Беларусы i масквiчы стварылi энцыклапедыю Перамогi
Беларусы i масквiчы стварылi энцыклапедыю Перамогi
Кнiгу "Энцыклапедыя Перамогi. Беларусь — Масква" прэзентавалi напярэдаднi Дня Незалежнасцi ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi". Новае выданне — сумесны праект Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi i ўрада Масквы, прысвечаны юбiлейным датам вызвалення Беларусi, Вялiкай Перамогi i 75-годдзю ўсталявання звання Герой Савецкага Саюза. У 800-старонкавай энцыклапедыi змяшчаюцца гiстарычныя нарысы пра пачатковы этап вайны, пра партызанскi i падпольны рух на тэрыторыi рэспублiкi, пра асноўныя этапы вызвалення Беларусi, а таксама пра прысваенне звання Герой Савецкага Саюза ўраджэнцам нашай краiны. "Энцыклапедыя Перамогi. Беларусь — Масква" выйшла накладам у 3 тысячы асобнiкаў, з якiх недзе каля 2 тысяч прыбудзе ў Беларусь, а астатняя частка тыражу застанецца ў Расii. Першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч высока ацанiла кнiгу "Энцыклапедыя Перамогi. Беларусь — Масква": высока ацанiла кнiгу "Энцыклапедыя Перамогi. Беларусь — Масква":— Гэта вельмi значны iнфармацыйны дзяржаўны праект. Некалi плячо ў плячо, не разбiраючыся, дзе беларус, дзе рускi, дзе казах, дзе грузiн, людзi абаранялi нашу краiну. I сёння, калi будуецца новая гiсторыя новай Беларусi, такiя выданнi павiнны быць даступныя для шырокiх колаў насельнiцтва, каб не толькi ветэраны бачылi, што гiсторыя клапатлiва i свята шануецца ў нашай краiне, а каб гэта маглi пачытаць i маладыя людзi, якiя будуць працягваць пачатыя бацькамi i дзядамi справы. Як расказала дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi" Таццяна Бялова, пакуль паступленне новай энцыклапедыi ў бiблiятэкi не плануецца, а ў крамах яна з'явiцца прыкладна ў сярэдзiне лiпеня. Калi будзе вялiкi попыт на выданне, то будзе надрукаваны дадатковы тыраж. Застаўся задаволены выданнем i Аляксандр Каваленя, дырэктар акадэмiчнага Iнстытута гiсторыi: — Калi мне прапанавалi паўдзельнiчаць у праекце, я адразу згадзiўся — i абсалютна не шкадую. Мне здаецца, што старонкi гэтай кнiгi звернуты ў будучыню, да моладзi. Тут захавана i перададзена тое, як жылi, як пераадольвалi неймаверныя цяжкасцi ваеннага часу нашы ветэраны. На прэзентацыi кнiгi прысутнiчалi Героi Савецкага Саюза Iван Кустаў, Васiль Мiчурын, Вiктар Лiвенцаў, а таксама ўдзельнiк вызвалення Мiнска акадэмiк Iгнацiй Антонаў. Дарэчы, Iгнацiй Антонаў калiсьцi ўдзельнiчаў у святочных мерапрыемствах у самую першую гадавiну вызвалення Мiнска: — Урад БССР запрасiў мяне на першую гадавiну вызвалення Мiнска ў складзе дэлегацыi ад 3-га Беларускага фронту. А зараз — 65-ая гадавiна. Гэта значыць, 64 гады прайшло, i я ўдзячны лёсу, што дажыў да гэтага часу. Калi пачалося вызваленне роднай Беларусi, i мне дазволiлi вярнуцца ў сваю вёску (а там нiводнай хаты не было, усё спалена), то мне там расказалi, што бацьку павесiлi немцы, бо ён быў старшынёй калгаса i верным камунiстам, мацi i сястру (пра нараджэнне якой я i не ведаў, бо служыў у войску) пагналi немцы. I пры наступленнi на Мiнск у мяне быў такi стан, што хацелася зрабiць усё магчымае, каб адпомсцiць за родных...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кнiгу "Энцыклапедыя Перамогi. Беларусь — Масква" прэзентавалi напярэдаднi Дня Незалежнасцi ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя iмя П. |
|