Забруджванне ўдалося зменшыць
Забруджванне ўдалося зменшыць
Як паведамiў старшыня Нацыянальнай камiсii па радыяцыйнай абароне пры Савеце Мiнiстраў Беларусi Якаў Кенiгсберг, пад спецыяльным медыцынскiм наглядам у нашай дзяржаве знаходзiцца 1,5 мiльёна чалавек. Адзначаны цiкавы факт: апошнiм часам пэўнага павелiчэння захваральнасцi на забруджаных тэрыторыях не адзначаецца. Як адзначыў Якаў Кенiгсберг, паводле звестак Мiнiстэрства абароны, самы вялiкi працэнт прызыўнiкоў без адхiленняў па стану здароўя — з Гомельскай вобласцi. Па меркаваннi спецыялiста, такiх вынiкаў удалося дасягнуць дзякуючы таму, што ў Беларусi своечасова пачалi праводзiцца мерапрыемствы па радыяцыйнай абароне насельнiцтва. У асобныя гады адпаведныя расходы складалi чвэрць нацыянальнага бюджэту. Створана належная медыцынская база, напрацаваны ўнiкальны вопыт пераадолення вынiкаў тэхнагенных аварый. Як заўважыў Якаў Кенiгсберг, у постчарнобыльскi час пасля правядзення комплексу ахоўных мерапрыемстваў рэальна ўдалося зменшыць узровень радыяцыйнага забруджвання. Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў старшыня Нацыянальнай камiсii па радыяцыйнай абароне пры Савеце Мiнiстраў Беларусi Якаў Кенiгсберг, пад спецыяльным медыцынскiм наглядам |
|