Пасляваеннае заданне — нарадзіць тры сыны
Пасляваеннае заданне — нарадзіць тры сыны
Яны пазнаёмiлiся выпадкова. У 1945 годзе. Ён дэмабiлiзаваўся i паехаў дадому. А яна сустракала сяброўку, якая таксама вярталася ў Беларусь. Ён чакаў цягнiк. І яна чакала цягнiк. Яны селi побач. I разгаварылiся. Так i пазнаёмiлiся. I ён папрасiў яе тэлефон. I паехаў далей. Дадому. У Чэрыкаўскi раён. А яна засталася ў Мiнску. У Чэрыкаве ён нiкога не застаў — усё было разбурана i родзiчаў жывых не засталося. Прыехаў у Мiнск у партыйную школу. I... знайшоў яе. Так яны i жывуць разам — Вольга Паўлаўна i Кузьма Васiльевiч Лягчылавы. У кожнага з iх розны лёс. Кузьма Васiльевiч вайну сустрэў у Саратаўскай вобласцi, у авiяцыйным вучылiшчы. А потым яго накiравалi ў Харкаўскае авiяцыйнае вучылiшча стралкоў-бамбардзiраў, дзе ён служыў механiкам i па 1945 год рыхтаваў кадры для фронту. Вольга Паўлаўна — былая наша супрацоўнiца, да вайны яна працавала ў "Звяздзе" сакратаром аддзела лiстоў. Потым — у апараце ЦК КПБ. З пачаткам вайны яна разам з эвакуяванымi важнымi дакументамi паехала ў Куйбышаў. Там працавала на авiяцыйным заводзе, але ўвесь час хацела пайсцi на фронт. Яе не адпускалi, а толькi праз год Панамарэнка выклiкаў яе тэлеграмай для закiду ў тыл ворага. Вольгу Паўлаўну рыхтавалi ў спецшколе ў Маскве, але ў тыл так i не закiнулi — пакiнулi сакратаром ваеннага аддзела ЦК у Маскве. Даводзiлася ёй таксама i ахоўваць склады пад Масквой, i дапамагаць параненым у шпiталях. Вольга Паўлаўна расказала, што ёй Кузьма Васiльевiч даў калiсьцi заданне — каб было тры сыны. Бо столькi братоў загiнула падчас вайны ў Кузьмы Васiльевiча. Хоць i цяжка было ў пасляваенныя часы, але як было заказана, так i атрымалася. Рэдакцыя "Звязды" вiншуе Вольгу Паўлаўну i Кузьму Васiльевiча Лягчылавых з Днём Перамогi i зычыць перш за ўсе моцнага здароўя, i, безумоўна, нiзка кланяемся вам, дарагiя вэтэраны. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны пазнаёмiлiся выпадкова. У 1945 годзе. Ён дэмабiлiзаваўся i паехаў дадому. А яна сустракала сяброўку, якая таксама вярталася ў Беларусь. Ён чакаў ц |
|