21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надзея для зямлі пад чорнымi крыламi

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея для зямлі пад чорнымi крыламi

Адным з асноўных момантаў комплексу мерапрыемстваў, якiя ажыццяўляюцца ў межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, застаецца радыяцыйная абарона. Як правiла, фiнансаванне адпаведнага раздзела забяспечваецца пад поўную патрэбу. У вынiку чаго за постчарнобыльскi час сiтуацыю ўдалося не толькi стабiлiзаваць, але i значна палепшыць. Якiм чынам змяняецца радыяцыйнае становiшча? Гэта карэспандэнт "Звязды" паспрабаваў высветлiць з дапамогай начальнiка ўпраўлення рэабiлiтацыi забруджаных тэрыторый Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Генадзя Анцыпава.

 

Навошта "латарэя"?

 

Навошта "латарэя"?

У Беларусi лiцэнзiю на права ажыццяўлення кантролю радыяцыйнага забруджвання маюць 930 арганiзацый. Створана дастаткова магутная сiстэма, якая дазваляе кантраляваць належную якасць не толькi харчавання, але i прадукцыi лясной гаспадаркi, прамысловай, будаўнiчай галiн i г.д.

— Рэспублiканскiя дапушчальныя ўзроўнi ўтрымання радыенуклiдаў у нашай дзяржаве даволi жорсткiя, выкананне гэтых нарматываў — пад пiльным кантролем, — заўважае Генадзь Анцыпаў. — Таму спажывец можа не хвалявацца за чысцiню прадукцыi, якую набывае. Калi ўзнiкаюць сумненнi, то тавар заўсёды можна праверыць у раённым цэнтры гiгiены i эпiдэмiялогii. Такая паслуга выконваецца бясплатна.

Гарантавана, што забруджаная прадукцыя не паступае на палiцы дзяржаўных крамаў. Праўда, нярэдка перавышэнне па радыяцыi ў прадуктах харчавання здараецца ў месцах так званага несанкцыянаванага гандлю, дзе не наладжаны адпаведны кантроль. Таму спецыялiсты папярэджваюць: у такiх "пунктах" набываць нешта даволi небяспечна. Ва ўсялякiм выпадку нiколi не перашкодзiць запытаць у прадаўца дакументы, якiя пацвярджаюць радыяцыйную бяспеку прадукцыi. Інакш навошта вам такая "латарэя"?

Згортваць нельга

Для жыхароў забруджаных рэгiёнаў сельскагаспадарчая вытворчасць па-ранейшаму застаецца адной з асноўных крынiц даходаў. Нездарма ж ахоўныя меры ў аграпрамысловым комплексе застаюцца найбольш важкiмi. Летась на iх рэалiзацыю выдаткавана 129 мiльярдаў рублёў.

— На ажыццяўленне аграхiмiчных мерапрыемстваў выдзелена 104,3 млрд рублёў, — адзначае Генадзь Анцыпаў. — Выканана вапнаванне кiслай глебы на плошчы 31,1 тысячы гектараў. У гаспадаркi пастаўлена 21,4 тыс. тон дзеючага рэчыва фосфарных i 85,2 тыс. тон д.р. калiйных угнаенняў. Для апрацоўкi пасеваў буракоў на забруджаных тэрыторыях сельгаспрадпрыемствы атрымалi гербiцыдаў на паўмiльярда рублёў.

Сёлета на выкананне ахоўных мераў у сельскай гаспадарцы плануецца выдзелiць каля 150 мiльярдаў рублёў. Згортваць гэты важны напрамак нельга. Такое рашэнне можа прывесцi да сумных вынiкаў, пра што, дарэчы, сведчыць прыклад Украiны, дзе рэзкае скарачэнне такiх работ прывяло да значнага росту прадукцыi, якая забруджана радыенуклiдамi.

Шанц для АПК

Паспяхова праводзiцца пераспецыялiзацыя 57 гаспадарак, якiя знаходзяцца на найбольш забруджаных тэрыторыях. У 46 з iх адпаведныя праекты ўжо завершаны, у астатнiх усе мерапрыемствы мяркуецца скончыць налета. Летась гэтыя сельгаспрадпрыемствы атрымалi значную фiнансавую дапамогу — 17,4 мiльярда рублёў. Такiя выдаткi апраўдалiся, паколькi дазволiлi "праблемным" гаспадаркам выйсцi з эканамiчнага заняпаду i наладзiць рэнтабельную работу. Дзякуючы перадавым тэхналогiям (якiя, дарэчы, былi распрацаваны беларускiмi навукоўцамi) i на забруджаных землях можна паспяхова атрымлiваць прадукцыю, якая адпавядае нарматывам утрымання радыенуклiдаў.

— Калi б у свой час такая работа не распачалася, то, магчыма, сельскагаспадарчая вытворчасць на пацярпелых тэрыторыях наўрад цi "акрыяла", — перакананы Генадзь Анцыпаў. — А так АПК тут сапраўды адрадзiўся. Мяркуйце самi: у вынiку рэалiзацыi праграмы пераспецыялiзацыi СВК "Камарынскi" Брагiнскага раёна атрымаў статус племянной гаспадаркi па вырошчваннi лiмузiнскай пароды буйной рагатай жывёлы. У сельгаспрадпрыемстве "Варонiна" Быхаўскага раёна на адной з фермаў сярэднi ўдой ад каровы летась склаў больш чым 6 тысяч лiтраў малака.

На падворках без праблем?

У Беларусi ў грамадскiм сектары АПК удалося ў поўнай меры забяспечыць вытворчасць нарматыўна чыстай прадукцыi. Звесткi радыяцыйнага кантролю сведчаць аб павышэннi якасцi i ў прыватнiкаў. У 2000 годзе было 438 населеных пунктаў, дзе малако з падворкаў вяскоўцаў не адпавядала нарматыўным патрабаванням па ўтрыманнi цэзiю-137. Летась iх колькасць зменшылася да 68.

— У мiнулым годзе прыватнiкам пастаўлена 404,3 тоны камбiкорму са спецыяльным сарбентам, — кажа Генадзь Анцыпаў. — Яго прымяненне дазваляе зменшыць утрыманне радыенуклiдаў у малацэ ў 2-3 разы. Акрамя таго, створана больш чым 2,1 тысячы гектараў культурных кармавых палеткаў, праведзена падкормка 5,7 тыс. га пашаў, якiя ўжо выкарыстоўвалiся раней.

Дарэчы, такiя меры вельмi важныя, бо невыкананне рэкамендацый па размяшчэннi пашаў для свойскай жывёлы можа прывесцi да забруджвання прадукцыi. Менавiта з-за гэтага пакуль што адзначаюцца пробы малака з перавышэннем дапушчальнага ўзроўню. Але iх колькасць паступова змяншаецца.

Без апасенняў

Пад пiльнай увагай — утрыманне тых тэрыторый, адкуль практычна поўнасцю было выселена мясцовае насельнiцтва. Дасюль на даволi вялiкай тэрыторыi (плошча зоны адсялення складае 6,7 тысячы квадратных кiламетраў) застаюцца сур’ёзныя абмежаваннi для пражывання тут людзей, правядзення работ. Цяпер практычна завершана дэзактывацыя сацыяльных i гаспадарчых аб’ектаў. На працягу найблiжэйшых двух гадоў адпаведныя работы будуць поўнасцю закончаны i на прамысловым абсталяваннi, а таксама вентыляцыйных сiстэмах.

Праводзяцца работы па ўтрыманнi сiстэмы пахаванняў радыяцыйных матэрыялаў, яны ўтвораны як адразу пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС, так i ў наступны час. Усяго налiчваецца 92 такiя аб’екты. У гэтых месцах не дапускаецца росту раслiн, ажыццяўляецца кантроль узроўню радыяцыi. А на асобных з iх — яшчэ назiранне за станам грунтовых водаў. Як заўважаюць спецыялiсты, пакуль гэтая сiстэма не выклiкае нiякiх апасенняў.

Вяртання ў "зону" няма

Працягваецца пахаванне адселеных вёсак. На рэабiлiтуемых i адселеных плошчах спецпрадпрыемствамi "Палессе" i "Радон" летась знесена 649 падворкаў i 94 вытворчыя i грамадскiя будынкi. На гэтыя меры выдаткавана 4,6 мiльярда рублёў. Сёлета па даручэннi ўрада тэмпы правядзення адпаведных работ значна ўзраслi: толькi за студзень—сакавiк знесена i пахавана 322 падворкi.

— На пачатак гэтага года ў 37 асаблiва кантралюемых населеных пунктах налiчвалася 286 жыхароў, пераважная большасць з iх — пенсiйнага ўзросту, — паведамляе Генадзь Анцыпаў. — За апошнiя некалькi гадоў колькасць людзей, якiя жывуць на адпаведных тэрыторыях, зменшылася больш чым на сто чалавек. Так што нiякага вяртання жыхароў у зону адсялення не адбываецца.

Новы пералiк

З цягам часу адзначаецца так званая "самаачыстка" забруджанай тэрыторыi. Справа ў тым, што перыяд паўраспаду ў асноўных дозаўтваральных радыенуклiдаў (цэзiю-137 i стронцыю-90) складае каля 30 гадоў.

— За 23 гады, што прайшлi пасля аварыi на ЧАЭС, шчыльнасць забруджвання зменшылася на 40 працэнтаў, — тлумачыць Генадзь Анцыпаў. — Адпаведна, пераглядаецца пералiк населеных пунктаў, якiя знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджвання. Такая работа пачалася ў пачатку 1990-х. Пералiк удакладняўся чатыры разы — у 1992-м, 1996-м, 1999-м i 2004-м гадах. Калi ў 1992 г. у зонах радыяцыйнага забруджвання знаходзiлася 3513 населеных пунктаў, дзе налiчвалася больш чым 1,8 мiльёна жыхароў, то цяпер — 2618 паселiшчаў, дзе жывуць 1,3 млн чалавек.

З 1 студзеня 2010-га павiнен уступіць у дзеянне новы пералiк. Няхай марудна, але "самаачыстка" адбываецца. Аднак вiдавочна, што гэты працэс зойме даволi доўгi час. Тым больш, што перыяды паўраспаду ў трансуранавых элементаў (плутонiю-238, 239 i 240) большыя. Таксама трэба мець на ўвазе i ўздзеянне радыеактыўнага забруджвання на здароўе людзей. Навукоўцы ўсяго свету дасюль не маюць адзiнага пункту гледжання на гэтую праблему. Выключэнне тут складае хiба што толькi вызначаная прычынная сувязь з вынiкамi аварыi на Чарнобыльскай АЭС раку шчытападобнай залозы i асобных сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Медыцынскiя даследаваннi ва ўмовах аддаленых наступстваў катастрофы працягваюцца. Варта ўзгадаць, што ў Японii i цяпер вядуцца назiраннi за станам здароўя насельнiцтва, што пацярпела ад ядзернай бамбардзiроўкi. А з таго часу мiнула ўжо больш чым 60 гадоў...

У рэжыме рэальнага часу

У нашай дзяржаве наладжаны дакладны манiторынг за радыялагiчнай сiтуацыяй. За 12 кiламетраў ад Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыi Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагiчнага запаведнiка працуе навукова-даследчая станцыя "Масаны". Тут пастаянна адсочваецца магутнасць дозы радыяцыi.

— За ўвесь перыяд назiрання не адзначалася якiх-небудзь магутных скачкоў, якiя б сведчылi аб выкiдах на ЧАЭС, — заўважае Генадзь Анцыпаў. — Назiранне ў рэжыме рэальнага часу за фонам вядзецца i каля Iгналiнскай i Смаленскай АЭС. Тут створаны таксама i пункты радыяцыйнага кантролю.

Як вядома, ва Украiне прынята рашэнне аб будаўнiцтве новага бяспечнага канфайменту (НБК). Гэта дазволiць забяспечыць ахову персаналу, насельнiцтва i навакольнага асяроддзя ад крынiц ядзернай i радыяцыйнай небяспекi, якiя звязаны з iснаваннем аб’екта "Укрыццё". Правядзенне адпаведных работ дасць магчымасць пераўтварыць гэты аб’ект у экалагiчна бяспечную сiстэму (да прыкладу, дастаць рэшткi ядзернага палiва i матэрыялаў, якiя яго ўтрымлiваюць). Ужо распрацаваны праект НБК i нават вызначаны крынiцы фiнансавання яго ўзвядзення. Аднак далей прасунуцца пакуль не ўдалося...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з асноўных момантаў комплексу мерапрыемстваў, якiя ажыццяўляюцца ў межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика