...
...
У Беларусi сярэдняя пенсiя ўсiх вiдаў склала ў красавiку гэтага года Br390 тыс. 613, паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны. Памер сярэдняй працоўнай пенсii ў красавiку гэтага года быў Br395,2 тыс. Сярэдняя пенсiя па ўзросце склала Br408,9 тыс., мiнiмальная па ўзросту (з улiкам даплаты да яе) — Br230,2 тыс. Сярэдняя пенсiя па iнвалiднасцi была роўная Br361,4 тыс. (без улiку пенсiй з прычыны працоўнага калецтва i прафзахворвання), па прычыне страты кармiцеля — Br241 тыс., за выслугу гадоў — Br537,8 тыс., за асаблiвыя заслугi перад рэспублiкай — Br604,6 тыс. Сярэднi памер сацыяльнай пенсii склаў у красавiку 2009 года Br176,1 тыс. У Беларусi плануецца адмянiць лiцэнзаванне 14 вiдаў дзейнасцi, паведамiў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур. Змяненнi закрануць у першую чаргу сферу паслуг: рознiчны гандаль, адукацыю, транспарт, турызм, страхавыя, натарыяльныя i рыэлтарскiя паслугi.
На вяселлi ў Турцыi забiлi 45 чалавек. Напад адбыўся ў паселiшчы Бiльге-Кою, што на паўднёвым усходзе краiны. Некалькi чалавек у масках уварвалiся ў памяшканне, дзе праходзiла ўрачыстасць, i адкрылi агонь з аўтаматаў, а потым закiдалi гасцей гранатамi. Сярод забiтых не менш за шасцёра дзяцей. Мiнiстэрства ўнутраных спраў Турцыi заяўляе, што гэта прычына варожасцi памiж сем’ямi. 49-гадовая брытанка Размары Бецi не магла выбрацца з уласнай ванны на працягу 5 гадзiн, пакуль яе не вызвалiлi пажарныя. Справа ў тым, што вага жанчыны складае 140 кiлаграмаў, i калi яна ў час мыцця паслiзнулася i ўпала ў ванну, дык апынулася безнадзейна зацiснутай памiж яе сценкамi. Сын выклiкаў пажарных, якiя вызвалiлi Размары, распiлаваўшы ванну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
49-гадовая брытанка Размары Бецi не магла выбрацца з уласнай ванны на працягу 5 гадзiн, пакуль яе не вызвалiлi пажарныя. Справа ў тым, што вага жанчын |
|