21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добрая справа для невядомага салдата

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добрая справа для невядомага салдата

...Добрая справа ў прынцыпе не прадугледжвае якую-небудзь карысць. Яна робiцца не для грошай, не для славы, не для нейкай выгоды. А проста так — ад душы. Але бывае, што пад выглядам добрай справы хаваецца фармалiзм —то на сустрэчу з ветэранамi школьнiкаў гвалтам прыцягнуць амаль што не пад роспiс, то якую-небудзь прамову няшчырую перад помнiкам скажуць. Ды толькi не перавялiся на беларускай зямлi па-сапраўднаму шчырыя i добрыя справы — напрыклад, магiлёўскiя лiцэiсты знайшлi закiнутую магiлу невядомага салдата i самастойна, без усялякiх распараджэнняў i загадаў, прывялi яе ў парадак i ўсталявалi мемарыяльны знак.

Каб даведацца пра падрабязнасцi гэтай гiсторыi, мы патэлефанавалi ў Магiлёў, выхавальнiцы Магiлёўскага дзяржаўнага абласнога лiцэя № 1 Лiдзii Саенка. Яна знаходзiлася з дзецьмi, калi была знойдзена закiнутая магiла:

— Гэта было 23 лютага 1999 года, мы са сваiм фiзiка-матэматычным класам пайшлi да абелiска ў вёсцы Гаi, што пад Магiлёвам. Там пахаваныя ў брацкай магiле воiны з батальёна мiлiцыi, якiя ў 1941 годзе гераiчна абаранялi Магiлёў. У нас быў урок мужнасцi. Пасля яго разыходзiцца чамусьцi не хацелася, i дзецi прапанавалi — давайце пойдзем не па пратаптанай сцежцы, а па лесе. Ну i пайшлi. І праз метраў 300-400 хлопцы, што iшлi наперадзе, спынiлiся, бо ўбачылi ў кустоўi нешта незразумелае. Пралезлi туды — а там агароджа i абелiск з маленькай шыльдачкай "Тут пахаваны невядомы салдат". I ў дзяцей адразу ўзнiклi пытаннi, на якiя вельмi цяжка было адказаць: "А чаму там каля помнiка шмат кветак, а тут — нiводнай? Чаму сюды нiхто не прыйшоў?" — расказала пра самы пачатак гiсторыi Лiдзiя Дзмiтрыеўна.

Лiцэiсты тады параiлiся i вырашылi несправядлiвасць выправiць: самастойна прывесцi магiлу ў парадак i даглядаць яе. Так i зрабiлi: пафарбавалi, высеклi кустоўе i ўсё пачысцiлi. З цягам часу ў Лiдзii Дзмiтрыеўны мянялiся дзецi (бо на фiзмаце ў лiцэi вучацца толькi 3 гады), але шэфства над магiлай не спынялася — выпускнiкi перадавалi такую пачэсную справу паслядоўнiкам. Былi i сумная моманты, калi аднойчы прыйшлi лiцэiсты на магiлку i не ўбачылi агароджы. Нехта яе скраў... I давялося за сродкi лiцэя рабiць новую агароджу. А сёлета лiцэiстам пашанцавала. Вытворчая камерцыйная фiрма "Дары", на якой працуе муж адной з выкладчыц лiцэя, па ўласнай iнiцыятыве зрабiла на магiлу невядомага салдата новы помнiк. Надпiс на яго прыдумалi самi дзецi: "Невядомы салдат. Кожнаму, хто мужна загiнуў на баявым пасту, вечная памяць i слава". У панядзелак гэты новы помнiк ужо ўсталявалi на магiле, а лiцэiсты прывялi тэрыторыю ў парадак.

Лiдзiя Саенка прызнаецца:

— Зараз кажуць на моладзь, што яна такая-сякая, але трэба бачыць людзей. Вось мы працавалi на ўсталяваннi помнiка пад дажджом. Я не ведаю, што адбываецца з дзецьмi, але яны ставяцца да гэтага вельмi адказна. Iх не трэба прымушаць, не трэба ўгаворваць, яны самi ўсё робяць... Ушанаванне памяцi загiнулых, магчыма, меней патрэбна самiм загiнулым, а болей — нам i нашым дзецям. Яны на гэтым сталеюць, i хто ведае, кажу я iм, цi ўдасца яшчэ калi зрабiць такую вялiкую справу. Бо людзi, бывае, пражываюць цэлае жыццё i ўмудраюцца ўсё рабiць толькi для сябе, толькi для сваёй выгоды.

Адкрыццё новага помнiка намечана на сёння, 8 мая. Ускласцi кветкi на магiлу прыйдуць i тыя былыя лiцэiсты, якiя 10 гадоў таму выпадкова натыкнулiся на гэты апошнi прытулак невядомага салдата.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Добрая справа ў прынцыпе не прадугледжвае якую-небудзь карысць. Яна робiцца не для грошай, не для славы, не для нейкай выгоды. А проста так — ад ду
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика