Палатно Перамогi
Палатно ПерамогiНа Гомельшчыне завяршылася акцыя "Палатно Перамогi". На працягу двух месяцаў
члены пiянерскiх дружын вобласцi наведвалi ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны —
у вобласцi iх сёння больш за 8 тысяч чалавек.
На абрэзках чырвонай матэрыi франтавiкi асабiста напiсалi свае iмёны, гады баявых дзеянняў i ўзнагароды, якiя яны маюць. Потым дзецi ў раённых Дамах творчасцi сшывалi тканiну. Гэтыя шматметровыя палотны будуць выкарыстоўвацца па ўсiх райцэнтрах пры святкаваннi дня Перамогi. Па словах старшынi Гомельскага абласнога савета грамадскага аб’яднання "Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя" Рамана Сматрэнкi, арганiзатары акцыi iмкнулiся зрабiць удзельнiкамi ўрачыстасцяў усiх ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны рэгiёна, у тым лiку i тых, хто з-за дрэннага здароўя не зможа прыйсцi на свята асабiста. Да 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў з раённых палотнаў потым будзе сшытае абласное "Палатно Перамогi", якое пiянеры пранясуць на парадзе ў Гомелi 3 лiпеня. Зараз мяркуецца, што даўжыня яго будзе больш чым 60 метраў. Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гомельшчыне завяршылася акцыя "Палатно Перамогi". На працягу двух месяцаў члены пiянерскiх дружын вобласцi наведвалi ветэранаў Вялiкай Ай |
|