Адпраўка ў войскi маладога папаўнення пачнецца 15 лiпеня
Адпраўка ў войскi маладога папаўнення пачнецца 15 лiпеня
Адпраўка ва Узброеныя Сiлы Беларусi, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi грамадзян, прызваных на тэрмiновую ваенную службу i службу ў рэзерве, пачнецца 15 лiпеня. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi начальнiк упраўлення камплектавання Галоўнага арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сiлаў Беларусi Сяргей Пузакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Усяго для праходжання тэрмiновай ваеннай службы на пасадах салдат i сяржантаў плануецца прызваць каля 10 тыс. чалавек i амаль 2 тыс. -- для службы ў рэзерве. Урачыстыя провады новага папаўнення пройдуць у ваенных камiсарыятах краiны. У Мiнску ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкi ў войскi новага папаўнення, адбудуцца 15 лiпеня на базе Мiнс-кага гарадскога зборнага пункта, якi адкрываецца. У гэты дзень амаль 300 чалавек, прызваных ваеннымi камiсарыятамi Мiнска, папоўняць рады Узброеных Сiлаў, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпраўка ва Узброеныя Сiлы Беларусi, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi грамадзян, прызваных на тэрмiновую ваенную службу i службу ў рэзерве, пачнец |
|