Чарка за здароўе і за памяць
Чарка за здароўе і за памяць
На Пухаўшчыне другi год запар свята ветэранам наладжваюць маладыя кiраўнiкi прыватных прадпрыемстваў Учора святочную сустрэчу для 42 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны арганiзавалi некалькi прадпрымальнiкаў на аграсядзiбе "Хата бабра" ў вёсцы Мар’iна Пухавiцкага раёна.— Кiраўнiцтва ветэранскiх арганiзацый раёна спачатку паставiлася да задумы асцярожна, — расказаў дырэктар ПГУП "БелГлазгандаль" Анатоль Глаз, — маўляў, цi зможам мы арганiзаваць свята так, каб ветэранам спадабалася. Але ўсё атрымалася, нашы пачэсныя госцi засталiся вельмi задаволеныя. I ў нас душа радавалася, калi мы бачылi, як маладзелi iх твары, як хораша яны спявалi, як задорна танцавалi... Сёлета шэраг спонсараў свята пашырыўся. Павiншаваць ветэранаў i падзякаваць iм прыйшлi таксама прадстаўнiкi адмiнiстрацыi раёна, начальнiк падатковай iнспекцыi Аксана Траулька, благачынны цэркваў Пухаўшчыны протаiерэй Аляксандр Цалкоў, намеснiк камандзiра брыгады па тыле вайсковай часцi № 89417 падпалкоўнiк Андрэй Лагодзiч. Пасля вiншавальных слоў i абяцанняў маладых пранесцi эстафету мужнасцi праз вякi адбыўся малебен за здароўе ветэранаў i за спачын тых з iх, хто не дажыў да гэтага дня. Вайскоўцы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння вайсковай часцi №89417 выступiлi перад ветэранамi з паказальнай праграмай. А потым гаспадары сядзiбы i iх сябры наладзiлi для герояў Дня Перамогi святочны банкет. — Сёння на Пухаўшчыне засталося 89 iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны, а 20 гадоў таму нас было больш за 700, — распавядае старшыня Асацыяцыi iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны Уладзiмiр Карватка. — Гэта цудоўныя людзi. Напрыклад, Глеб Андрэевiч Салавей адступаў разам з армiяй да Сталiнграда, потым ад Сталiнграда прайшоў да Кенiгсберга, быў удзельнiкам сустрэчы войскаў саюзнiкаў на Эльбе. А Мiкалай Каткоў (на фота) не толькi прайшоў вайну, але i быў удзельнiкам выпрабаванняў атамнай бомбы на Тоцкiм палiгоне — адзiн з нямногiх застаўся жывым дагэтуль. Мiхаiл Дзмiтрыевiч Пацiора ваяваў на чатырох франтах, узнагароджаны медалём "За Адвагу" i ордэнам Айчыннай вайны II ступенi... Пра кожнага з ветэранаў можна расказваць бясконца. Яны шмат чаго перажылi, усё жыццё iх было нялёгкiм, iм няпроста i цяпер — ваююць са сваiмi немачамi. Аднак гэтыя людзi заўсёды захоўваюць высокi дух, у iх дагэтуль можна вучыцца мужнасцi i радасцi. — Вы для нас — неацэнны дар, — сказаў ветэранам протаiерэй Аляксандр Цалко. — I чым далей мы па часе ад 9 мая 1945 года, тым больш павiнны гаварыць пра гэты дзень i яго значэнне для краiны i свету, i чым менш ветэранаў той вайны застаецца памiж намi, тым больш пашаны мы павiнны iм выказваць. Бо вы, ветэраны, — арыенцiр для моладзi i гонар для народа. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора святочную сустрэчу для 42 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны арганiзавалi некалькi прадпрымальнiкаў на аграсядзiбе "Хата бабра" ў вёсцы |
|