Беларусь i ЕС дамовiлiся прадаўжаць зблiжэнне
Беларусь i ЕС дамовiлiся прадаўжаць зблiжэнне
Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы ў Празе мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргея Мартынава з еўракамiсарам ЕС па знешнiх сувязях i еўрапейскай палiтыцы суседства Бенiтай Ферэра-Вальднер. Аб гэтым паведамiў па яе вынiках журналiстам Сяргей Мартынаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Падчас гутаркi быў абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў адносiнаў Беларусi з Еўрапейскай камiсiяй. Бакi абмянялiся тэкстамi дэкларацыi па супрацоўнiцтве ў сферы энергетыкi. Як падкрэслiў Сяргей Мартынаў, беларускi бок разлiчвае, што гэты дакумент стане асновай для далейшай больш iнтэнсiўнай работы над сумеснымi праектамi. Гэта супрацоўнiцтва цiкавае не толькi для Беларусi, але i для ўсяго еўрапейскага супольнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы ў Празе мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргея Мартынава з еўракамiсарам ЕС па знешнiх сувязях i еўрапе |
|