Суд па зыску да недзяржаўнай газеты «Борисовские новости»Рэдактарка барысаўскай дзяржаўнай раёнкі «Адзінства» выклікала ў суд мясцовую недзяржаўную газету «Борисовские новости», паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Нагодай для судовага разбіральніцтва аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі стала публікацыя ў «БН» за подпісам Валерыя Ніцкава. У ёй распавядалася, што кіраўніца ідэалагічнага аддзелу Барысаўскага раёна Людміла Гарнак у суправаджэнні галоўнай рэдактаркі «Адзінства» Веры Пратасевіч наведвала гарадскія крамы і патрабавала прыбраць з продажу газету «Борисовские новости». Спн. Пратасевіч патрабуе абвергнуць выкладзеную ў публікацыі інфармацыю, а таксама спагнаць у якасці кампенсацыі за маральны ўрон 2 мільёны рублёў з аўтара і 3 мільёны з рэдакцыі газеты «Борисовские новости». Суд па справе распачаўся на пачатку чэрвеня. 25 чэрвеня ў ходзе чарговага слухання суддзя вырашыла прызначыць лінгвістычную экспертызу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдактарка барысаўскай дзяржаўнай раёнкі «Адзінства» выклікала ў суд мясцовую недзяржаўную газету «Борисовские новости», паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». |
|