Пентагон прафiнансуе распрацоўку робатаў-людаедаў
Пентагон прафiнансуе распрацоўку робатаў-людаедаў
Разбiўся Ту-154
Самалёт Ту-154 iранскай авiякампанii Саsрiаn Аirlinеs, якi пацярпеў крушэнне 15 лiпеня, загарэўся ў паветры пры заходзе на аварыйную пасадку, паведамляе iранскае агенцтва Fаrs. Паводле папярэдняй iнфармацыi, экiпаж самалёта сутыкнуўся з тэхнiчнымi непаладкамi. Усе пасажыры i члены экiпажа смалёта, якi рухаўся з Тэгерана ў Ерэван, загiнулi. Паведамляецца, што на борце знаходзiлiся 153 пасажыра, у асноўным — iранцы, а таксама грамадзяне Арменii i Грузii. Трацiну насельнiцтва ФРГ прышчэпяць ад "свiнога грыпу"...Германiя закупiць 50 мiльёнаў доз вакцыны ад грыпу H1N1, вядомага таксама як "свiны грып", паведамляе выданне RР-оnlinе. Адпаведнае рашэнне было прынята на нарадзе мiнiстраў аховы здароўя земляў i кiраўнiкоў федэральнага мiнiстэрства аховы здароўя. Плануецца прышчапiць 30 працэнтаў насельнiцтва, перш за ўсё медперсанал, хранiчных хворых i цяжарных. 50 мiльёнаў доз неабходныя таму, што прышчапляцца ад грыпу H1N1 давядзецца двойчы. У любым выпадку, як адзначаецца, лiчба ў 30 працэнтаў не канчатковая i можа быць змененая. Вакцынацыя абыдзецца ў 600 мiльёнаў еўра. Вакцынацыя ўсiх 82 мiльёнаў грамадзян ФРГ ацэньваецца ў два мiльярды еўра. ...А ў брытанскiх цэрквах з-за грыпу H1N1 забароняць святую вадуБiскуп Чэлмсфорда Джон Глэдвiн рэкамендаваў святарам прыбраць з цэркваў чашы са святой вадой, пiша Thе Dаilу Tеlеgrарh. У некаторых англiканскiх прыходах пры ўваходзе ў храм прынята апускаць руку ў чашу са святой вадой i акрапляць сябе ёй у памяць аб вадохрышчы. Паводле меркавання бiскупа, такая практыка можа спрыяць распаўсюджванню iнфекцыi, i ад яе неабходна адмовiцца да завяршэння пандэмii грыпу H1N1. Паводле апошнiх звестак, колькасць ахвяраў грыпу H1N1 у Вялiкабрытанii дасягнула 17 чалавек. Колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў захворвання перавысiла 7,5 тысячы. Каля 46 тысяч палякаў упершым паўгоддзi не атрымалi зарплату Колькасць палякаў, якiя не атрымалi своечасова зарплату, у першым паўгоддзi 2009 года павялiчылася ўдвая ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008 года. За шэсць месяцаў гэтага года своечасова не атрымалi заробак 46 тысяч чалавек. Гэтыя звесткi былi агучаныя на прэс-канферэнцыi Дзяржаўнай iнспекцыi па працы. ВУП Расii за паўгода скарацiўся на 10 працэнтаўЭканомiка Расii за першыя шэсць месяцаў 2009 года скарацiлася, паводле папярэдняй ацэнкi, на 10,1 працэнта ў параўнаннi з тым жа перыядам летась. Аб гэтым заявiла мiнiстр эканамiчнага развiцця Эльвiра Набiўлiна. Раней Расстат перадаваў, што за пяць месяцаў ВУП краiны паменшыўся на 10,5 працэнта. Пентагон прафiнансуе распрацоўку робатаў-"людаедаў"Амерыканская кампанiя Rоbоtiс Tесhnоlоgу распрацоўвае ў iнтарэсах Пентагона робата на паравым рухавiку, якi можа атрымлiваць энергiю, спажываючы выяўленыя паблiзу арганiчныя матэрыялы, паведамляе Fох Nеws. Гэта можа быць трава, дрэва, старая мэбля i нават трупы жывёлы i людзей. Паводле выразу тэлеканала, машына спалучае механiку ІХI, тэхналогii ХХI i фiльмы жахаў ХХ стагоддзя. Вынаходнiцтва Rоbоtiс Tесhnоlоgу атрымала назву "Энергетычна аўтаномны тактычны робат" або ЕАTR. Ён здольны "выявiць, праглынуць i выняць энергiю з бiямасы навакольнага асяроддзя, а таксама выкарыстаць традыцыйныя i альтэрнатыўныя вiды палiва (такiя як бензiн, цяжкае гаручае, газ, дызельнае палiва, прапан, вугаль, кулiнарны алей i сонечную энергiю), калi гэта неабходна". ЕАTR атрымлiвае энергiю ад цеплавога рухавiка за кошт "вонкавай камеры згарання", якая награвае ваду ў замкнёнай сiстэме, з-за чаго генеруецца электрычнасць. З-за сваёй энергетычнай непераборлiвасцi ён месяцамi i нават гадамi зможа працаваць без дазапраўкi i тэхнiчнага абслугоўвання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пентагон прафiнансуе распрацоўку робатаў-"людаедаў" Амерыканская кампанiя Rоbоtiс Tесhnоlоgу распрацоўвае ў iнтарэсах Пентагона робата на па |
|