21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Незавершанае трываньне

26.08.2009 16:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Надоечы выбраўся нарэшце ў Цюцюкевічы і, прадчуваючы сустрэчу са старажытным беларускім мястэчкам ды старадаўнімі сваімі сябрамі, круціў у дарозе настройкі радыё і слухаў эмацыйныя словы шаноўнага Міколы Статкевіча пра задуманы ім Эўрапейскі кангрэс. Спадар Мікола даводзіў неабходнасьць кангрэсу і тлумачыў гэта патрэбаю змаганьня. Мы змагаемся, мы павінны змагацца, мы ўмеем змагацца...

Абапал шляху цягнуліся пастэльныя краявіды раньняга беларускага лета, усё патыхала спакоем і вечнасьцю, людзі на ўзбочынах рухаліся, нешта гаварылі міжсобку, рабілі сваю працу, мабыць, як і сто і трыста гадоў таму.

А тут – змагацца, змагацца, змагацца...

Наша доўгая гісторыя зьнітавала гэтае слова з барацьбітамі й пакутнікамі, што аддавалі жыцьцё й здароўе за тое, каб вызваліць край ад акупантаў, каб быў поступ, каб мы, так сказаць, жылі лепей. Змагары – сьвятыя людзі. Але хто сёньня сьвяты і што сёньня значыць жыць лепей?

У Цюцюкевічах я сустрэў сваіх добрых сяброў. Адзін зь іх марыць падрыхтаваць у мясцовай школцы алімпійскага чэмпіёна, другі разам з БРСМ зьбірае грошы на помнік паўстанцам Каліноўскага, трэцяя ладзіць местачковае сьвята беларускай песьні й кажа, што раённае начальства — рознае, але многія яе падтрымваюць і нават гавораць па-беларуску. Мы не змагаемся, — кажуць, — бо людзі стаміліся ад эксцэсаў, а вось на чыюсьці талковую работу глядзяць прыхільна. Змаганьнем сёньня нічога не дасягнеш, а ім патрэбныя вынікі.

Глядзеў я на сваіх сяброў і думаў – ну вось, і не змагары яны ніякія, але ў сваім родзе сьвятыя людзі. Нічога для сябе, а толькі пра свае Цюцюкевічы й думаюць – каб чэмпіён вырас, каб помнік быў і каб сьвята. І калі што ўдаецца, гатовыя ад шчасьця скокаць да неба – быццам ім адтуль мільён зваліўся (гэта я ўжо ў папулярныя катэгорыі шчасьця пераводжу).

Я б ня меў рацыі, калі б сказаў, што ім усё проста даецца. І адмоваў бывае шмат, і гэбісты іх пасьвяць. Але па-першае, яны ставяць канкрэтныя мэты, па-другое, дзейнічаюць у прапанаваных абставінах і, паколькі ў мястэчку ўсе ўсіх ведаюць, спрабуюць зьмяняць гэтыя абставіны на сваю карысьць.

Яны адназначна супраць вайны ці рэвалюцыі. Яны адназначна за тое, каб дзеці іх гадаваліся беларусамі. І каб Беларусь вакол іх была беларускай. Ясна, што гэта нашмат цяжэй, чым засьвяціцца на барыкадах. Але барыкады – камні, якія рана ці позна трэба раскідаць. А іх камяні зьбіраюцца ў канструкцыі жыцьця.

... Едучы зь Цюцюкевічаў, я зноў, цяпер ужо ў паўторы, слухаў Міколу Статкевіча. Ён казаў пра патрэбу змагацца. Хто яго ведае, можа й сапраўды трэба. Але каб разабрацца – з кім, з чым? Каб дзяцей гадаваць беларусамі, помнікі ставіць на месцах сьвятога змаганьня, сьвяты ладзіць, пашыраць сваё нацыянальнае кола да абрысаў уласнае нацыі, — трэба гэта рабіць праз будаваньне, а не праз захоп ці разбурэньне.

Можа быць, справа ў тым, што ў слова “рабіць” ёсьць завершанае трываньне – зрабіць, а ў слова “змагацца” – няма? І калі ты не знайшоў свае справы, табе бліжэй незавершанае трываньне? Вечнае змаганьне — як самамэта. І ніколі няясна, чаго ты ўрэшце дасягнуў. “Ёсьць у рэвалюцыі пачатак, няма ў рэвалюцыі канца”... Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика