Польшча — у пералiку краiн, дзе засвяцiўся вiрус свiнога грыпу
Польшча — у пералiку краiн, дзе засвяцiўся вiрус свiнога грыпу
Нягледзячы на ўсе разважаннi скептыкаў, што панiка вакол свiнога грыпу iграе галоўным чынам на карысць фармацэўтычных вытворцаў, небяспечны штам працягвае заваёўваць усё новыя тэрыторыi. Так, толькi за адны суткi ў Еўропе былi пацверджаны 17 новых выпадкаў захворвання людзей на грып А/H1N1. Прычым да краiн, дзе ўпершыню быў выяўлены небяспечны вiрус, далучылiся Швецыя i Польшча. Медыкi варшаўскага iнфекцыйнага шпiталя пацвердзiлi iнфiцыраванне вiрусам грыпу А/H1N1 58-гадовай жанчыны, якая вярнулася ў Польшчу з ЗША. Жанчына знаходзiцца цяпер у iнфекцыйным аддзяленнi, стан пацыенткi застаецца стабiльным. У Іспанii агульная колькасць носьбiтаў вiруса перавысiла 80 чалавек. Пад наглядам урачоў з падазрэннем на свiны грып застаюцца яшчэ 49 чалавек. Усяго на еўрапейскiм кантыненце лабараторна пацверджаны 142 выпадкi захворвання ў 13 еўрапейскiх краiнах. У Вялiкабрытанii выяўлены 32 захварэлыя, у Францыi — 7, у Германii — 9, у Iталii — 5 i г.д. За межамi Еўропы на ранiцу 7 мая было пацверджана ў агульнай складанасцi 2075 выпадкаў iнфiцыравання новым грыпам i 44 смяротныя выпадкi. У Злучаных Штатах Амерыкi колькасць iнфiцыраваных дасягнула ўжо 745 чалавек... Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на ўсе разважаннi скептыкаў, што панiка вакол свiнога грыпу iграе галоўным чынам на карысць фармацэўтычных вытворцаў, небяспечны штам праця |
|