21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выселiцца. Каб засялiцца

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выселiцца. Каб засялiцца

Кватэрнае пытанне

Наш дом "ставяць" на капiтальны рамонт з адсяленнем. Якое жыллё i на якiх умовах павiнна выдзяляцца жыльцам у такiх выпадках?

 

I. Залыгiн, г. Мiнск.

г. Мiнск.

Парадак адсялення грамадзян на часовае жыхарства ў дом манеўранага фонду, асаблiвасцi выдзялення i карыстання жылымi памяшканнямi ў такiх дамах вызначаны Палажэннем аб спецыяльных жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 верасня 2008 года № 1408).

Перасяленне грамадзян i вяртанне ў адрамантаванае (рэканструяванае) жылое памяшканне ажыццяўляюцца за кошт сродкаў арганiзацыi, якая праводзiць капiтальны рамонт. Сродкi на перавозку маёмасцi наймальнiка (уласнiка) i членаў яго сям'i пры iх перасяленнi ў жылое памяшканне манеўранага фонду i пры iх вяртаннi ў адрамантаванае (рэканструяванае) жылое памяшканне ўключаюцца ў зводны каштарысны разлiк кошту капiтальнага рамонту або рэканструкцыi жылога дома.

Пад жылыя памяшканнi манеўранага фонду выкарыстоўваецца жыллё тыпавых спажывецкiх якасцяў, якое адпавядае санiтарным i тэхнiчным патрабаванням i знаходзiцца ў межах таго ж самага населенага пункта. Яны могуць быць па плошчы меншымi за жылыя памяшканнi, што займалiся да капiтальнага рамонту або рэканструкцыi жылога дома.

Карыстанне жылым памяшканнем манеўранага фонду ажыццяўляецца на падставе тэрмiновага дагавора найму (на час капiтальнага рамонту або рэканструкцыi дома), што заключаецца з арганiзацыяй, у гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi якой знаходзяцца жылыя памяшканнi манеўранага фонду.

У перыяд пражывання наймальнiка i членаў яго сям'i ў жылым памяшканнi манеўранага фонду ён уносiць плату за тэхнiчнае абслугоўванне жылога памяшкання i (або) карыстанне жылым памяшканнем, камунальныя паслугi i ажыццяўляе адлiчэннi на капiтальны рамонт жыллёвага фонду толькi за жылое памяшканне, якое выдзелена яму на час капiтальнага рамонту або рэканструкцыi жылога дома.

Пасля заканчэння капiтальнага рамонту або рэканструкцыi жылога дома, у якiм грамадзянiн i члены яго сям'i пражывалi, яны абавязаны вызвалiць жылое памяшканне манеўранага фонду. Пры адмове гэта робiцца ў судовым парадку.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш дом "ставяць" на капiтальны рамонт з адсяленнем. Якое жыллё i на якiх умовах павiнна выдзяляцца жыльцам у такiх выпадках? I. Залыгiн, г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика