21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эксперт: У крызіс шведскія банкі расплочваюцца за неразборлівасць

19.09.2009 13:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 июля 2009 Экономика и бизнес
Язэп ШЧАБЛОЎСКІ, Svabodaby.net Рогер КАЛІФ - старшыня муніцыпальнага сходу экалагічна чыстага горада Кальмар, размешчанага на паўднёвым усходзе Швецыі на беразе Балтыйскага мора. Рогер Каліф жыве ў Кальмары з 1960-х гадоў. Да палітыкі займаўся будаўніцтвам жыллёвых кааператываў. З 1977 па 1989 год — мэр Кальмара. Апроч гэтага быў старшынёй рэгіёнаў лена Кальмар, віцэ-прэзідэнтам і дэлегатам Камітэта рэгіёнаў Еўразвяза. Уваходзіў у Савет дырэктароў Swedbank. Сябар Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі. Цяпер — старшыня муніцыпальнага сходу і муніцыпальнага жыллёвага прадпрыемства Кальмара.

Гадавы заробак — 50 тысяч еўра.
 Мы пацікавіліся тым, як 35-тысячная сталіца лена (адміністрацыйная адзінка ў Швецыі) трывае крызіс.

— Спадар Рогер, як эканамічны крызіс паўплываў на шведскую эканоміку і на жыццё людзей?

— У першую чаргу, канечне, пацярпелі экспартна арыентаваныя прадпрыемствы, у фінансавай сферы — шведскія банкі. Падчас папярэдняга крызісу, на пачатку 1990-х, дзяржаве прыйшлося ўзяць пад апеку найбуйнейшы Swedbank, які стаяў на мяжы банкруцтва. Аднак падобна на тое, што нашы вялікія банкі не зрабілі высноў. Да апошняга яны раздавалі направа і налева велізарныя крэдыты, не атрымліваючы амаль ніякіх гарантый па выплатах. Калі ўлічыць, што многія шведы ёсць кліентамі гэтых банкаў,то існуе вялікая небяспека. Апроч гэтага ў любога банка ёсць карпаратыўныя кліенты.

Напрыклад, наша жыллёва-муніцыпальнае прадпрыемства змушана штогод браць сотні мільёнаў крон (10 крон = 1 еўра. — Рэд.) на будаўнічыя праекты. Нядаўна Swedbank адмовіў нам у прадастаўленні крэдыту праз адсутнасць рэзерваў. Іншыя банкі прадастаўляюць, але ў значна меншым памеры. Усё гэта сведчыць аб тым, што наша банкаўская сістэма недасканалая.

На насельніцтве Швецыі крызіс адбіўся не вельмі моцна. Але мы дакладна ведаем, што колькасць заяў на прадастаўленне матэрыяльнай дапамогі ў Кальмары вырасла на сотні. У гэтых людзей не хапае сродкаў для набыцця харчоў, адзення, для аплаты камунальных паслуг. Сотні людзей пазбавіліся працы, і многіх гэта яшчэ чакае.

— Які ў Кальмары памер сацыяльнай дапамогі, і чым яшчэ горад дапамагае беспрацоўным?

— Людзі, якія пазбавіліся працы, найперш мусяць звяртацца ў “касы на выпадак беспрацоўя”. Але пасля рэфармавання сістэмы страхавання многія палічылі, што ўнёскі ў гэтыя касы надта вялікія, і перасталі рабіць іх. То бок, па сутнасці, засталіся без гарантый. Менавіта гэтыя людзі цяпер звяртаюцца ў органы сацыяльнай аховы за матэрыяльнай дапамогай.

Некаторым з іх не хапае некалькіх соцень крон для аплаты вады ці электрычнасці. Іншым дапамога патрэбна ў поўным аб’ёме — некалькі тысяч крон. Малазабяспечаныя таксама маюць права на кампенсацыю аплаты жылля — 3-4 тысячы крон штомесяц.

— Ці будуецца ў час крызісу жытло, і як у вас з попытам і прапанаваннем?

— Дэфіцыт жытла ёсць толькі ў буйных гарадах. У невялікіх муніцыпалітэтах, як Кальмар, такога няма, але жыллё мы будуем пастаянна. Крызісны час — не выключэнне, бо адзін рабочы на будоўлі дае працу яшчэ двум спецыялістам сумежных прафесій. Так, штогод у Кальмары мы імкнёмся будаваць ад 400 да 500 кватэр. Жыллё будуецца не толькі на муніцыпальныя грошы, але і на фондавыя сродкі, што паступаюць ад зацікаўленых кампаній і людзей. Адно толькі аб’ёмы змяншаюцца. І пачалася гэтая тэндэнцыя яшчэ да крызісу, бо жыллё вельмі дарагое. Сабекошт “квадрата” — 22 тысячы крон, гэта на 2—4 тысячы больш, чым людзі з сярэднімі даходамі могуць сабе дазволіць. Адпаведна ёсць і пустыя кватэры, асабліва ў новых дамах. Аплата такой трохпакаёвай кватэры на 80 “квадратаў” абыдзецца ў 8000 крон у месяц.

Мы абмяркоўваем мажлівасць будавання новых дамоў на некалькі сем’яў. Адсутнасць на рынку перагрэву азначае зніжэнне выдаткаў на будаўніцтва, што можа дазволіць трымаць кватэрную плату ніжэй за 8000 крон.

— Ці дапамагае дзяржава будаваць жыллё малазабяспечаным, маладым сем’ям?

— Гэтага няма. Цяперашні ўрад змагаўся супраць субсідзіравання жыллёвага будаўніцтва (за выключэннем муніцыпальнага жылля), якое існавала пры сацыял-дэмакратах. Тады насамрэч на нашым рынку стварыўся баланс, не было вялікіх разрываў у даходах. Аднак цяпер сітуацыя змянілася. Моладзь, незабяспечаныя сем’і, інваліды апынуліся ў цяжкім становішчы, і мы намагаемся нешта для іх зрабіць. Адно з фондавых упраўленняў у Кальмары забяспечыла будаўніцтва кватэр для людзей з нізкімі даходамі. Там адзін метр на 300 крон таннейшы.

— Беларусь менавіта падчас крызісу выбухнула цэлым шэрагам карупцыйных скандалаў з удзелаў чыноўнікаў рознага ўзроўню. Як з гэтым сітуацыя ў Кальмары?

— У большасці развітых краін Еўразвяза карупцыя прадстаўлена ў малых памерах. З 1970 года, калі я стаў дэпутатам муніцыпальнага сходу Кальмара, ніякіх буйных скандалаў у нас не было.

ШВЕДСКІ ПОГЛЯД НА БЕЛАРУСЬ

Улічваючы той факт, што Рогер Каліф працаваў у знешнепалітычных структурах Еўразвяза, дзе займаўся ў тым ліку і Беларуссю, мы не маглі не запытацца пра яго бачанне лёсу Беларусі.

— Думаю, ЕЗ зацікаўлены ва ўзмацненні сувязей з Беларуссю. Для нас гэта цікавы і важны ва ўсіх адносінах партнёр. У якасці прыкладу хацелася б прывесці Балканы. Калі на паўвостраве была складаная сітуацыя, адтуль да нас прыязджала многа эмігрантаў. Аднак як толькі ЕЗ, атрымаўшы мандат ААН, пачаў работу ў балканскіх краінах, жыхары перасталі імігрыраваць. Там павысіўся ўзровень жыцця, людзі ўбачылі вялікія перспектывы на ўласнай зямлі. Спадзяюся, што падобнае здарыцца і ў Беларусі, і ў вас перамогуць дэмакратычныя прынцыпы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 июля 2009 Экономика и бизнес Язэп ШЧАБЛОЎСКІ, Svabodaby.net Рогер КАЛІФ - старшыня муніцыпальнага сходу экалагічна чыстага горада Кальмар, размешчанага на паўднёвым усходзе Швецыі на беразе Балтыйскага мора.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика