21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё вызначае спажывец

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усё вызначае спажывец

У крамах Баранавiчаў малочных прадуктаў хапае, але пакупнiкi пачалi выказваць незадавальненне, што часта нельга купiць прадукцыю Ляхавiцкага малочнага завода. Мне таксама гэта кiнулася ў вочы. Прадукты даводзiцца купляць у буйной краме "Элара", i апошнiм часам прыкмецiў, што ў малочным аддзеле не заўсёды ёсць прадукцыя з брэндам "Ляхавiчок", хоць раней купiць малако, кефiр цi смятану з суседняга раёна можна было на працягу ўсяго дня.

Некалi людзi асаблiва ў якасцi не разбiралiся — куплялi ўсё, што з'яўлялася на прылаўках, бо вялiкага выбару прадуктаў не было. Савецкi перыяд яшчэ помнiцца — на вiтрыне адзiн гатунак каўбасы i малако мясцовага малаказавода ў шкляной тары ды вялiкi кавалак масла. Сёння спажывец ужо пераборлiвы, бо ад прадуктаў у вачах мiльгацiць — вытворцы вязуць сваю прадукцыю з усёй Беларусi, часта прапаноўваюцца нават iмпартныя прадукты. Спажывец адчувае сябе панам.

З малочнымi прадуктамi ў Баранавiчах пакупнiкi ўжо даўно вызначылiся, многiя аддаюць перавагу прадукцыi з Ляхавiчаў. Ляхавiцкая смятана ў пакетах не боўтаецца, а малако i кефiр маюць свой адметны смак. Здавалася б, калi людзi лепш купляюць прадукцыю канкрэтнага вытворцы, то i крамы як мага больш павiнны яе прапаноўваць пакупнiкам. Такi закон рынку.

Каб разабрацца з гэтым законам, я пайшоў у краму "Элара".

— Малочныя прадукты Ляхавiцкага малаказавода мы прадаём як раней, але перавагу аддаём свайму малочнаму камбiнату — яго прадукцыя для нас з'яўляецца прыярытэтнай, — заявiла загадчыца крамы Ларыса Кусцiнская.

— Ларыса Іванаўна, можа, усё ж пакупнiку не навязваць таго цi iншага вытворцу, а выбар пакiнуць за iм, бо ён плацiць грошы — гэта так проста.

— Але ж мы павiнны быць патрыётамi свайго горада. Вось вы хiба не патрыёт Баранавiчаў?

Сваiм пытаннем загадчыца мяне крыху збянтэжыла, бо перада мной так пытанне нiколi не стаяла. Калi iсцi такiм кiрункам, то можна спытаць, цi патрыёт я свайго мiкрараёна, вулiцы, не кажучы пра вобласць. Такое драбленне патрыятызму непрымальнае ў прынцыпе.

У свой час мы набылi халадзiльнiк "Атлант", а затым i маразiльнiк гэтай жа маркi, але мы не лiчылi сябе патрыётамi, проста якасць адпавядае кошту i гэта нас задавальняе.

Так што патрыятызм фармiруецца на працоўным месцы, а спажывец па якасцi прадукцыi (зробленай паслузе) вызначыць, хто чаго варты.

Каб канчаткова расставiць кропкi над "i", вырашыў сустрэцца з дырэктарам Ляхавiцкага малаказавода Вячаслава Жукоўскага.

— Колькi пастаўляць прадукцыi ў Баранавiчы, ад нас не залежыць. Мы маглi б завозiць у крамы горада значна больш, але ўсё завязана на запытах. Колькi крама нам замаўляе, столькi мы i прывозiм. А кiруюцца там попытам цi нейкiмi ўстаноўкамi, мне невядома. Наша прадукцыя самай высокай якасцi. Мы свае прадукты не навязваем людзям, а толькi прапаноўваем i падстройваемся пад пакупнiка. А калi ўлiчваць усе яго пажаданнi, то гэта непачаты край работы.

— Я зразумеў, што асаблiвых прэтэнзiй да заказчыкаў у вас няма.

— Безумоўна, нам найлепш было б натуральнамалочную прадукцыю пастаўляць у Баранавiчы — горад побач. Але калi яе з задавальненнем бяруць у Мiнску i Брэсце, то вязём туды. Далекавата, але для нас гэта не праблема. Нашы прадукты купляюць, ды i мы пастаянна ў руху — шукаем новыя рынкi збыту.

— Пра апошнi момант раскажыце больш падрабязна.

— Штодня завод перапрацоўвае 200 тон малака i на складах у нас пуста — прадукцыя не залежваецца, бо аддаём перавагу якасцi. I яшчэ: не трэба зацыклiвацца на нейкiм адным рэгiёне. З Расiяй у нас наладжаны партнёрскiя адносiны i гэта вельмi добра. Апошнiм часам завод расшырыў рынкi збыту, наша прадукцыя iдзе таксама ў Малдову, ва Украiну, а калi да гэтага дадаць Еўрасаюз i ЗША, то нам быццам бы бедаваць не выпадае. Галоўнае, не трэба спаць i чакаць, што прыйдзе нехта i за цябе ўсё вырашыць.

У любы складаны перыяд неабходна як мага больш наладжваць кантактаў i трэба ўмець утрасаць пытаннi. Iснуе рынак, i ўсе iмкнуцца абаранiць свайго вытворцу, у тым лiку i нашы суседзi. Робiцца гэта не толькi на ўзроўнi краiны, але, як мы бачым, i на ўзроўнi горада. У многiм вiнаватыя i самi кiраўнiкi прадпрыемстваў. Прывыклi працаваць па шаблоне, з аглядкай. Раней да нас прыходзiлi i прасiлi прадаць, а сёння неабходна самiм варушыцца. Крызiс у свеце працягваецца, а мы працуем, разлiчваемся з сельгаскааператывамi ў тэрмiн, разлiчваемся за ўсё i з усiмi. I ў гэтым няма нейкага геройства — так павiнна быць.

Сымон Свiстуновiч.

Ляхавiцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У крамах Баранавiчаў малочных прадуктаў хапае, але пакупнiкi пачалi выказваць незадавальненне, што часта нельга купiць прадукцыю Ляхавiцкага малочнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика