Пагадненне памiж Беларуссю i Расiяй аб вяшчаннi тэлеканалаў магчыма толькi на парытэтнай аснове
Пагадненне памiж Беларуссю i Расiяй аб вяшчаннi тэлеканалаў магчыма толькi на парытэтнай аснове
Такi пункт погляду выказаў на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня Белтэлерадыёкампанii Аляксандр Зiмоўскi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Гэта азначае, што Расiйская Федэрацыя павiнна ўключыць канал "Беларусь-ТВ" у свой сацыяльны пакет (гэта пакет каналаў, якiя абавязаны транслiраваць усе аператары — кабельныя, спадарожнiкавыя i г.д.). Калi гэта адбудзецца, расiйскi бок на свой выбар таксама можа прапанаваць для вяшчання ў Беларусi любы са сваiх каналаў", — лiчыць Аляксандр Зiмоўскi. На яго думку, iнакш гэта можа адбывацца толькi такiм шляхам, якiм "Беларусь-ТВ" прасоўваецца на расiйскi рынак: праз атрыманне лiцэнзiй i далейшае заключэнне iндывiдуальных пагадненняў з аператарамi ў кожным рэгiёне. Аляксандр Зiмоўскi падкрэслiў, што пры падрыхтоўцы двухбаковага пагаднення аб распаўсюджваннi электронных СМІ на тэрыторыi Беларусi i Расii заўвагi Белтэлерадыёкампанii зводзяцца да неабходнасцi ўстанаўлення парытэтнай асновы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi пункт погляду выказаў на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня Белтэлерадыёкампанii Аляксандр Зiмоўскi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Гэта азна |
|