21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускія «прайдзісветы» склікаюць перакладчыкаў

26.08.2009 16:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  27 траўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя дэбютнага нумару інтэрнэт-часопіса літаратурных перакладаў «ПрайдзіСвет». Гэты абсалютна новы для культурнай прасторы Беларусі прадукт ствараецца групай знаўцаў замежных моў і аматараў літаратуры. Як патлумачылі самі перакладчыкі, часопіс з’яўляецца пабочным прадуктам дзейнасці перакладніцкай майтэрні «Беларускага калегіюма». «Не падабаецца мне гэтая назва — «прайдзі-свет», — адзначыў філосаф baj.by/belkalehium/index_bel.htm . — З аднаго боку ёсць у ёй вынаходка, але з іншага яна кплівая і несур’ёзная».

Нягледзячы на заўвагу мэтра, моладзь, якая займаецца перакладамі, выглядае звышсур’ёзнай. Да свайго дзецішча аўтары і рэдактары новага выдання таксама ставяцца вельмі ахайна, не дазваляючы сабе звычайнай для маладых дураслівасці і летуценнасці. Вядома, сама місія — насыціць беларускую літаратуру якаснымі перакладамі — патрабуе адказнасці, але моладзь, якой не хочацца вар’яцець, здзіўляць і супрацьстаяць мадэлям дзейнасці ды сустрэч старэйшых — насцярожвае. Страх перад самой магчымасцю аступіцца і зрабіць памылку характарызуе амаль кожную новую беларускую справу — пачынаючы ад маладых гуртоў, якія з першага акорда робяць «яе вялікасць музыку», і сканчаючы маладымі пісьменнікамі, што ў барацьбе за красамоўства яшчэ ніводнага разу не паказалі «беларускага Жадана» — лёгкага, іранічнага, неглыбокага, не схільнага да славаблудных рэфлексій, апавяданні і раманы якога чытаюцца гэтак жа нязмушана, як праслухоўваецца чарговая песня чарговага любімага гурта.

Дарэчы, пра тое, што беларускага Жадана зачакаліся ўсе аматары добрага чытва, сведчыць і тое, што яго выступ у Мінску адзначыўся поўным аншлагам, і тое, што ў першым нумары «ПрайдзіСвета», прысвечаным сучаснай літаратуры, пераклады твораў менавіта гэтага аўтара прадстаўляюць Украіну.

Музычна-тэатральная частка прэзентацыі, з якой і пачалася сустрэча, нагадвала старыя добрыя беларускія літаратурныя вечарыны — крыху нудны, але і не правакатыўны выступ «Крывога тэатра», на які немагчыма абразіцца, але пад які можна задрамаць. На працягу дзясятка хвілін чалавекападобная фігура, зробленая, здаецца, з пап’е-машэ, дэманстравала пісьменніцкія мукі пад фартэпіянныя раскаты — са з’яўленнем натхення фартэпіяна ледзь не расколвалася ад гукаў, а рука цацачнага чалавека хутка выводзіла ўяўныя літары на белым аркушы. Натхенне адыходзіла, фігура пачынала сумаваць, гледачы таксама.

У якасці мастацкай часткі аўдыторыі таксама было прапанавана некалькі песен у стылі старога добрага студэнцкага КВЗ: песня пра сала на словы Сяржука Вітушкі і перапрацаваная як «Есці дай» «бітлоўская» Yesterday. Кампазіцыі гэтыя, выкананыя «несусветна вядомым» музыкам Раманам Абрамчуком, таксама сустракаліся раскатам — на гэты раз, глядацкага смеху. Што ні кажы, а наша публіка самая непатрабавальная і прыхільная на зямлі. Ёй не трэба дагаджаць, і гэта добра, бо на падобных вечарынах пануе атмасфера ляснога летніка і сямейнага юбілею. З іншага боку, ці многія з прысутных шчыра любяць сямейныя юбілеі?  

Як ні дзіўна, найбольш запамінальнымі і цікавымі на прэзентацыі былі выступы якраз запрошаных гасцей — Марыйка Мартысевіч прачытала цэлую вязанку перакладных вершаў пра ружы, намагаючыся не зрыфмаваць іх са сцюжамі (задача вельмі экспартная — на літаратурнай вечарыне ў якім-небудзь Пецярбургу яна б пазбягала рыфмы «розы — морозы»)...  ...а магілёвец Павел Рыжкоў, увабраўшы лепшыя традыцыі паэтычных слэмаў у сваю манеру чытання, уласнымі перакладамі выклікаў больш інтарэсу і эмоцый, чым тэатр, пра які ўжо казалася вышэй.

«Гэта добра, што ўрэшце з’явіўся такі часопіс, — сказала Марыйка. — Бо раней перакладзеш што-небудзь, і ходзіш, як бедны дзіцёнак, просіш: надрукуйце, калі ласачка».

Валянцін Акудовіч, павіншаваўшы стваральнікаў новага літаратурнага часопіса, са смехам узгадаў, як ужо аднойчы друкаванае дзецішча калегіюму было названа вельмі спрэчна: «У прынцыпе, назва часопісу «Паміж» таксама была добрая, толькі яго стваральніцамі выступалі адныя дзеўкі-феміністкі, і гучала гэта назва дастаткова неадназначна».

Выступаючы пад партрэтам маладога і строгага Максіма Багдановіча, дырэктарка яго музея Таццяна Шэляговіч нагадала, што прэзентацыя выдання перакладаў асабліва актуальная ў гэтым месцы і ў гэты час — сёлета спаўняецца сто год з пачатку перакладчыцкай дзейнасці самага рамантычнага беларускага паэта, таксама стагоддзе адзначаюць першыя пераклады багдановічавых вершаў.

Карысць новага выдання лепш за ўміх акрэсліў кіраўнік перакладчыцкай майтэрні БК Андрэй Хадановіч. Паэт і старшыня «ПЭН-цэнтру» лічыць, што сэнс «ПрайдзіСвета» нават не ў тым, што будзе перакладзена шмат замежных пісьменнікаў, а ў тым, што, перакладаючы, беларускія аўтары будуць развівацца і адчуваць актуальную замежную літаратуру. А адчуўшы, на думку Хадановіча, зробяць яшчэ лепш.

Рэдакцыя «ПрайдзіСвету» запрашае перакладнікаў да супрацоўніцтва. Адрас рэдакцыі — rada@prajdzisvet.org. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  27 траўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя дэбютнага нумару інтэрнэт-часопіса літаратурных перакладаў «ПрайдзіСвет».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика