Венесуэла зацiкаўленая ў шэрагу беларускiх прадпрыемстваў, якiя падлягаюць акцыянаванню
Венесуэла зацiкаўленая ў шэрагу беларускiх прадпрыемстваў, якiя падлягаюць акцыянаванню
"У Венесуэлу было iмпартавана больш за тысячу трактароў, грузавых аўтамабiляў, дарожнай тэхнiкi i абсталявання, якiя дапамаглi нашай краiне надаць iмпульс развiццю сельскай гаспадаркi, а Беларусi — актывiзаваць знешнi гандаль", — адзначыў пасол Венесуэлы ў Беларусi Амерыка Дзiяс Нуньес. Сёлета пасольства адкрыла ў Мiнску Лацiнаамерыканскi культурны цэнтр iмя Сiмона Балiвара, дзе, дарэчы, можна вывучаць iспанскую мову, знаёмiцца з каларытнай нацыянальнай музыкай i здабыткамi кiнамастацтва. Адкрыты i новы будынак пасольства, атрыманы ад беларускага Урада ў адказ на перадачу будынка пасольству Беларусi ў Каракасе. Беларусь у самы блiзкi час наведае сустаршыня беларуска-венесуэльскай камiсii па супрацоўнiцтве, мiнiстр энергетыкi i нафты Венесуэлы Рафаэль Рамiрэс. Плануецца i прыбыццё дэлегацыi экспертаў з боку венесуэльскага ўрада, гатовых устанавiць кантакты з шэрагам беларускiх прадпрыемстваў, якiя падлягаюць акцыянаванню i могуць зрабiць свой унёсак у развiццё Венесуэлы. Марыя Алена Рохас, другi сакратар пасольства, назвала шэраг прадпрыемстваў, якiя будуць акцыянавацца i ў якiх зацiкаўлены венесуэльскi бок, — завод "Радыёхваля", МАЗ, Мiнскi механiчны завод iмя Вавiлава, Мiнскi маторны завод, завод "Вымяральнiк", Галаўное спецыялiзаванае канструктарскае бюро па збожжаўборачнай i кормаўборачнай тэхнiцы, "Тапаз", Вiцебскi завод электравымяральных прыбораў, Гомсельмаш, БелАЗ, "Вiцязь", барысаўскi завод "Аўтагiдраўзмацняльнiк", жлобiнская птушкафабрыка i iншыя. Сёлета Венесуэла закупiла 7 тыс. тон сухога малака ў Беларусi, 300 тыс. тон калiйных угнаенняў i, вядома ж, сельскагаспадарчую тэхнiку. Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес, хутчэй за ўсё, наведае Беларусь у канцы жнiўня цi ў пачатку верасня. Вiзiт у адказ беларускага кiраўнiка дзяржавы, паводле iнфармацыi пасла, можа адбыцца ў снежнi. Зоя ВАРАНЦОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У Венесуэлу было iмпартавана больш за тысячу трактароў, грузавых аўтамабiляў, дарожнай тэхнiкi i абсталявання, якiя дапамаглi нашай краiне надац
|
|