Чарнагорыя не ўвядзе візы для беларусаў, але ездзіць туды стане цяжэй
16 июля 2009 Общество
Ганна Балаховіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Чарнагорыя захавае бязвізавы рэжым з Беларуссю. Нагадаем, у сувязі з абавязкамі балканскай краіны перад Еўрасаюзам візы для беларусаў планавалася ўвесці яшчэ напрыканцы сакавіка гэтага года. Потым па прапанове нашага боку гэта рашэнне адклалі да 1 кастрычніка. Тым часам Беларусь і Чарнагорыя падрыхтавалі новае пагадненне. Паводле яго, візы нам не спатрэбяцца. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў беларускім консульстве ў Сербіі. Супрацоўнік консульства: “Тое пагадненне, якое ўжо падрыхтавана па выніках беларуска-чарнагорскіх консульскіх нарадаў, дазваляе нам казаць аб тым, што рэжым паездак грамадзян будзе максімальна ліберальны”. Аднак беларусаў чакаюць і пэўныя новаўвядзенні. Чарнагорскім памежным службам трэба будзе пацвердзіць мэту свайго прыезду. Пацвярджэннем можа быць запрашэнне, турыстычны ваўчар або забраніраваны гатэль. Больш падрабязнасцяў стане вядома пасля падпісання афіцыйнага пагаднення. European Radio for BelarusВ Беларуси объявлен тендер на реальную оппозициюМассовая драка в центре Минска. Есть жертвы (фото)Гаишники жестоко отомстили водителю (ВИДЕО)Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 июля 2009 Общество Ганна Балаховіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Чарнагорыя захавае бязвізавы рэжым з Беларуссю.
|
|