21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Купiў, выпiў, сп'янеў — выцвярэзнiк?

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Купiў, выпiў, сп'янеў — выцвярэзнiк?

Што нi кажыце, але час ад часу кожнаму з нас даводзiцца бачыць п'янага чалавека, якi мiрна ляжыць сабе на лаўцы. Бывае, абыходзiм бокам буйных п'яных. Праз нейкi час яны могуць знiкнуць. Куды? У медвыцвярэзнiк. Гэта не навала i не краты, гэта — сапраўдная дапамога. Па-першае, людзi не стануць ахвярамi злачынцаў, па-другое, самi iмi не стануць, па-трэцяе, не зробяцца ахвярамi няшчаснага выпадку.

Хоць я сама звычайна пазбягаю нецвярозых людзей, але вырашыла даведацца, што з iмi здараецца за дзвярыма па завул. Iнструментальны, 5. Можа, каб супакоiць сумленне, а можа, каб проста задаволiць сваю цiкаўнасць.

Лепш за начальнiка, пэўна, гэтую справу нiхто не ведае. Да яго i звярнулася. Начальнiк медвыцвярэзнiка РУУС адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г. Мiнска капiтан мiлiцыi Дзянiс Семянец ахвотна падзялiўся iх сакрэтамi "выцвярэзнага" жыцця. Дарэчы, гэта адзiны выцвярэзнiк сталiцы.

 

"Клiент гатовы!"

Хоць я сама звычайна пазбягаю нецвярозых людзей, але вырашыла даведацца, што з iмi здараецца за дзвярыма па завул. Iнструментальны, 5. Можа, каб супакоiць сумленне, а можа, каб проста задаволiць сваю цiкаўнасць.

Лепш за начальнiка, пэўна, гэтую справу нiхто не ведае. Да яго i звярнулася. Начальнiк медвыцвярэзнiка РУУС адмiнiстрацыi Першамайскага раёна г. Мiнска капiтан мiлiцыi Дзянiс Семянец ахвотна падзялiўся iх сакрэтамi "выцвярэзнага" жыцця. Дарэчы, гэта адзiны выцвярэзнiк сталiцы.

 

"Клiент гатовы!"

Зусiм не кожны чалавек у п'яным стане можа апынуцца на казённым ложку. Iснуюць спецыяльныя крытэрыi, па якiх вызначаюць будучых гасцей выцвярэзнiка. Зразумела, што першае — гэта суб'ектыўнае меркаванне супрацоўнiка мiлiцыi. Хутчэй за ўсё, да чалавека падыдуць, калi ён не можа самастойна стаяць на нагах цi перамяшчацца, калi ён ляжыць на зямлi (лаўцы), ад яго iдзе дрэнны пах, ён не можа выразна размаўляць i адказваць на пытаннi, не арыентуецца ў наваколлi. Падлеткi ў выцвярэзнiк не трапляюць — iмi будзе займацца камiсiя па справах непаўналетнiх. Замежныя госцi размяшчаюцца ў выцвярэзнiку на тых жа правах, што i грамадзяне нашай краiны. Да жанчын ставяцца гэтаксама, як i да мужчын. Працэдура тая ж, толькi пакой асобны.

Звернемся да працэдуры. Як я ўжо сказала, спачатку — суб'ектыўная ацэнка. Пасля — заключэнне доктара хуткай дапамогi з апiсаннем фiзiчнага стану затрыманага. Калi чалавеку не патрэбна шпiталiзацыя, то далей працэдура працягваецца ўжо ў самiм выцвярэзнiку. Там — яшчэ адзiн агляд доктара. Усе асабiстыя рэчы клiента пад запiс кладуць у спецыяльную скрыню, вопратку змяшчаюць у асобную шафу. I скрыня, i шафа маюць аднолькавыя нумары. Запаўняюцца ўсе неабходныя паперы, а ў гэты час звесткi дакументаў (пры iх адсутнасцi — словы самога чалавека) правяраюцца ў розных базах звестак. Цi не злачынца, цi не шукаюць яго, нарэшце, цi адпавядаюць словы рэчаiснасцi. Пры неабходнасцi ў гарачай ванне робiцца санiтарная апрацоўка клiента цвярэзнiк. Яго памяшчаюць у палату на асобны ложак з чыстай бялiзнай. У цвярозы стан прыводзяць не з дапамогай медыкаментаў, а з дапамогай звычайнага сну. Перыядычна доктар будзе заходзiць i глядзець на свайго пацыента. Працверазеў — можна адпускаць.

Мiж iншым, даволi часта па магчымасцi прапаноўваюць родным i блiзкiм забраць свайго бацьку/мужа i г.д. дамоў, каб ён змог выспацца ў хатнiх умовах. Да таго ж сям'i паведамляецца пра месцазнаходжанне iх роднага, каб яны ў роспачы не абзвоньвалi моргi i бальнiцы.

Гатэльны ўзровень?

Адпачынак у медвыцвярэзнiку можна суаднесцi з ноччу, праведзенай ў гасцiнiцы, самай простай, але гасцiнiцы. Не па ўмовах — па цане. За ноч у медвыцвярэзнiку вам выпiшуць квiтанцыю на 50 тысяч беларускiх рублёў. Сёння ж дзень-ноч у гасцiнiцы можна знайсцi i за такую цану. Можна нават i танней. Вы ж не будзеце выбiраць колькасць зорак на ёй? Дарэчы, самi ўмовы ў выцвярэзнiку нядрэнныя. Тут для вас i гарачая ванна (пры неабходнасцi), i ложак з чыстай бялiзнай, i камера аховы для вашых рэчаў. З ранiцы можна нават папрасаваць адзенне, каб на вулiцы зусiм нiхто не здагадаўся, дзе была праведзена ноч. Сталiчны выцвярэзнiк разлiчаны на 25 месцаў. Iснуе асобны жаночы пакой. Ён разлiчаны на трох асобаў. Мае жаночы прытулак i сваю адметнасць. Не, ён не пафарбаваны ў ружовы колер, нават няма фiранак на акне. У тым i сутнасць, што акна там няма. Ад жанчын, як кажа Дзянiс Вiктаравiч, нiколi не ведаеш, чаго чакаць. З iмi нашмат складаней, чым з мужчынамi. Яны больш эмацыйныя. Вось i пазбавiлiся ў гэтым пакоi акна, каб не намагалiся збегчы.

Пэўна, i ў гатэлях бываюць буйныя клiенты, якiм нешта можа не падабацца. У замежжы яны разносяць казiно, патрабуюць немагчымага ад абслуговага персаналу. Такiя ж госцi бываюць i ў сталiчным выцвярэзнiку. Вядома, рэакцыя на алкаголь у кожнага iндывiдуальная. Нехта песнi спявае, нехта танчыць, нехта пачынае плакаць, а нехта лезе бiцца. Для кожнага трэба знайсцi свой падыход. Для асаблiва буйных iснуе спецыяльнае крэсла, якое вырабiла для выцвярэзнiка "Белмедтэхнiка". Нестандартнае па форме, яно разлiчана на чалавека любой камплекцыi. Спецыяльныя рамянi, якiя будуць трымаць рукi i ногi, зроблены шырокiмi, каб не нацерцi чалавеку скуру. У такiм крэсле можна нават заснуць. Галоўнае, каб чалавек нi сабе, нi каму iншаму не нанёс шкоды. Да таго ж у такiм стане доктару будзе вельмi проста змерыць цiск цi пульс.

У выцвярэзнiку ўсталявана 16 вiдэакамер — яны ёсць у кожным пакоi, нават у ванным. Так i за прысутнымi добра назiраць, i працу дзяжурных можна стымуляваць. Вiдэазапiсы добра выратоўваюць пры ўзнiкненнi пытанняў: напрыклад, чалавек пачынае скардзiцца, што з iм абыходзiлiся неналежным чынам, бiлi. Тады праглядаецца запiс, i ўсе пытаннi адразу знiкаюць.

Праўда, у адрозненне ад гасцiнiц, дзе вы можаце знаходзiцца колькi пажадаеце (на колькi грошай хопiць), тут трымаюць не больш за суткi. Дакладней, да поўнага працверажэння. Так, можна сысцi праз 3-7 гадзiн. Калi чалавек не можа прыйсцi ў належны стан за суткi, то, пэўна, месца яму ўжо не тут, а ў бальнiцы.

Каму гэта выгадна?

Адказ на гэта пытанне не адназначны. Зразумела, што нiхто не марыць пра сон у гэтай установе. Шмат каго па-ранейшаму нават палохае сама назва — медвыцвярэзнiк. Да таго ж наўрад цi каму хочацца пакiдаць за просты сон 50 тысяч беларускiх рублёў. Сапраўды, нявыгадна. Але ж давайце паглядзiм з iншага боку. Ну, атрымалася так, што вы сп'янелi. Рознае ж бывае: юбiлей, вяселле, хрэсьбiны, бiзнэс-сустрэча. Як кажуць, усе пад адным небам ходзiм. Не разлiчылi, не змаглi ў патрэбны момант спынiцца. Дык што цяпер, на вулiцы ляжаць? Тут i пакалечыць могуць, i рэчы адабраць (дакументы, грошы, тэлефон). У гэты ж час родныя хвалююцца. Нарад давязе вас да ложка. Прывядзе ў належны стан. Захавае вашы рэчы. Патэлефануе родным, каб яны не нервавалiся. Квiток на патрэбную суму можа падацца проста казкай у параўнаннi з тым, што магло б здарыцца. Ваша здароўе ў парадку, вашыя родныя спакойныя. Натуральна, выгада.

Якая выгада дзяржаве? Зразумела, сацыяльная. Кожны чалавек па-свойму рэагуе на тое, што ён трапiў у выцвярэзнiк. Некаму сорамна i на працы, i дома родным на вочы паказацца. У наступны раз гэты чалавек спачатку добра падумае перад тым, як выпiць чарговую чарку. Некаторая моладзь, праўда, нават можна фатаграфавацца на фоне шыльды выцвярэзнiка (пэўна, каб сябрам хвалiцца, — вось толькi чым тут хвалiцца?) Застаецца толькi спадзявацца, што аднаго здымка iм будзе досыць.

Напярэдаднi свята

Зразумела, самыя цяжкiя i напружаныя працоўныя днi — святочныя. Як кажуць, чалавек пiў, п'е i будзе пiць. Рознiца толькi ў тым, больш цi менш. Пад час святаў — больш. Дакладней кажучы, колькасць клiентаў выцвярэзнiка павялiчваецца не ўласна на святы, а напярэдаднi iх. Па сваiм менталiтэце мы часцей праводзiм святы побач з сям'ёй, роднымi i блiзкiмi. Нават калi махануў лiшняга, цябе заўсёды падтрымаюць — давядуць дадому. Затое як жа некаму цяжка бывае адмовiцца ад чаркi-другой, прапанаванай калегам на працы. Кшталту, "на свята не пабачымся, дык давай зараз адзначым". I ўжо не заўважаеш, як памутнела ў галаве, як пачаў блытацца язык, як ты вырашыў накiравацца да сям'i... як трапiў у выцвярэзнiк.

...Беражыце сябе. Адпачывайце, але не забывайцеся на здароўе.

Дар'я ПРЫШЧЭПАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што нi кажыце, але час ад часу кожнаму з нас даводзiцца бачыць п'янага чалавека, якi мiрна ляжыць сабе на лаўцы. Бывае, абыходзiм бокам буйных п&#
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика