Ім выпала жорсткая доля
Ім выпала жорсткая доля
Па-дамашняму цёпла i шчыра вiталi супрацоўнiкi Мiнiстэрства эканомiкi сваiх былых калег-ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. На жаль, шэрагi салдатаў вайны радзеюць... Сёлета прыйшлi прыняць вiншаваннi, падзялiцца яркiмi ўспамiнамi Iван Сцяпанавiч Баркун, Аркадзь Уладзiмiравiч Дзеравянка, Мiхаiл Фёдаравiч Заваротны, Алег Iванавiч Мамойкiн, Аркадзь Мiхайлавiч Рачкоўскi, Аляксей Iванавiч Сабаеў, Анатоль Аляксеевiч Чарняўскi i Павел Фёдаравiч Шантрукоў. У гонар герояў вайны гучалi словы ўдзячнасцi намеснiкаў мiнiстра эканомiкi Анатоля Фiлонава i Алега Мельнiкава: — Дарагiя нашы калегi, ветэраны, — звярнуўся да паважаных гасцей Анатоль Васiльевiч, — вы заўсёды былi, ёсць i будзеце для нас настаўнiкамi пры любых жыццёвых абставiнах. Напярэдаднi свята Вялiкай Перамогi хочацца знайсцi адказ на пытанне: а цi змаглi б мы, або сучасная моладзь вытрымаць тыя выпрабаваннi, што выпалi на долю салдатfo вайны, юнакоў i дзяўчат, якiм хацелася жыць, кахаць, весялiцца. А iм выпала жорсткая доля. I вы з гонарам i годнасцю выйшлi з суровых абставiнfo. Марыя ЖЫЛIНСКАЯ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па-дамашняму цёпла i шчыра вiталi супрацоўнiкi Мiнiстэрства эканомiкi сваiх былых калег-ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. На жаль, шэрагi салдатаў вай |
|