21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адносна будучынi прагнозы даволi спакойныя: простае насельнiцтва крызiс моцна не закране

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адносна будучынi прагнозы даволi спакойныя: простае насельнiцтва крызiс моцна не закране

Якiя "ахоўныя механiзмы" вы задзейнiчалi (або не) у сваiм жыццi ў сувязi з фiнансавым крызiсам: перагледзелi сямейны бюджэт, часова адмовiлiся ад нейкiх буйных пакупак, знайшлi падпрацоўку i г.д.?

    Людмiла КЛІМОВIЧ, начальнiк планавага аддзела РУП "Валожынскi жылкамунгас":

— Так ужо востра крызiс мы, на шчасце, пакуль не адчулi. Калi глядзiш навiны па тэлебачаннi пра масавыя звальненнi ў iншых краiнах свету, тады сапраўды робiцца страшна. У нас, вядома, нашмат спакайней. Хоць праявы крызiсу назiраюцца i тут. Напрыклад, апошнiя тры гады запар летам мы ад нашай арганiзацыi ездзiлi адпачываць у Адэсу. Сёлета, гэта ўжо канчаткова вырашана, такой вандроўкi не будзе. Адчуваецца, што падаражэлi прадукты харчавання, квартплата. А заробкi ў доларавым эквiваленце знiзiлiся, ды i ў рублёвым у камунальнай гаспадарцы яны былi не самымi вялiкiмi. Ну, ды не ўсё так сумна (смяецца), жыццё, як кажуць, працягваецца!

Яўген КРАМКО, начальнiк жыллёвага аддзела Стаўбцоўскага райвыканкама:

— У нашай сям’i гэта слова — крызiс — практычна нiхто не ўжывае. Мы звыклыя да працы на зямлi, маем сваю гаспадарку. Як працавалi, так i працягваем працаваць. Натуральна, зараз асноўны ўпор зрабiлi на спажыванне прадукцыi, вырашчанай i нарыхтаванай уласнымi рукамi. У крамах набываем толькi тавары першай неабходнасцi, нейкiх харчовых далiкатэсаў ужо менш купляем. Балазе, буйныя пакупкi — тую ж пральную машыну — паспелi зрабiць раней. У сына ёсць машына, дык без асаблiвай патрэбы iмкнёмся ёй не карыстацца, трэба ў Мiнск цi ў Нясвiж, дык можна i грамадскiм транспартам даехаць. На поўдзень адпачываць сёлета ехаць не плануем, увогуле вырашылi, што цудоўна адпачыць можна i ў Беларусi, вунь колькi прыгожых мясцiн у нас ёсць. Дарэчы, раней мы часцей на прыроду з сябрамi выязджалi нейкiя святы адзначаць, цяпер жа больш часу бавiм у коле сям’i, дзяцей. Якiя яшчэ рэцэпты? Жонка, магчыма, лiшнюю сукенку зараз не купiць, каб павесiць у шафу (смяецца). У люстры раней гарэла пяць лямпачак, зараз — дзве. А ўвогуле, скажу вам шчыра, не так ужо моцна мы пакуль адчулi той крызiс. У бядоце не жывём!

Алена БУРУНДУКОВА, iнжынер-гiдролаг Гомельскага аблгiдрамета:

— Першыя два варыянты з названых вамi: перагледзелi сямейны бюджэт i часова — на гэты момант — адмовiлiся ад буйных пакупак, былi ў нас тут пэўныя планы. Калi гаварыць пра магчымасць падпрацоўкi, дык асабiста для мяне такi варыянт не падыходзiць, бо я амаль увесь дзень праводжу на працы. А вось з боку мужа ён задзейнiчаны: падпрацоўкi знаходзiць i працуе. На дачы мы i дагэтуль увесь час i працавалi, i адпачывалi, тут нiчога не змянiлася. Павялiчваць пасяўныя плошчы?! Баранi Божа (смяецца).Трэба ж нешта i для прыгажосцi рабiць, каб вока цешыла! Праблемы былi заўсёды, i да крызiсу ў тым лiку. Ён нас пакуль не вельмi моцна закрануў.

Аляксандр МЕЛIХАВЕЦ, начальнiк фiлiяла "Ганцавiцкi райпалiвазбыт":

— Мы хоць i гарадскiя жыхары, але маем свой дамок, участак. Сёлета з жонкай ужо паспелi набыць трох парсючкоў, каб самiм вырошчваць. Куры-нясушкi ў нас i летась былi, але цяпер мы яшчэ iх прыкупiлi. Плануем, калi атрымаецца, завесцi трусоў пароды "Велiкан" — няшмат, але каб былi на мяса свае. Карову пакуль, вырашылi, не "пацягнем", бо трэба ж i на працу хадзiць. Можа, калi пазней. Я, дарэчы, мару i парсючкоў самастойна разводзiць, гэта ж выгадна. Але гэта ўжо як атрымаецца, як Бог дасць. Лiтаральна за два днi да Вялiкадня пасадзiлi на ўчастку соткi чатыры бульбы — каб маладую рана мець. Але ж хочам яшчэ колькi бульбы пасадзiць, у нас даюць ахвотным соткi. Зразумела, будзем вырошчваць i памiдоры з агуркамi, i буракi з морквай, i цыбулю з часнаком. Папрацаваць, безумоўна, давядзецца, але ж, паглядзiце, практычна ўсё можна мець сваё, у краме трэба будзе набываць мiнiмум з неабходнага.

Ларыса ЗАХАРАВА, пенсiянерка, г. Маладзечна:

— Гэтае пытанне — як крызiс адбiўся на нас — я ўжо абмяркоўвала сама з роднымi, знаёмымi. Прыйшлi да высновы, што нас ён не вельмi зачапiў. Сястра з Мурманска пераехала сюды жыць, яна гэтак жа лiчыць. У нас усё як было, так, па вялiкiм рахунку, i засталося. У сямейны бюджэт па-ранейшаму ўкладваемся, хоць памер тых жа пенсiй не павялiчыўся. Магчыма, усё з-за таго, што выдаткi ў пенсiянераў i да таго былi сцiплымi, грошы iшлi на самае неабходнае? У нас жа ўжо i патрабаваннi не тыя, што ў моладзi. Мяркую нават па сваiх дзецях, якiм часам i павесялiцца хочацца, на прыроду з’ездзiць адпачыць, а гэта ж усё патрабуе пэўных сродкаў. Здаецца, нядаўна ў нашым Палацы культуры выступаў Вiнакур, самыя танныя бiлеты каштавалі больш за 50 тысяч рублёў. Напрыклад, мая дачка жыве ў Гомелi, дык любiць хадзiць у тэатр, у музеi, у iх цырк там ёсць. Хоць часу асаблiва, шчыра скажу, на такое баўленне часу ў iх няма: працуюць без выхадных. Зразумела, выручае нас i дача: бульбу не купляем, свая гароднiна, хатнiя нарыхтоўкi ёсць. Адносна будучынi ў мяне прагнозы даволi спакойныя. Я думаю, што большасць простага насельнiцтва, невялiкiя прадпрыемствы крызiс моцна не закране. Мой муж — пенсiянер, але падпрацоўвае, у iх на фiрме каля 300 работнiкаў. Дык паколькi яны звязаны з Расiяй, гэта прадпрыемства негатыўныя з’явы крыху зачапiлi. Але ў цэлым, паўтаруся, сiтуацыя даволi спакойная ў нас, у адрозненне ад iншых краiн.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя "ахоўныя механiзмы" вы задзейнiчалi (або не) у сваiм жыццi ў сувязi з фiнансавым крызiсам: перагледзелi сямейны бюджэт, часова адмовiлi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика