НАРОШЧВАЕМ ВЫПУСК МАЛАКА. ЗНАЧЫЦЬ, СПАЖЫЎЦАМ ЯНО ПАДАБАЕЦЦА
НАРОШЧВАЕМ ВЫПУСК МАЛАКА. ЗНАЧЫЦЬ, СПАЖЫЎЦАМ ЯНО ПАДАБАЕЦЦА
Намеснiк дырэктара Валянцiна ЛАПКО. — Рэканструкцыя цэха натуральнамалочнай прадукцыi накiравана не толькi на павелiчэнне аб'ёмаў выпуску, але i на далейшае пашырэнне асартыменту. А пакуль мы павялiчылi асартыментны пералiк сычужных сыроў, выпускаем iх як звычайнай, так i больш высокай, 55-працэнтнай тлустасцi. Пад розныя, што называецца, густы. Радуе, што нашы сыры абавязкова знаходзяць свайго пакупнiка. Трэцi год выпускаем "Тызенгаўз", якi стаў, можна сказаць, нашай вiзiтнай карткай, як i сырны рулет "Пiкантны". І дастаткова не завезцi iх своечасова на нашы гандлёвыя кропкi на мiнскай Камароўцы, як наведвальнiкi адразу пачынаюць удакладняць, калi па iх прыйсцi. Праўда, мы стараемся, каб наша фiрменная прадукцыя была заўсёды ў наяўнасцi. Зусiм нядаўна зрабiлi сыры "Умамi" i "Чэдар—Бел", у абодвух выпадках абапiралiся на iстотную дапамогу галiновага iнстытута — НIКЦIММПа. Зараз яны знаходзяцца на сертыфiкацыi, гэта значыць, хутка паступяць у серыйную вытворчасць, а затым i ў продаж. Ва ўсе часы мы былi прыхiльнiкамi натуральнага прадукту, без фарбавальнiкаў i стабiлiзатараў, так працуем i зараз. Раслiннымi тлушчамi i харчовымi дабаўкамi не карыстаемся. Для вырабу марожанага не ўжываем сухое малако, а толькi свежае, з-пад кароўкi. Прычым, лепшае. Для далiкатэснай прадукцыi ажыццяўляем строгi адбор лепшай сыравiны, а з 210 тон выбраць можна. Акрамя таго, выкарыстоўваем простыя тэхналагiчныя прыёмы, якiя, тым не менш, даюць свой эфект. Скажам, стараемся, каб кефiр i ражанка iшлi на фасоўку "самацёкам", абыходзiмся без лiшняга механiчнага ўздзеяння, i далiкатны прадукт захоўвае сваю структуру, не разбiтую дадатковым абсталяваннем. А значыць, захоўвае i высокiя якасныя паказчыкi. Уласныя рэцэпты i тэхналогii выкарыстаны пры прыгатаваннi паўцвёрдага сыра "Ранiца", сырнага рулета "Пiкантны". Варта нагадаць, што сыр "Тызенгаўз" таксама быў зроблены эксклюзiўна для нашага завода, па iнавацыйных тэхналогiях. А спажыўцу падабаецца ўсё "не збiтае", арыгiнальнае. УНП 300567362
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснiк дырэктара Валянцiна ЛАПКО. — Рэканструкцыя цэха натуральнамалочнай прадукцыi накiравана не толькi на павелiчэнне аб'ёмаў выпуску, але i
|
|