21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сэрца балiць…

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сэрца балiць…

...Рвалiся снарады, вылi сiрэны. У нейкi момант, калi здавалася, што праход на выставу "Памяць сэрца" ў Палацы мастацтваў ужо адкрыты, у залt стала цёмна i жудасна. Але нават сярод карцiн арганiзатары iмкнулiся стварыць атмасферу, якая б узрушыла кожнага. Сапраўды, адзiн крок ты можаш зрабiць яшчэ ў мiры, а другi ўжо на вайне, гэта далi адчуць артысты драматычнага Тэатра беларускай армii. Але што 70 гадоў таму, што цяпер — у свеце ўсё, здаецца, вельмi хiстка. Вось i карцiны на рэспублiканскай мастацкай выставе "Памяць сэрца" — пра гэта.

Эмацыянальнасць усяго, што адбывалася яшчэ ў фае Палаца мастацтваў, адзначыў мiнiстр замежных спраў Беларусi Сяргей Мартынаў, якi палiчыў гонарам узяць удзел у адкрыццi выставы: "Перамога забяспечыла тое, што мы iснуём як народ, што мы iснуём як дзяржава. Вялiкая Перамога была ўнёскам у перамогу па ўсёй Еўропе. Гэта павiнны памятаць усе — мы i нашы партнёры за межамi краiны. Хацелася, каб гаварылi пра гэта часцей, не толькi ва ўрачыстых выпадках. І тут вялiкая роля належыць мастацтву. Мы хочам, каб наша сучаснае мастацтва i творы мiнулых дзесяцiгоддзяў праз выставы, падобныя сённяшняй, вобразна, зразумелымi сродкамi даводзiлi гэта да масавай свядомасцi ў нас i за межамi краiны".

Калi паглядзець на iмёны мастакоў, то гэта верагодна. Шмат хто з удзельнiкаў выставы выстаўляўся не толькi ў сябе на радзiме. Праўда трэба прызнаць i тое, што "Памяць сэрца" — не зусiм прывычная выстава. Не толькi па колькасцi ўдзельнiкаў. Ужо сама тэма вызначыла яе незвычайнасць, на думку старшынi Беларускага саюза мастакоў Уладзiмiра Савiча: "З безлiчы нашых мастацкiх выстаў "Памяць сэрца" мае своеасаблiвае высокае значэнне. Мы выказваем глыбокую ўдзячнасць i пашану нашым ветэранам, якiя сёння ўласным жыццём i прыкладам паказваюць нам узор служэння Бацькаўшчыне".

"Час чырванi" назваў адну са сваiх прац Уладзiмiр Савiч, звяртаючыся да гiсторыi сваёй краiны. Уладзiмiр Вiшнеўскi нiбыта ўдакладнiў, якой была беларуская вайна — творам "Лясное сямейства". Зразумела, што не абышла вайна нiкога, вось чаму Вiктар Цiханаў стварыў карцiну "Мастак, ветэран Iван Цiханаў", а Iван Клiменка зрабiў прысвячэнне ў працы "Лёс. Памяцi бацькi". А шмат для каго з мастакоў iх уласныя творы — нiбыта ўспамiны. Хоць па гэтай выставе адчуваецца, што мiр сапраўды прыгажэйшы. Наш беларускi мiр — напрыклад, у творы Вiталя Цвiркi "Элегiя"...

— Мне ўспомнiлася прачытаная з дзяцiнства кнiга "Нiколi не забудзем". Мне можа было 10 гадоў. Гэтая кнiга расказвала пра дзяцей вайны, той жудасны час, якi яны перажылi, — сказаў мiнiстр культуры Беларусi Павел Латушка. — Сапраўды, мне падаецца сёння вельмi важным: нягледзячы на тое, што прайшло 65 гадоў, а пройдзе 100 i 200, трэба памятаць пра жудасны характар той вайны, каб нiколi яна не паўтарылася ў дачыненнi да нашых дзяцей i ўнукаў. Перадусiм хачу звярнуцца i падзякаваць ветэранаў, якiя i сёння актыўныя ўдзельнiкi грамадскага жыцця i тых падзей, якiя адбываюцца ў нашай краiне. Радасць перапаўняе кожнага, хто бачыць змены, якiя адбылiся на нашай зямлi, якая была амаль зусiм зруйнаваная вайной. Мы ўсе бачым, як квiтнее наша Беларусь. Асаблiва за апошнi час пабудавана шмат культурных устаноў. На выставачных пляцоўках у музеях сталiцы адбудзецца адкрыццё шматлiкiх мастацкiх праектаў, прысвечаных 65-й гадавiне вызвалення Беларусi. Намаганнямi супрацоўнiкаў музеяў наведвальнiкам будуць прапанаваны творы з запаснiкоў, якiя адлюстроўваюць падзеi Вялiкай Айчыннай вайны. Сiмвалiчна, што на гэтай выставе дэманструюцца творы мастакоў з усiх абласцей Рэспублiкi Беларусь, студыi ваенных мастакоў Мiнiстэрства абароны нашай краiны. Асаблiвую цiкавасць выклiкаюць творы з фондаў Беларускага саюза мастакоў. Сярод удзельнiкаў выставы — мастакi-ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, народныя мастакi Беларусi, заслужаныя i вядомыя дзеячы беларускага мастацтва. Неспакой параненага вайной сэрца назаўсёды прымушае выказацца сродкамi мастацтва аб усiм, што так хвалюе. Вельмi важна, што ў выставе ўдзельнiчае маладое пакаленне мастакоў, якiя ствараюць будучыню беларускага мастацтва.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Рвалiся снарады, вылi сiрэны. У нейкi момант, калi здавалася, што праход на выставу "Памяць сэрца" ў Палацы мастацтваў ужо адкрыты, у зал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика