21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А ў Чачэрску была асамблея...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А ў Чачэрску была асамблея...

Зона асаблівай увагi

 

У сацыяльна-радыяцыйным пашпарце гэтага раёна, якi складзены Інстытутам радыялогii, значыцца, што чарнобыльская навала, якая i дагэтуль хавае ў сабе небяспеку, вымусiла адсялiць з 32 населеных пунктаў Чачэршчыны па стане на пачатак 2007 года 8986 чалавек. Чатыры вёскi наогул былi пахаваныя ў зямлю, бо яны, як кажуць, выпраменьвалi радыяцыю. Толькi за адзiн 1990 год у iншыя мясцiны рэспублiкi пераехалi 2646 сем’яў. Непапраўныя страты панесла народная гаспадарка. На вышэйназваную дату з севазвароту было выведзена 12 374 гектары зямель, некалькi калгасаў наогул перасталi iснаваць. Ды iнакш i не магло быць, таму што многiя плошчы "пад завязку" аказалiся загружанымi радыенуклiдамi.

Не будзем пералiчваць усе беды, якiмi "мiрны" атам захлiснуў раён, але адзначым, што распрацаваная дзяржаўная праграма па мiнiмiзацыi наступстваў чарнобыльскай трагедыi i Закон "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на ЧАЭС" паступова рабiлi сваю справу: сiтуацыя паляпшалася. I паляпшаецца цяпер. Будавалася жыллё, пракладвалiся дарогi, водаправоды, праводзiўся газ, у медыцынскiя ўстановы набывалася новае абсталяванне i г.д. Шэраг населеных пунктаў перайшоў з зоны з правам на адсяленне ў зону пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, а iншыя вёскi — з зоны наступнага адсялення ў зону з правам на адсяленне. Працуюць школы, клубы, развiваецца мастацтва, культура, спорт. Раён, адным словам, жыве, глядзiць у будучыню, што зусiм не азначае, што тут у пераадоленнi наступстваў чарнобыльскай катастрофы ўжо ўсё зроблена як мясцовымi органамi ўлады, так i з дапамогай вышэйшых уладаў.

Днямi ў райцэнтры адбылася асамблея пад назвай "Дыялог кiраўнiцтва Гомельскай вобласцi з актывам i насельнiцтвам Чачэрскага раёна" i свята беларускай музыкi "Чачэрскiя сустрэчы-2009". Сёлета райцэнтру спаўняецца 850 гадоў, i на парадку дня паўстала побач з iншымi пытанне: з чым раён iдзе да гэтай падзеi, якая дапамога патрэбна.

Даўшы "запеўку" дыялогу, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Валерый Сялiцкi нагадаў, што сёння ва ўмовах фiнансава-эканамiчнага крызiсу, якi не абышоў i нашу рэспублiку, часы няпростыя, таму ажыццявiць раней намечанае будзе нялёгка, але будзе зроблена ўсё, што абласнымi службамi па сiлах на гэты момант, калi ў "запрэжцы" з iмi будзе i раён, калi апошнi не будзе ў ролi назiральнiка. Ды такога быць не можа, у тон яму адказаў старшыня райвыканкама Iван Ком.

Слушнымi былi пытаннi, якiя задавалi прадстаўнiкi працоўных калектываў i грамадскасцi раёна. Напрыклад, цi нельга выдзелiць грошы для асфальтавання цэнтральных вулiц горада i пад’ездаў да школ у райцэнтры ў суме 12 мiльярдаў рублёў, бо асфальта-бетоннае пакрыццё на iх прыйшло ў непрыдатнасць? Цi будзе пракладзены водаправод па вулiцы Акцябрскай, цi знойдуцца грошы для рэканструкцыi гарадскога парку? Высветлiлася, што на рэканструкцыю парку прадугледжана выдзелiць, згодна з адпаведным рашэннем аблвыканкама, паўтара мiльярда рублёў. На добраўпарадкаванне вулiц i тэрыторый у два апошнiя гады раён выкарыстаў 885 мiльёнаў рублёў. Сёлета, згодна з пратаколам даручэнняў Прэзiдэнта краiны, праектам пастановы Урада мяркуецца павелiчэнне лiмiтаў фiнансавання Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС за кошт сродкаў, якiя выслабаняюцца ў сувязi з прыняццем Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".

Будзе разгледжана i наступная праблема. На тэрыторыi раёна знаходзiцца комплекс па пахаваннi таксiчных прамысловых адходаў вобласцi, а плацяжы ў бюджэт, у тым лiку i экалагiчны падатак, накiроўваюцца ў бюджэт Гомеля. Сума немалая — 136,2 мiльёна рублёў летась. Лiшнiмi яны ў раёне не будуць. З прычыны таго, што фактычная дзейнасць комплексу ажыццяўляецца на тэрыторыi Чачэршчыны, ён павiнен змянiць юрыдычны адрас з усiмi наступнымi вынiкамi.

На асамблеi была дасягнута дамоўленасць на будаўнiцтва ў перспектыве новай малочнатаварнай фермы на 700 галоў буйной рагатай жывёлы ў КСУП "Бацвiнава" i выдаткаванне сёлета 704 мiльёнаў рублёў адкрытаму акцыянернаму таварыству "Чачэрск- агратэхсэрвiс" для ўводу ў вытворчы працэс рамонтнай майстэрнi i станцыi тэхнiчнага абслугоўвання трактароў.

Далей. Iнфраструктура горада Чачэрска склалася так, што два яго прамысловыя прадпрыемствы — вiнзавод i РДПТУП "Надзея" займаюць 93 працэнты ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасцi. Першы, якi надзейна i з прыбыткамi працаваў у мiнулыя гады, апошнiм часам па розных прычынах здаў свае пазiцыi i для далейшай дынамiчнай работы тут неабходна ствараць новыя вытворчасцi канцэнтраваных сокаў, глыбокай замарозкi пладоў i ягад. Цi магчыма дзяржаўная фiнансавая падтрымка гэтага, пыталiся работнiкi вiнзавода.

Адказ быў такi. У камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаваннi аблвыканкама разглядаецца пытанне аб уключэннi Чачэрскага вiнзавода ў праграму "Пладаводства" з выдзяленнем матэрыяльных рэсурсаў на набыццё саджанцаў. Да ста гектараў садоў, якiя перададзены заводу сельгаспрадпрыемствамi раёна, i 20 гектараў кустоўя прадпрыемству выдзелена 40 гектараў ворыва пад пасадку ягаднiкаў, што, вядома, добра. Аднак бiзнэс-планы па гэтых напрамках развiцця вытворчасцi не распрацаваны, i ў фiнансавае ўпраўленне аблвыканкама нiхто не звяртаўся адносна аказання прадпрыемству дзяржаўнай падтрымкi. Так што пытанне патрабуе больш дэталёвага вывучэння.

Дадатковыя прапрацоўкi патрабуюцца i пры вырашэннi пытання будаўнiцтва тыпавых рамонтных майстэрняў на 25 умоўных працоўных месцаў у КСУПах "Вазнясенск" i "Нiсiмкавiчы".

На гэтым пытаннi фiнансавай дапамогi раёну з мэтай яго далейшага развiцця не закончылiся. Бо паступiла прапанова аказаць яе для арганiзацыi новых прамысловых вытворчасцяў, выкарыстоўваючы мясцовую сыравiну. Мелiся на ўвазе залежы крэйды ў наваколлях вёсак Залессе, Валосавiчы i Нiсiмкавiчы.

Сапраўды, адзначалася на асамблеi, радовiшча крэйды ў Нiсiмкавiчах ўключана ў спiс разведаных нераспрацаваных залежаў цвёрдых карысных выкапняў вобласцi, але для падрыхтоўкi радовiшча да прамысловага асваення неабходна яшчэ выканаць дадатковыя геолага-разведвальныя работы, i да 2010 года яны не прадугледжаны.

Што ж датычыцца пытанняў фiнансавання раёна за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды, дык у 2007—2008 гадах было накiравана iх сюды ў суме 1300 мiльёнаў рублёў, што ў два разы перавышае суму, якая паступiла ў той фонд з раёна. Сёлета ж у выглядзе субвенцый аблвыканкама раён атрымае фiнансавыя сродкi на лiквiдацыю крынiц забруджвання паверхневых i грунтовых водаў сцёкамi жывёлагадоўчых фермаў i комплексаў, на прыродаахоўныя мерапрыемствы на малочнатаварных фермах, якiя будуюцца, i на развiццё дзейнай i стварэнне дадатковай iнфраструктуры аграгарадкоў, знос непрыдатных сельскагаспадарчых збудаванняў, рэкультывацыю зямель.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сацыяльна-радыяцыйным пашпарце гэтага раёна, якi складзены Інстытутам радыялогii, значыцца, што чарнобыльская навала, якая i дагэтуль хавае ў сабе н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика