысяч чалавек адсюль было пераселена, не менш чым 200 тыс. сталi вымушанымi бежанцамi. Найбольш актыўна з забруджаных тэрыторый з’язджалi квалiфiкаваныя спецыялiсты, моладзь, iнтэлiгенцыя. У вынiку чаго i цяпер у асобных раёнах доля пенсiянераў складае каля 70 працэнтаў. Гэты паказчык тут намнога вышэйшы, чым у сярэднiм па Беларусi. Медыцынскiя наступствы не абмяжоўваюцца чыста радыялагiчнымi (якiя, дарэчы, па сваiх маштабах таксама аказалiся беспрэцэдэнтнымi), адзначаюцца i сацыяльна-псiхалагiчныя з’явы, якiя выклiкаюць сур’ёзную заклапочанасць. Вiдавочна, што аварыя на Чарнобыльскай АЭС негатыўна паўплывала на ўсе сферы жыццядзейнасцi, чым абумоўлены комплексны характар мерапрыемстваў па пераадоленнi яе наступстваў. — Уладзiмiр Аляксандравiч, наколькi дзяржаўны прыярытэт падмацаваны належнымi ўкладаннямi? — У свой час вучоныя iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук падлiчылi, што сумарны ўрон, якi быў нанесены Беларусi аварыяй на Чарнобыльскай АЭС (у разлiку на 30-гадовы перыяд яе пераадолення), ацэньваецца ў 235 мiльярдаў долараў — 32 бюджэты рэспублiкi 1985 года. Адразу неабходна адзначыць: такая ацэнка не можа лiчыцца канчатковай, паколькi няма досыць поўнай iнфармацыi аб медыка-бiялагiчных, сацыяльных i экалагiчных наступствах аварыi на ЧАЭС. У структуры ўрону за 1986—2015 гады найбольшую долю (81,6 працэнта — 191,7 млрд долараў) займаюць затраты, якiя звязаны з падтрыманнем вытворчасцi i ажыццяўленнем ахоўных мераў на забруджаных тэрыторыях. На долю прамых i ўскосных страт прыпадае каля 30 млрд долараў (12,6 працэнта), упушчаная выгада ацэньваецца ў 13,7 млрд долараў (5,8 працэнта). Уся работа па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ажыццяўляецца планамерна. На гэтыя патрэбы дзяржава выдаткоўвае значныя сродкi — за постчарнобыльскi перыяд было выдзелена каля 18 мiльярдаў долараў. "Перасяленне поўнасцю завершана" — Што ўдалося зрабiць за постчарнобыльскi перыяд? — За гэты час створана нарматыўная прававая база па ўсiх напрамках пераадолення наступстваў аварыi на ЧАЭС. Было завершана перасяленне жыхароў з найбольш забруджаных тэрыторый. У чыстых раёнах для гэтых людзей пабудавана больш чым 66 тысяч кватэр i дамоў у 239 пасёлках, дзе створана ўся належная сацыяльная iнфраструктура, наладжаны якасны сэрвiс. Эфектыўна дзейнiчае сiстэма радыялагiчнага манiторынгу i кантролю, праведзена пераспецыялiзацыя шэрагу найбольш забруджаных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гомельскай i Магiлёўскай абласцей, забяспечана належнае ўтрыманне адчужаных i адселеных тэрыторый. Штогод ажыццяўляецца масавае санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне дзяцей i падлеткаў, якiя жывуць у забруджаных рэгiёнах. Па iнiцыятыве кiраўнiка дзяржавы ў Гомелi створана магутная база навуковых даследаванняў па чарнобыльскай праблематыцы. Зразумела, гэта далёка не поўны пералiк мерапрыемстваў, якiя былi выкананы. Наперадзе — значная работа па пераадоленнi наступстваў аварыi на ЧАЭС. Дасюль на 20 працэнтах тэрыторыi Беларусi, якая забруджана радыенуклiдамi, жывуць больш чым 1,3 мiльёна чалавек. Забруджана звыш 1 млн гектараў сельскагаспадарчых палеткаў, што патрабуе пiльнай увагi да атрымання нарматыўна чыстых прадуктаў харчавання. — Якiх вынiкаў удалося дасягнуць летась? — Рэалiзацыя чарговай, чацвёртай па лiку дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС разлiчана на 2006—2010 гады. На адпаведныя мерапрыемствы за пяцiгодку плануецца выдаткаваць больш чым 3 трыльёны рублёў з рэспублiканскага i каля 160 млрд рублёў — з мясцовых бюджэтаў. Увасабленне комплексу мераў дазволiць "праблемным" раёнам пераадолець стратнасць, устойлiва развiвацца. Летась на рэалiзацыю комплексу мерапрыемстваў у межах "чарнобыльскiх" праграм было выдаткавана 672,3 мiльярда рублёў, з якiх значная частка (больш чым 388 млрд руб.) накiравана на сацыяльную абарону насельнiцтва, што пацярпела ад аварыi на ЧАЭС. Працягваецца капiтальнае будаўнiцтва — здадзена ў эксплуатацыю 130 кватэр, да газавых сетак падключана 709 дамоў. У населеных пунктах, якiя размешчаны на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, узведзена 31,7 км водаправодных i 21,1 км газавых сетак, 6 артэзiянскiх свiдравiн i 2 станцыi абезжалезвання. У пацярпелых рэгiёнах пачалi працаваць 5 новых аб’ектаў аховы здароўя i 4 школы. Усё гэта ў значнай ступенi дазваляе палепшыць умовы жыцця людзей. Шмат было зроблена ў межах прэзiдэнцкай праграмы "Дзецi Чарнобыля": узведзена прыбудова да школы ў вёсцы Сялецкае Касцюковiцкага раёна, рэканструяваны спальны корпус дзiцячага рэабiлiтацыйна-аздараўленчага цэнтра "Лясная паляна" на Смаргоншчыне. А ў вёсцы Касценi Пастаўскага раёна абуладкаваны ДРАЦ "Ветразь". У некалькiх аздараўленчых цэнтрах праведзена замена iнжынернага абсталявання. Сёлета задачы не менш адказныя, паколькi, як мяркуецца, выдаткi па капiтальных укладаннях складуць амаль 120 мiльярдаў рублёў. А ўвогуле на рэалiзацыю "чарнобыльскiх" праграм мяркуецца выдаткаваць больш чым 1 трыльён рублёў. Такiм чынам, у Беларусi па-ранейшаму на пераадоленне наступстваў аварыi на ЧАЭС штодня ўкладваецца каля 1 млн долараў.
"Сярод найважнейшых прыярытэтаў" — Уладзiмiр Аляксандравiч, такi ўзровень фiнансавання будзе захоўвацца i надалей? — Выкананне комплексных мерапрыемстваў у межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС заўсёды дакладна абгрунтавана i накiравана на вырашэнне канкрэтных надзённых праблем. Таму нельга рэзка змяншаць адпаведныя аб’ёмы фiнансавання, паколькi гэтая мера можа прывесцi да непажаданых вынiкаў. Разам з тым, iснуюць кiрункi, дзе дапушчальная аптымiзацыя расходаў. Да iх можна аднесцi капiтальныя ўкладаннi, удасканальванне сiстэмы санаторна-курортнага лячэння i аздараўлення. Таксама магчыма i аптымiзацыя сiстэмы радыяцыйнага кантролю. — Рэалiзацыя цяперашняй дзяржпраграмы разлiчана на 2006—2010 гады. Як будзе арганiзавана работа надалей? — Магу запэўнiць: пераадоленне наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС застанецца сярод найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Выкананне комплексу адпаведных мерапрыемстваў будзе накiравана на рэабiлiтацыю i адраджэнне пацярпелых рэгiёнаў. Менавiта такi прынцыповы падыход агучыў у красавiку мiнулага года кiраўнiк дзяржавы падчас наведвання Хойнiцкага раёна. Сёлета спецыялiсты, навукоўцы, работнiкi органаў дзяржаўнага кiравання прыступiлi да распрацоўкi канцэпцыi новай Дзяржаўнай праграмы на 2011—2015 гады i на перыяд да 2020 года. Праводзiцца сур’ёзны аналiз эфектыўнасцi праведзеных рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў, вызначаюцца асноўныя задачы i перспектыўныя напрамкi на перспектыву. Мы спадзяёмся, што ў канцэпцыi новай дзяржпраграмы будзе знойдзена аптымальнае спалучэнне постчарнобыльскага вопыту i iнавацыйных падыходаў да рэабiлiтацыi пацярпелых тэрыторый, якiя неабходна ўкараняць больш актыўна. "Закон на 100 працэнтаў" — Вiдавочна, што для гэтага патрэбны квалiфiкаваныя кадры. Якая забяспечанасць спецыялiстамi? — Сiтуацыя з кадрамi ў забруджаных рэгiёнах застаецца досыць напружанай. Цяпер у Кармянскiм, Ельскiм, Хойнiцкiм, Лельчыцкiм i Чачэрскiм раёнах сярод спецыялiстаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў толькi 13-18 працэнтаў маюць вышэйшую адукацыю. У асобных рэгiёнах да 90 працэнтаў выпускнiкоў, якiя прыбылi па размеркаваннi, з’язджаюць адсюль пасля адпрацоўкi вызначанага тэрмiну. Ва ўстановах здароўя, якiя размешчаны на пацярпелых тэрыторыях, не хапае работнiкаў сярэдняга медыцынскага персаналу, настаўнiкаў. Каб пэўным чынам прывабiць кадры, робяцца пэўныя захады. Так, летась у Гомельскай вобласцi для маладых спецыялiстаў было пабудавана 77 кватэр. Аднак для таго, каб замацаваць патрэбныя кадры, вырашэння жыллёвага пытання, напэўна, недастаткова. Iнстытуту радыялогii даручана дэталёва вывучыць прычыны адтоку кадраў з пацярпелых рэгiёнаў. Па вынiках такога даследавання мясцовыя ўлады атрымаюць рэкамендацыi па магчымым выйсцi з гэтай сiтуацыi. — Якiм чынам зменена сiстэма сацыяльнай абароны "чарнобыльцаў"? — Закон "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый" пачне дзейнiчаць з 16 лiпеня 2009 года. Гэты дакумент мае пэўныя асаблiвасцi. У iм аб’яднаны ўсе нормы, што дзейнiчаюць у нашай дзяржаве, па сацыяльнай абароне людзей, якiя пацярпелi ад аварыi на ЧАЭС, iншых радыяцыйных аварый. Такiм чынам, на заканадаўчым узроўнi вызначаны цяперашнi ўзровень сацыяльнай абароны адпаведнай катэгорыi насельнiцтва. Упершыню замацаваны пэўныя льготы для грамадзян, якiя пацярпелi ад iншых радыяцыйных аварый, выпрабаванняў ядзернай зброi, вучэнняў з яго прымяненнем. Больш дакладнай стала сiстэма вызначэння прычыннай сувязi iнвалiднасцi з аварыяй на ЧАЭС. Перакананы, што гэта на 100 працэнтаў дзейсны закон, паколькi кожная норма, якая ў iм прапiсана, будзе рэалiзоўвацца. Дарэчы, у адрозненне ад закона, якi дзейнiчае цяпер, у якiм не працуюць не тое што асобныя пункты, але i цэлыя артыкулы. "Вопыт — аснова ўзаемадзеяння" — Як развiваецца супрацоўнiцтва з найбольш пацярпелымi ад катастрофы на ЧАЭС дзяржавамi — Расiяй i Украiнай? — Як i ў Беларусi, у Расii i ва Украiне рэалiзуюцца нацыянальныя праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Разам з тым вельмi важны iнтэграваны падыход да працэсу рэабiлiтацыi забруджаных тэрыторый. Цеснае супрацоўнiцтва з Расiяй адбываецца з 1998 года, цяпер выконваецца трэцяя праграма сумеснай дзейнасцi па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. З 1997 года ўступiла ў дзеянне бестэрмiновае пагадненне памiж урадамi Беларусi i Украiны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi вынiкаў аварыi на ЧАЭС. Наша дзяржава заўсёды адкрытая да ўсебаковага супрацоўнiцтва. — Наколькi актыўнае мiжнароднае ўзаемадзеянне? — Вялiкi вопыт Беларусi ў пераадоленнi наступстваў Чарнобыльскай катастрофы з’яўляецца асновай для ўзаемадзеяння з замежнымi партнёрамi падчас рэалiзацыi сумесных праектаў. Пацвярджэннем таму — сумесная iнiцыятыва Беларусi, Украiны i Расii аб умацаваннi мiжнароднага супрацоўнiцтва i каардынацыi намаганняў па вывучэннi, змякчэннi i мiнiмiзацыi наступстваў аварыi на ЧАЭС, якая была прынята на 62-й сесii ААН. Даволi паспяхова ўвасабляюцца прапановы мiжнароднай канферэнцыi, якая адбылася ў Мiнску ў красавiку 2006 года. У Брагiнскiм, Слаўгарадскiм i Столiнскiм раёнах былi рэалiзаваны шэраг праектаў у межах праграмы CORE "Узаемадзеянне для рэабiлiтацыi". Развiваецца супрацоўнiцтва са спецыялiстамi навуковых цэнтраў i iнстытутаў па радыяцыйнай абароне i ядзернай бяспецы Францыi i Нарвегii. Мiжнародныя партнёры разумеюць: Чарнобыль — бяда не толькi Беларусi, таму наступствы трэба перадольваць поруч. Мiкалай ЛIТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімiр Чэрнiкаў, начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Вось ужо 23 гады мы жывём "пасля чарнобыля". Як заўважаюць спецыялiсты, аварыя на ЧАЭС — самая буйная тэхнагенная катастрофа ў гiсторыi чала |
|