Пенсiю выплацяць на 1-3 днi раней за графiк
Пенсiю выплацяць на 1-3 днi раней за графiк
У сувязi са святкаваннем Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь графiк выплаты пенсiй падкарэктаваны, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта". Па графiку выплата пенсiй у рэспублiцы з першага дня месяца пачынаецца толькi ў горадзе Мiнску i Вiцебскай вобласцi (у астатнiх рэгiёнах — на некалькi дзён пазней). У РУП "Белпошта" праiнфармавалi, што датэрмiновая выплата пенсiй за 3 лiпеня ў Мiнску пачнецца з 1 лiпеня, а за 4 i 5 лiпеня будзе праводзiцца з 4 лiпеня. У Вiцебскай вобласцi датэрмiновая выплата пенсiй за 3 лiпеня таксама пачнецца з 1 чысла, за 5 лiпеня пенсii будуць выплачваць з 2 лiпеня, за 4 i 6 лiпеня — з 4 лiпеня. Выплата пенсiй за 5 i 6 лiпеня па Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях пачнецца з 4 лiпеня. Фiнансаванне для выплаты пенсiй праведзена своечасова i ў неабходным аб'ёме. Дарэчы, 4 лiпеня з'яўляецца рабочым днём для ўсiх аддзяленняў паштовай сувязi, а 3 i 5 лiпеня будуць функцыянаваць толькi дзяжурныя паштовыя аддзяленнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са святкаваннем Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь графiк выплаты пенсiй падкарэктаваны, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошт
|
|