Выхад з крызiсу для Беларусi — У дыверсiфiкацыi знешняга гандлю
Выхад з крызiсу для Беларусi — У дыверсiфiкацыi знешняга гандлю
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 мая ў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр", паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 мая ў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр", паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.Паводле слоў Прэзiдэнта, высокi эканамiчны рост у Беларусi быў у мiнулым i пазамiнулым гадах. "Мы вельмi добра i дынамiчна развiвалiся: 10-11 працэнтаў ВУП да таго, ужо высокага ўзроўню. І калi гаварыць аб прыросце эканомiкi ў гэтым годзе да ўзроўню мiнулага, добрага года, то за першы квартал ён склаўся 1,5 працэнта. Але гэта не той рост ВУП, якi мы планавалi. Гэта амаль нiякi рост. Калi мы прырасталi да 5-6 працэнтаў за квартал, а да канца года нарошчвалiся да 10 працэнтаў, то, вядома, гэта не рост", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што "чорнае крыло" крызiсу сур’ёзна зачапiла i Беларусь. "У нас няма праблем з вытворчасцю. Мы не гаворым аб тым, што ў нас не хапае рэсурсаў, абаротных сродкаў для вытворчасцi. Нас ударыў балюча экспартны складальнiк. Гэта значыць, тавары, якiя мы вырабляем, сталi менш купляцца, таксама, як i вашы, таксама, як ва ўсiм свеце ў сувязi са скарачэннем попыту", — сказаў ён i падкрэслiў, што паколькi беларуская эканомiка экспартаарыентаваная, тут узнiклi пэўныя праблемы. "Але я лiчу, што выхад з гэтага ў нас па-ранейшаму ляжыць у дыверсiфiкацыi знешняга гандлю. Бо мы практычна палавiну прадаём вам, Еўрапейскаму саюзу, палавiну прадаём Расii. Ну, а што астатнiя рынкi? На iх прыпадае менш як 10 працэнтаў нашага тавараабароту. Цi ж гэта нармальна? Ненармальна", — лiчыць Прэзiдэнт. "Таму мы пачалi выходзiць на iншыя рынкi. I не без поспеху. Наша прадукцыя якасная, а па цане вы нам не канкурэнты — заходняя прадукцыя ў 2, 3, а то i ў 5 разоў даражэйшая, чым беларуская. Гэта наша перавага, i мы спрабуем выкарыстоўваць гэты фактар. Мы iдзём у Лацiнскую Амерыку (у разы павялiчылi тавараабарот не толькi з Венесуэлай, але i з Бразiлiяй, Уругваем, iншымi дзяржавамi. Мы iдзём у Паўночную Амерыку, у тым лiку ў ЗША (актыўна спрабуем супрацоўнiчаць з iмi ў сферы эканомiкi), не кажучы ўжо аб Азii i, асаблiва, аб Афрыцы", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Паводле яго слоў, таму Беларусi ўдаецца неяк трымацца на плаву, хоць гэта вельмi-вельмi складана. "Ёсць праблемы, звязаныя з няпоўным рабочым днём, на некаторых прадпрыемствах. У нас не так дынамiчна расце зарплата, як гэтага хацелася б, i iншыя сацыяльныя дапамогi. Увогуле, мы пачалi эканомiць, i вельмi сур’ёзна. Праблем хапае, але пакуль яшчэ мы трымаемся на плаву i вельмi акуратна адсочваем сiтуацыю ў свеце", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Гаворачы пра беспрацоўе, Прэзiдэнт падкрэслiў, што пакуль яно ў Беларусi прыкладна на ўзроўнi мiнулых гадоў. Беларусь бачыць саюз з Расiяй толькi як саюз раўнапраўных дзяржаў. "Мы бачым гэты саюз толькi як саюз раўнапраўных дзяржаў. Калi гаварыць аб асноўных прынцыпах любога саюзнага ўтварэння, то без раўнапраўнага фундаменту нiякага саюза быць не можа. Калi гэты прынцып будзе пакладзены ў аснову, тады гэты саюз будзе развiвацца, i, магчыма, ён атрымае развiццё настолькi, наколькi гэтага хочуць народы, i перш за ўсё народ Расiйскай Федэрацыi. Сказаць, што мы атрымалi такi раўнапраўны саюз, я не сказаў бы. Нам яшчэ доўга iсцi да гэтага i расцi, калi мы будзем у гэтым напрамку рухацца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што бакi ўжо многага дасягнулi. Фактычна рускiя i беларусы не адчуваюць, што жывуць у розных дзяржавах. Створана нарматыўная база ў адукацыi, ахове здароўя, эканомiцы i iншых сферах. Разам з тым ёсць пэўныя праблемы. "Расiйская Федэрацыя залiшне займаецца пратэкцыянiсцкiмi мерамi, фактычна блакiруючы пастаўку тавараў з рэспублiк былога Савецкага Саюза, у тым лiку з Беларусi, на расiйскi рынак па розных прычынах", — растлумачыў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў: "Мы ў вельмi цесных дружалюбных i дагаворна-прававых адносiнах з Расiйскай Федэрацыяй. Мы падпiсалi з Расiяй дагавор аб саюзным будаўнiцтве i нi на ёту не адыдзем ад гэтага дагавора, нават калi ў Расii захоўваюцца некаторыя тэндэнцыi адыходу ад тых пагадненняў, якiя мы падпiсалi". Напрыклад, Расiя выйшла з дагавора аб роўных умовах гаспадарання для суб’ектаў краiн. "Калi мы будуем Саюзную дзяржаву, то якая рознiца памiж прадпрыемствамi Расii i Беларусi? Не павiнна быць нiякай. Тут павiнна быць свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капiталу. I цэны павiнны фармiравацца ў залежнасцi ад попыту i прапанавання. Расiя выйшла з гэтага дагавора, адышла ад прынцыпаў роўнавялiкiх цэнаў для нашых прадпрыемстваў. Гэта падрывае асновы саюзнага будаўнiцтва. У нас бязмытная прастора, а Расiя ўвяла на нафту мытную пошлiну. Гэта, зразумела, не садзейнiчае нашаму большаму адзiнству", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт заявiў: "Я думаю, што Расiйскай Федэрацыi трэба было займаць больш узважаную i акуратную пазiцыю ў адносiнах да эканомiкi Беларусi. Калi ў нас дрэнныя адносiны ў эканомiцы, то не трэба разлiчваць, што ў палiтыцы, абароне i iншых пытаннях у нас будуць адносiны лепшыя". Але калi гаварыць аб дыялогу прэзiдэнтаў Беларусi i Расii, эфектыўнасцi вырашаемых пытанняў, прымаемых рашэнняў, метадалогii iх прыняцця, хуткасцi, то прагрэс тут вiдавочны. "Але вось рэалiзацыя вымушае жадаць лепшага", — сказаў Прэзiдэнт. "На мiжасобасным узроўнi ў нас няма нiякiх праблем з кiраўнiцтвам Расiйскай Федэрацыi", — адзначыў ён. Што датычыцца еўрапейскага вектара, то тут Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Мы такiмi катэгорыямi цяпер нават на мыслiм, можа калi-небудзь Беларусь i стане членам Еўрапейскага саюза. Мы пра гэта не думалi, але нам i не прапаноўвалi гэтыя варыянты. Таму i абмяркоўваць пытанне неяк нават няёмка", — адзначыў ён. Удзел у iнiцыятыве "Усходняе партнёрства" дасць Беларусi магчымасць збалансаваць сваю знешнюю палiтыку. Прэзiдэнт канстатаваў, што ў апошнiя гады Беларусь больш "пайшла" на Усход, у разы павялiчыўшы тавараабарот з Расiяй, Кiтаем, В’етнамам, iншымi дзяржавамi. "Для нас вельмi важна, што мы нарэшце маем магчымасць збалансаваць нашу знешнюю палiтыку", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. У той жа час Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ўдзел Беларусi ў гэтай еўрапейскай iнiцыятыве не трэба звязваць з нейкiм разваротам або паваротам у чыйсьцi бок. "Тут няма нiякiх выпадаў супраць каго б там нi было, — сказаў беларускi лiдар. — Мы не збiраемся ўдзельнiчаць у "партнёрстве", адварочваючыся або паварочваючыся спiнай да Расii". Больш таго, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь прапанавала ў некаторыя праекты "Усходняга партнёрства", якiя распрацоўваюцца, уключыць Расiйскую Федэрацыю. Прэзiдэнт адзначыў, што "калi нехта задумае зрабiць "Усходняе партнёрства" антырасiйскiм, той абавязкова прайграе, мэтаў сваiх не даб’ецца", i дадаў, што "калi там будуць сустракацца ворагi Расii, то Беларусi там рабiць няма чаго". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь ва "Усходнiм партнёрстве" цiкавiць перш за ўсё "прагматычная, практычная частка". На думку Прэзiдэнта, i для Еўропы вельмi важна, што ва "Усходнiм партнёрстве" будзе ўдзельнiчаць Беларусь, паколькi "мы вельмi многае можам прапанаваць еўрапейцам", пачынаючы ад пытанняў мiграцыi да паставак, транзiту энергарэсурсаў з Расiйскай Федэрацыi. Пры гэтым Прэзiдэнт лiчыць, што запрашэнне ўдзельнiчаць у дыялогу з Еўропай не менш важна, чым сам змест "Усходняга партнёрства". "Што датычыцца нашых прапаноў, яны будуць агучаны кiраўнiком дэлегацыi на самiце па "Усходнiм партнёрстве". Гэта першая сустрэча еўрапейцаў у рамках "Усходняга партнёрства", i прапановы ўжо знаходзяцца ў самiм змесце гэтай iнiцыятывы. Таму трэба не столькi нешта новае прапаноўваць, колькi абмеркаваць саму iдэю "Усходняга партнёрства", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка не схiльны лiчыць запрашэнне да ўдзелу ва "Усходнiм партнёрстве" прарывам у Еўропу, паколькi "Еўропа даўно павярнулася да Беларусi ў плане эканомiкi". Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь праводзiць шматвектарную знешнюю палiтыку. "Што датычыцца, па-першае, балансавання Беларусi памiж Захадам i Усходам. Хочаце вы гэта называць "балансаваннем" Беларусi памiж Захадам i Усходам, калi ласка, я не супраць. Хачу задаць рытарычнае пытанне: калi мы знаходзiмся памiж Усходам i Захадам, на скрыжаваннi гэтых шляхоў, вы на маiм месцы якую б палiтыку праводзiлi? Мы вымушаны праводзiць шматвектарную знешнюю палiтыку", — сказаў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, Беларусi ёсць чаму навучыцца i ў краiн Блiзкага Усходу, скандынаўскiх краiн, краiн Мiжземнамор’я i iншых. "Калi гэта балансаванне, то гэта таксама не зусiм дрэнна. Калi гэтага балансу няма, то нi ў эканомiцы, нi ў палiтыцы, нi ў грамадскiм жыццi толку не будзе. Таму наўрад цi варта мяне папракаць у тым, што я спрабую збалансаваць вектары знешняй палiтыкi дзеля таго, каб нармальна складвалася ўнутраная сiтуацыя ўнутры нашай дзяржавы, каб яна захоўвалася такой, якая яна ёсць", падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 мая ў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр", паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiр
|
|