Крэдытны махляр
Крэдытны махляр
На яго вудачку "клюнулi" 14 нашых суграмадзян. Па просьбе маладога мужчыны афармлялi на сваё iмя крэдыты ў беларускiх банках. Ён абяцаў, што тыя грошы i працэнты выплацiць сам. І не забудзе пра ўзнагароду — 5 працэнтаў наяўнымi гарантуе ад узятай сумы. Цяпер банкi патрабуюць з падманутых людзей вярнуць грошы i выплацiць працэнты. А махляра злавiлi мiлiцыянеры. Такога маштабнага банкаўскага махлярства вiцебскiя мiлiцыянеры не прыгадваюць. Як паведамiў "Звяздзе" начальнiк аддзялення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi раённага аддзела ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна Вiцебска Раман Семянiда, 35-гадовы мужчына, ахвярамi якога сталi нашы суграмадзяне, афiцыйна нiдзе не працаваў. Ён — грамадзянiн Расiйскай Федэрацыi, мае пасведчанне на права жыхарства ў нашай краiне, халасты, тры (!) вышэйшыя адукацыi. З лiпеня па снежань мiнулага года людзi па яго просьбе ўзялi крэдыты ў 10 банках. Некаторыя адразу ў некалькiх — на суму ад 1,5 да 9 мiльёнаў беларускiх рублёў. Усяго такiм чынам былi выплачаны крэдыты на вялiкую суму — больш як 150 мiльёнаў беларускiх рублёў. Чаму бралi? Знаёмым дзяўчатам расiянiн расказваў, што, маўляў, патрэбны грошы для развiцця бiзнэсу ў Расii. Дапаможаш — возьмеш крэдыт у беларускiм банку — атрымаеш наяўнымi ад мяне 5 працэнтаў ад узятай сумы. А далей я ўжо сам разлiчуся з банкам. Каб банкi выдавалi крэдыты, махляр вырабiў некалькi пячатак i штампаў фiрмаў Вiцебска i раёна, каб выкарыстоўваць iх пры афармленнi папер аб даходах. Пасля таго як крэдыты выдавалiся, "памочнiкi бiзнэсмена" перадавалi яму пластыкавыя карткi i дакументацыю пра выплату крэдытаў i атрымлiвалi абяцаныя 5 працэнтаў. Напэўна, былi за гэта вельмi ўдзячныя. А потым? Ды не збiраўся, вiдаць, "прадпрымальнiк" вяртаць банкам грошы. З банкаў настойлiва патрабавалi ад тых, хто крэдытаваўся, вяртаць грошы i выплачваць працэнты. Цiкава, што як растлумачыў начальнiк аддзялення, гэты грамадзянiн нiкуды не знiк. Махляру свецiць ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волi, ды яшчэ i маёмасць канфiскаваць могуць. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На яго вудачку "клюнулi" 14 нашых суграмадзян. Па просьбе маладога мужчыны афармлялi на сваё iмя крэдыты ў беларускiх банках. Ён абяцаў, што
|
|