Нідэрланды не вітаюць прыезд Лукашэнкі ў Прагу
29 апреля 2009 Политика
Радыё Свабода Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн разьлічвае на тое, што беларускага прэзыдэнта ўсё ж ня будзе ў Празе, і што такім чынам праца ўстаноўчага саміту ЭЗ “Усходняе партнэрства” ня будзе паралізаваная. Міністар спадзяецца, што той сыгнал, які даслалі ў Менск эўрапейскія дыпляматы, усё ж дайшоў да Лукашэнкі. Паводле ягоных слоў, тое запрашэньне якое атрымалі ў Менску, адрасаванае Беларусі, а не Лукашэнку. “Нідэрлянды не вітаюць прыезд Лукашэнкі ў Прагу”, - адзначыў Вэрхагэн. “Мы не павінны даваць нейкай палітычнай плятформы і рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі, - падкрэсьліў галяндзкі міністар. Хоць у Беларусі і назіраецца некаторае паляпшэньне сытуацыі, аднак гэтага недастаткова”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 апреля 2009 Политика Радыё Свабода Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн разьлічвае на тое, што беларускага прэзыдэнта ўсё ж ня будзе ў Празе, і што такім чынам праца ўстаноўчага саміту ЭЗ “Усходняе партнэрства” ня будзе паралізаваная.Міністар спадзяецца, што той сыгнал, які даслалі ў Менск эўрапейскія дыпляматы, усё ж... |
|