Цукровым заводам — Устойлiвую работу
Цукровым заводам — Устойлiвую работу
Аб стане i перспектывах развiцця цукровай галiны краiны Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 7 мая далажылi намеснiк прэм’ер-мiнiстра Іван Бамбiза i памочнiк Прэзiдэнта Сяргей Ткачоў. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова даваў даручэннi па развiццi цукровай галiны. Цяпер у Беларусi рэалiзуецца праграма развiцця цукровай прамысловасцi на 2005—2010 гады. За перыяд рэалiзацыi праграмы аб’ём вытворчасцi цукровых буракоў у краiне павялiчыўся з 1,9 млн тон да 4 млн тон, гэта значыць практычна ў 2 разы. У гэтым годзе ў Беларусi плануецца вырасцiць таксама не менш як 4 млн тон цукровых буракоў. Цяпер у рэспублiцы працуюць 4 заводы па вытворчасцi цукру: ААТ "Жабiнкаўскi цукровы завод", ААТ "Гарадзейскi цукровы камбiнат", ААТ "Слуцкi цукрова-рафiнадны камбiнат", ААТ "Скiдзельскi цукровы камбiнат". У гэтым годзе яны плануюць вырабiць больш як 500 тыс. тон цукру. Усе гэтыя прадпрыемствы прайшлi сур’ёзную мадэрнiзацыю i дынамiчна развiваюцца. Толькi за мiнулы год аб’ём рэалiзаванай iмi прадукцыi склаў Br1,4 трлн, у тым лiку экспартавана на $123 млн. "Гэта дае магчымасць нам у поўным аб’ёме забяспечваць як унутраныя патрэбнасцi Беларусi ў цукры, так i выконваць абавязацельствы па пастаўках цукру на экспарт, у тым лiку ў Расiйскую Федэрацыю, куды ў гэтым годзе будзе накiравана 150 тыс. тон гэтай прадукцыi, i ў iншыя краiны", — сказаў Iван Бамбiза. Разам з тым, ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу ўзнiклi пэўныя пытаннi па забеспячэннi далейшага стабiльнага функцыянавання трох з гэтых прадпрыемстваў, iх фiнансавай устойлiвасцi. На мэты мадэрнiзацыi ў 2005—2008 гадах планавалася накiраваць каля Br160 млрд. Фактычна ж было выдзелена больш як Br350 млрд. У асноўным гэта ўласныя сродкi прадпрыемстваў i крэдыты банкаў. У iснуючых фiнансава-эканамiчных умовах, а таксама з улiкам зробленых раней крэдытных пазык заводам стала няпроста развiвацца далей. Адпаведна сталi ўзнiкаць пытаннi па далейшым фiнансаваннi, развiццi гэтых прадпрыемстваў. Сёння абмяркоўвалiся магчымыя варыянты аказання падтрымкi цукровым заводам з боку дзяржавы. Прапановы ўрада па гэтым пытаннi Аляксандрам Лукашэнкам у цэлым адобраны. Плануецца, што ў найблiжэйшы час яны будуць унесены ўрадам на зацвярджэнне Прэзiдэнту. Пытанне аб падтрымцы цукровых заводаў краiны актуальнае яшчэ i таму, што гэтыя прадпрыемствы размешчаны ў невялiкiх гарадах i з’яўляюцца горадаўтваральнымi. Ад iх стабiльнага функцыянавання непасрэдна залежыць забеспячэнне работай, а значыць i заработнай платай мясцовых жыхароў. Акрамя таго, на сустрэчы iшла размова аб развiццi льняной галiны Беларусi. У мiнулым годзе запланаваныя аб’ёмы вытворчасцi льновалакна былi выкананы (аб’ём вытворчасцi склаў 60 тыс. тон). Прэзiдэнт быў праiнфармаваны аб тым, што цяпер ёсць некаторыя цяжкасцi з яго рэалiзацыяй, але ўрад прыкладае намаганнi для вырашэння гэтых праблем. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб стане i перспектывах развiцця цукровай галiны краiны Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 7 мая далажылi намеснiк прэм’ер-мiнiстра Іван Бамбiза |
|