Платформы мiнскага чыгуначнага вакзала закрыюць ад дажджу
Платформы мiнскага чыгуначнага вакзала закрыюць ад дажджу
Над усiмi пасажырскiмi платформамi мiнскага чыгуначнага вакзала з'явяцца навесы. Як расказалi ў аддзеле капiтальнага будаўнiцтва Мiнскага аддзялення Беларускай чыгункi, у рамках рэканструкцыi платформаў вакзала да канца гэтага года плануецца цалкам добраўпарадкаваць 4-ю платформу. Акрамя ўстаноўкi навесаў тут таксама заменяць асфальтавае пакрыццё плiткай i ўстановяць новыя бартавыя сценкi. Налета аналагiчныя работы намечана правесцi на платформе № 3, а таксама ўздоўж 17-га пуцi i на платформе для пасажыраў прыгарадных электрацягнiкоў уздоўж пуцей 22—24. Мiхаiл МІХАЙЛАЎ, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Над усiмi пасажырскiмi платформамi мiнскага чыгуначнага вакзала з'явяцца навесы. Як расказалi ў аддзеле капiтальнага будаўнiцтва Мiнскага аддзялен
|
|