Беларусбанк запрашае
Беларусбанк запрашае
Учора на базе КУП Бiзнэс-цэнтр "Сталiца" (гасцiнiчны комплекс "Вiкторыя"), што на праспекце Пераможцаў, адкрылася новае аддзяленне № 514/400 ААТ "ААБ Беларусбанк". Паводле слоў дырэктара фiлiяла № 514 ААТ "ААБ Беларусбанк" Андрэя КУЛIКА, у новым аддзяленнi створаны ўсе ўмовы для абслугоўвання насельнiцтва. Юрыдычным i фiзiчным асобам квалiфiкаваныя спецыялiсты аддзялення будуць аказваць больш за 130 вiдаў паслуг. Маецца тут i Iнфакiёск, дзе прымаюцца безнаяўныя плацяжы. — Усё iдзе да таго, што колькасць людзей у чэргах змяншаецца за кошт павелiчэння безнаяўных разлiкаў, — кажа Андрэй КУЛIК. — Толькi ў нашым фiлiяле за красавiк безнаяўныя разлiкi склалi больш за 20 % ад агульнага абароту. Усiх заклiкаю карыстацца Iнтэрнэт-банкiнгам ААТ "ААБ Беларусбанк". Я асабiста ўсталяваў дома камп’ютар i, не выходзячы з дому, аплачваю ўсе вiды паслуг. Гэта вельмi зручна. — Да 65-годдзя вызвалення нашай краiны ААТ "ААБ Беларусбанк" праводзiць дзве акцыi для ветэранаў i iнвалiдаў ВАВ, былых вязняў фашысцкiх канцлагераў, — распавядае галоўны спецыялiст аддзела крэдытавання насельнiцтва аддзялення № 514/400 ААТ "ААБ Беларусбанк" Людмiла Яўневiч. — Гэта, па-першае, знiжэнне ў два разы працэнтнай стаўкi па крэдытах, якiя былi выдадзены раней, па-другое, у перыяд з 1 мая па 1 кастрычнiка гэтага года можна атрымаць льготны крэдыт на спажывецкiя патрэбы (на тавары айчыннай вытворчасцi) тэрмiнам да 5 гадоў пад 14 % гадавых. Сума крэдыту не павiнна перавышаць 5 мiльёнаў беларускiх рублёў. Для таго каб атрымаць крэдыт, гэтай катэгорыi грамадзян патрэбна паказаць пасведчанне ўдзельнiка ВАВ, пашпарт i рахунак-фактуру выбранага тавару. Паручыцель для атрымання гэтага льготнага крэдыту не патрэбны. Як паведамiлi ў аддзеле крэдытавання фiлiяла № 514 ААТ "ААБ Беларусбанк", ветэраны яшчэ не паспелi скарыстацца льготным крэдытам, бо занятыя падрыхтоўкай да свята. Але, нягледзячы на гэта, iх родныя ўжо звярталiся да нас па кансультацыю. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на базе КУП Бiзнэс-цэнтр "Сталiца" (гасцiнiчны комплекс "Вiкторыя"), што на праспекце Пераможцаў, адкрылася новае аддзяленне |
|