21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Польскі джаз зноў будзе гучаць на мінскай сцэне

26.08.2009 16:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 мая 2009 Культура
Afisha.tut.by 27 мая ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт прымеркаваны да 15-годдзя Польскага Інстытута ў Мінску. Упершыню на мінскую сцэну выйдзе адзін з найлепшых джазавых піяністаў Польшчы Павел Качмарчык. Ён прадставіць свой праект PAWEІ KACZMARCZYK AUDIOFEELING BAND.

Павел Качмарчык - адзін з найлепшых джазавых піяністаў маладога пакалення ў Польшчы, выпускнік Акадэміі Музыкі ў г. Катавіцэ, кампазітар, саліст і сайдмэн. Выступае ў складзе Janusz Muniak Quartet, Adam Kawoсczyk Quartet, Monty Waters/Kazimierz Jonkisz Energy, Rafaі Sarnecki Quintet, New Bone, а таксама з’яўляецца лідэрам ўласных калектываў: KBD Trio і Paweі Kaczmarczyk Audiofeeling Band.

П.Качмарчык прымаў удзел у разнастайных польскіх і міжнародных джазавых фестывалях: Warsaw Summer Jazz Days , Jazz Forum Festival, Jazz en Nord (Ліл, Францыя), Lamantin Jazz Festiwal (Венгрыя), Jazzy Colors Festiwal (Парыж, Францыя) і іншых.

У 2001 заснаваў трыо (KBD Trio) разам з Міхалам Бараньскім (кантрабас) і Паўлам Дабравольскім (перкусія). Калектыў з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў, а за альбом "Live” атрымаў узнагароду Праграмы польскага тэлебачання 2 TVP у катэгорыі "Альбом Года 2005".

У часопісе „Jazz Forum” – The European Jazz Magazine штогод публікуюцца вынікі плебесцыту чытачоў Jazz Top. Гэта ў пэўным сэнсе ранг музыкантаў і прагляд польскай джазавай сцэны. Павел Качмарчык у чарговы раз заняў высокія месцы ў катэгорыі Музыкант Года (4 месца, пасля Томаша Станькі, Лешэка Можджэра і Януша Муняка), у катэгорыі Акустычны калектыў - Paweі Kaczmarczyk Audiofeeling Band (3 месца, пасля Квартэта Томаша Станька і Simple Acoustic Trio). Акрамя таго ён атрымаў прызнанне як Кампазітар, Піяніст (2 месца, пасля Лешэка Можджэра).

Праграма „AUDIOFEELING”, з якой квартэт выступіць у Мінску, складаецца з 10 кампазіцый Качмарчыка. Кожная з іх з’яўляецца вынікам жыццёвых інтарэсаў і захапленняў кампазітара. Магчыма, гэта нялёгкая музыка, яна адрозніваецца ад моднага “smooth jazz”, але затое паказвае праўдзівае аблічча джаза, як імправізаванага мастацтва.

Падчас запісу дыска ў студыі музыканты ігралі “ўжывую”, ствараючы на месцы канчатковую форму твораў. У пэўным сэнсе - гэта запіс канцэрта. Дыск адштампаваны на залатым носьбіце, што гарантуе паляпшэнне якасці гучання ў параўнанні з алюмініевымі дыскамі і ў некалькі разоў павялічвае трываласць дыска.

Павел Качмарчык прыязджае ў Мінск з выдатнымі польскімі джазмэнамі, кожны з якіх з’яўляецца зоркай асобай велічыні – саксафаніст Радэк Навіцкі, басіст Войцех Пульцын і барабаншчык Павел Дабравольскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 мая 2009 Культура Afisha.tut.by 27 мая ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт прымеркаваны да 15-годдзя Польскага Інстытута ў Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика