Найбольшая доля пенсiянераў — у навуцы i мастацтве
Найбольшая доля пенсiянераў — у навуцы i мастацтве
Сярэднi ўзрост грамадзян, занятых у эканомiцы Беларусi, складае 40,1 года. Пры гэтым, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, сярод жанчын летась гэты паказчык адпавядаў 39,9, тады як сярод мужчын — 40,3 года. Як адзначаюць у Нацыянальным статкамiтэце, апошнiм часам узроставая структура работнiкаў краiны практычна не змяняецца, фактычна палова з iх знаходзiцца ў межах ад 30 да 49, а чвэрць — да 30 гадоў. Але ў той жа час пакрысе павялiчваецца паказчык занятасцi ў эканомiцы пенсiянераў, мужчын ва ўзросце за 60 i жанчын ва ўзросце за 55 гадоў — летась на гэту катэгорыю прыпадала 7,9 % працаўнiкоў. Самая высокая доля работнiкаў у пенсiйным узросце адзначаецца ў навуцы i навуковым абслугоўваннi (19,7 %) i мастацтве (18,5 %). З iншага боку, найбольш прывабнымi для моладзi з’яўляюцца такiя галiны, як невытворчыя вiды бытавога абслугоўвання, будаўнiцтва, фiнансы, крэдыт i страхаванне, гандаль i грамадскае харчаванне, iнфармацыйна-вылiчальнае абслугоўванне — тут удзельная вага работнiкаў ва ўзросце да 30 гадоў знаходзiцца ў межах 29-36 %. Пры гэтым тую ж моладзь мала цiкавiць сельская гаспадарка, дзе доля работнiкаў ва ўзросце да 30 гадоў адпавядае ўсяго 17,8 %. Як адзначаюць у Нацыянальным статкамiтэце, у Беларусi захоўваецца даволi высокi адукацыйны ўзровень працаўнiкоў, напрыканцы мiнулага года 23,8 % з iх мелi вышэйшую, 22,7 % — сярэднюю спецыяльную, 20,3 % — прафесiйна-тэхнiчную, i толькi 29,8 % — агульную сярэднюю, а 3,4 % — агульную базавую адукацыю. Прычым найбольш высокi адукацыйны ўзровень адзначаецца ў жанчын, сярод якiх 54,6 % мелi вышэйшую i сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падобны паказчык сярод мужчын — толькi 37,1 %. Гэтым, у прыватнасцi, можна патлумачыць той факт, што ў агульнай колькасцi служачых пераважалi жанчыны (удзельная вага 68,1 %), а ў агульнай колькасцi рабочых — мужчыны (56,3 %). Перш-наперш "жаночымi" з’яўляюцца такiя галiны айчыннай эканомiкi, як гандаль i грамадскае харчаванне (73,9 % ад агульнай колькасцi работнiкаў), культура (74,1 %), адукацыя (81,2 %) i ахова здароўя (85,7 %), у той час як "мужчынскiмi" — жыллёва-камунальная гаспадарка (64 %), транспарт (70,7 %), будаўнiцтва (78,8 %) i лясная гаспадарка (83,5 %). Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднi ўзрост грамадзян, занятых у эканомiцы Беларусi, складае 40,1 года. Пры гэтым, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, сярод жанч |
|