21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У дваццацi хвiлiнах ад паўфiналу

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У дваццацi хвiлiнах ад паўфiналу

Хакейная зборная Беларусi пакуе чамаданы i пакiдае чэмпiянат свету. Падапечныя Глена Хэнлана як i абяцалi, далi бой мiнулагодняму чэмпiёну свету — расiянам, але прайгралi — 3:4. На працягу сустрэчы беларусы двойчы вялi ў лiку. Калi першы перыяд завяршыўся нулявой нiчыёй, то ў другiм было закiнута 6 шайбаў. Канстанцiн Кальцоў i Алег Антоненка двойчы выводзiлi нашу каманду наперад, але расiяне хутка адыгрывалiся. Трэцi перыяд завяршыўся ўнiчыю — 3:3, i супернiк замянiў варатара — замест зоркi НХЛ Ільi Брызгалава выйшаў Аляксандр Яроменка. У трэцiм перыядзе Iлья Кавальчук вывеў наперад расiйскую дружыну i гэту мiнiмальную перавагу наш сапернiк захаваў да канца матча.

Галоўны трэнер беларускай дружыны Глен Хэнлан павiншаваў расiйскага калегу з "вялiкай перамогай" i пажадаў поспехаў надалей. "Я ганаруся сваёй камандай. У гульнi з чэмпiёнамi свету, якiя, безумоўна, мацнейшыя за нас па шэрагу пазiцый, мы паказалi добры хакей i аказалi дастойнае супрацiўленне. У нас сапраўды быў шанц атрымаць перамогу, хлопцы зрабiлi для гэтага ўсё магчымае. Прычым нi ў якiм разе не спадзявалiся дацягнуць да авертайму цi серыi булiтаў. Але лёс сёння распарадзiўся iнакш. Калi я разупэўнiўся ў нашай перамозе? Толькi з фiнальнай сiрэнай. Iнакш якi б я быў трэнер..."

павiншаваў расiйскага калегу з "вялiкай перамогай" i пажадаў поспехаў надалей. "Я ганаруся сваёй камандай. У гульнi з чэмпiёнамi свету, якiя, безумоўна, мацнейшыя за нас па шэрагу пазiцый, мы паказалi добры хакей i аказалi дастойнае супрацiўленне. У нас сапраўды быў шанц атрымаць перамогу, хлопцы зрабiлi для гэтага ўсё магчымае. Прычым нi ў якiм разе не спадзявалiся дацягнуць да авертайму цi серыi булiтаў. Але лёс сёння распарадзiўся iнакш. Калi я разупэўнiўся ў нашай перамозе? Толькi з фiнальнай сiрэнай. Iнакш якi б я быў трэнер..."

Галоўны трэнер расiян Вячаслаў Быкаў растлумачыў, чаму ў матчы з беларусамi мы не ўбачылi той каманды, якая рвала на часткi ўсiх на папярэдняй стадыi. "Тая адказнасць, якая ляжала на нас, перадалася хлопцам. Таму яны i выглядалi заняволена. У сувязi з гэтым не ўсё атрымлiвалася тактычна, хоць жаданне было. Але ў трэцiм перыядзе хлопцы ўсё рабiлi дакладна." Наконт замены варатароў трэнер растлумачыў наступнае: "Я павiнен прымаць рашэннi, а не займацца сантыментамi. Важна было рэагаваць. Я не хачу кiдаць камень у бок Iльi. Магчыма, нервовае напружанне яму таксама перадалося. Але выйграе цi прайграе каманда. Мiнулы матч Сашы даў нам упэўненасць у тым, што гэта рашэнне павiнна быць прынята. Нiхто не збiраецца шукаць хлопчыка для бiцця i звальваць на яго тое, што не атрымалася... Разумееце, перарабiць рускага гульца за дзве секунды немагчыма. Ён прывык гуляць у прыгожы, вiдовiшчны хакей. Мы што, павiнны бiць яго за жаданне аддаць прыгожы пас, замкнуць у пустыя вароты? Ад жадання прыгожай гульнi нiкуды не дзецца, гэта рускiя хлопцы".

растлумачыў, чаму ў матчы з беларусамi мы не ўбачылi той каманды, якая рвала на часткi ўсiх на папярэдняй стадыi. "Тая адказнасць, якая ляжала на нас, перадалася хлопцам. Таму яны i выглядалi заняволена. У сувязi з гэтым не ўсё атрымлiвалася тактычна, хоць жаданне было. Але ў трэцiм перыядзе хлопцы ўсё рабiлi дакладна." Наконт замены варатароў трэнер растлумачыў наступнае: "Я павiнен прымаць рашэннi, а не займацца сантыментамi. Важна было рэагаваць. Я не хачу кiдаць камень у бок Iльi. Магчыма, нервовае напружанне яму таксама перадалося. Але выйграе цi прайграе каманда. Мiнулы матч Сашы даў нам упэўненасць у тым, што гэта рашэнне павiнна быць прынята. Нiхто не збiраецца шукаць хлопчыка для бiцця i звальваць на яго тое, што не атрымалася... Разумееце, перарабiць рускага гульца за дзве секунды немагчыма. Ён прывык гуляць у прыгожы, вiдовiшчны хакей. Мы што, павiнны бiць яго за жаданне аддаць прыгожы пас, замкнуць у пустыя вароты? Ад жадання прыгожай гульнi нiкуды не дзецца, гэта рускiя хлопцы".

Нападаючы зборнай Расii Аляксей Марозаў пасля матча пахвалiў супернiка. "Так, у нас многае не атрымалася, не ўдалося выканаць пастаўленую задачу: забiць першымi i потым павялiчыць разрыў. Мы, наадварот, прапусцiлi, i супернiк вёў у лiку. Гуляць стала цяжка, iх варатар злавiў кураж, цяжка было яго прабiць. Мы чакалi, што калi беларусы заб’юць першымi, то яшчэ больш будуць будаваць вязкую абарону ў сярэдняй зоне. Ведалi, што ў iх добрая рэалiзацыя большасцi. Апасалiся iх лiдараў, таго ж Антоненку. Беларусь заслужыла месца ў чвэрцьфiнале. Яны здорава з фiнамi згулялi. Там шмат добрых гульцоў з НХЛ i КХЛ. Перспектыўная каманда".

пасля матча пахвалiў супернiка. "Так, у нас многае не атрымалася, не ўдалося выканаць пастаўленую задачу: забiць першымi i потым павялiчыць разрыў. Мы, наадварот, прапусцiлi, i супернiк вёў у лiку. Гуляць стала цяжка, iх варатар злавiў кураж, цяжка было яго прабiць. Мы чакалi, што калi беларусы заб’юць першымi, то яшчэ больш будуць будаваць вязкую абарону ў сярэдняй зоне. Ведалi, што ў iх добрая рэалiзацыя большасцi. Апасалiся iх лiдараў, таго ж Антоненку. Беларусь заслужыла месца ў чвэрцьфiнале. Яны здорава з фiнамi згулялi. Там шмат добрых гульцоў з НХЛ i КХЛ. Перспектыўная каманда".

Беларускiя нападаючыя таксама падзялiся пасля матча сваiмi меркаваннямi. "Да крыху кур’ёзнага гола Кавальчука гульня складвалася для нас як нельга лепш. Увогуле думаю, што акрамя гэтага моманту нас няма чым папракнуць, змагалiся ўсе да апошняга", — сказаў Мiхаiл Грабоўскi. Канстанцiн Кальцоў увогуле ўпэўнены, што Беларусь павiнна была iсцi далей. "У нас несумненна быў шанц на большае. Расiяне нервавалiся, гэта было бачна на працягу амаль усёй гульнi. А асаблiва — калi мы ў канцы другога перыяду зраўнялi. У распранальнi мы сказалi сабе: "У нас засталося дваццаць хвiлiн да паўфiналу". I сапраўды, нiчога немагчымага не было... Таму чэмпiянат пакiне дваякiя пачуццi: у плэй-оф асвоiлiся. Але зрабiць крок на прыступку вышэй пакуль не атрымалася".

Аляксей Калюжны расказаў, што вельмi задаволены атмасферай у зборнай. "Упэўнены, што нават нягледзячы на непрыемны асадак ад паражэння, гульня прынесла задавальненне прыхiльнiкам нашай зборнай. Для ўсiх было вiдавочным, што мы мелi права прэтэндаваць на большае, мы мала ў чым саступалi. Чэмпiянат няпроста для мяне пачынаўся, але пакiне, хутчэй, прыемныя ўспамiны. Прыезд у зборную ўвогуле як глыток свежага паветра. З задавальненнем зноў прыеду на Алiмпiяду, калi не перашкодзяць траўмы. Як рука? Ды ўжо не важна..."

расказаў, што вельмi задаволены атмасферай у зборнай. "Упэўнены, што нават нягледзячы на непрыемны асадак ад паражэння, гульня прынесла задавальненне прыхiльнiкам нашай зборнай. Для ўсiх было вiдавочным, што мы мелi права прэтэндаваць на большае, мы мала ў чым саступалi. Чэмпiянат няпроста для мяне пачынаўся, але пакiне, хутчэй, прыемныя ўспамiны. Прыезд у зборную ўвогуле як глыток свежага паветра. З задавальненнем зноў прыеду на Алiмпiяду, калi не перашкодзяць траўмы. Як рука? Ды ўжо не важна..."

Найбольшую колькасць ачкоў па сiстэме "гол+пас" набраў Мiхаiл Грабоўскi — 9 (3+6). Далей iдуць Алег Антоненка — 6 (3+3), Аляксей Калюжны — 6 (1+5), Руслан Салей — 5 (2+3), Аляксей Угараў — 2 (2+0), Сяргей Дзямагiн — 2(1+1), Андрэй Стась, Канстанцiн Кальцоў — па 1 (1+0), Андрэй Башко, Яраслаў Чупрыс — па 1 (0+1).

Услед за зборнай Беларусi няўдачнiкам чвэрцьфiналу стала i зборная Фiнляндыi. 6 мая бронзавыя прызёры мiнулагодняга першынства з лiкам 2:3 саступiлi амерыканцам. 8 мая каманда ЗША згуляе ў паўфiнале з чэмпiёнам свету Расiяй.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакейная зборная Беларусi пакуе чамаданы i пакiдае чэмпiянат свету. Падапечныя Глена Хэнлана як i абяцалi, далi бой мiнулагодняму чэмпiёну свету — рас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика