Расцягнем мяхі і падцягнем песню!
Расцягнем мяхі і падцягнем песню!
Аляксандр Андрэевiч Карэтка сустрэў Перамогу ў санiтарным вагоне па дарозе ў шпiталь. Дадому ў родную вёску Мурава Пружанскага раёна ён вярнуўся толькi ў жнiўнi 1945-га. Застаўшыся iнвалiдам, ветэран тым не менш не страцiў пачуцця радасцi i цiкавасцi да жыцця. Ён нiколi не развiтваўся з любiмым сябрам — гармонiкам, навучыўся iграць i на баяне. Весялiў аднавяскоўцаў на маёўках, юбiлеях, хрэсьбiнах, праводзiнах у армiю i тым больш на вяселлях. Выгадаваў траiх дзяцей, дачакаўся ўнукаў i цяпер хоць i зрэдку, але бярэ iнструмент у рукi, каб парадаваць i праўнукаў. "На гармонiку я навучыўся iграць вельмi рана, а ў адзiнаццаць гадоў тата купiў мне першы iнструмент", — дзелiцца ветэран сваiмi ўспамiнамi з вучнямi мураўскай сярэдняй школы. А яшчэ былы артылерыст прыгадвае нялёгкiя днi вайны, гармату "гаўбiцу", першы бой i, зразумела, тыя трафейныя гармонiкi, якiя дапамагалi ў франтавых выпрабаваннях. На фотаздымку: мураўскi ветэран Аляксандр Карэтка з вучнямi мясцовай школы i сваiм душэўным неразлучным сябрам — баянам. Голоўнае фота Анатоля Клешчука. Пружанскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Андрэевiч Карэтка сустрэў Перамогу ў санiтарным вагоне па дарозе ў шпiталь. Дадому ў родную вёску Мурава Пружанскага раёна ён вярнуўся тольк |
|