Леанiд Гуляка: У нас няма выпадкаў, каб дзяржава наладжвала свае ўзаемаадносiны ва ўрон якой-небудз
Леанiд Гуляка: У нас няма выпадкаў, каб дзяржава наладжвала свае ўзаемаадносiны ва ўрон якой-небудзь канфесii
Нягледзячы на тое, што пераважная большасць вернiкаў Беларусi з'яўляюцца праваслаўнымi,
дзяржава аднолькава ставiцца да ўсiх канфесiй. Пра гэта заявiў упаўнаважаны па
справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Леанiд Гуляка.
Вядучай рэлiгiяй у Беларусi з'яўляецца праваслаўе, аднак у мiжканфесiйны савет, якi быў створаны ў мiнулым годзе, увайшлi прадстаўнiкi ўсiх 25 зарэгiстраваных канфесiй. Згодна з палажэннем, савет узначальвае ўпаўнаважаны, а кожны з кiраўнiкоў канфесii па чарзе мяняецца ў якасцi намеснiка кiраўнiка савета. — Такiм чынам, мы праводзiм наступную лiнiю: усе кiраўнiкi канфесiй, незалежна ад колькасцi вернiкаў, храмаў, кiрункаў i г.д. пастаўленыя ў аднолькавыя ўмовы, — кажа Леанiд Гуляка. — Кожны з кiраўнiкоў канфесiй мае магчымасць выказацца па пытаннях, якiя патрабуюць вырашэння на ўзроўнi дзяржавы. У савет па маралi, якi быў створаны сёлета, увайшлi прадстаўнiкi ўсiх традыцыйных рэлiгiйных канфесiй — праваслаўя, каталiцызму, лютэранства, iудаiзму i г.д. У Беларусi iснуе адзiны для ўсiх канфесiй указ кiраўнiка дзяржавы аб вызваленнi рэлiгiйных арганiзацый ад зямельнага падатку i падатку на нерухомасць. Кожны год указ абнаўляецца, таму што з'яўляюцца новыя абшчыны i арганiзацыi. Штогод указам Прэзiдэнта пэўная колькасць навучэнцаў семiнарый, духоўных акадэмiй вызваляецца ад службы ў армii. Дзяржава не стаiць убаку ад будаўнiцтва i аднаўлення храмаў. Праўда, па словах Леанiда Гулякi, падыход да гэтай справы — дыферэнцыраваны. Звычайна звяртаецца ўвага на наяўнасць магчымасцi фiнансавання будаўнiцтва храмаў. На ўсе храмы, якiя будуюцца ў краiне — а гэта каля 200 будынкаў — у бюджэце грошай не хопiць. Дзяржава аднаўляе храмы, якiя з'яўляюцца помнiкамi гiсторыi пэўных перыядаў. Грошы на iх аднаўленне выдаткоўваюцца з розных фондаў. Частка фiнансаў iдзе з фондаў Мiнiстэрства культуры, частка — з фондаў Прэзiдэнта i iнш. — Што датычыцца заканадаўства краiны, то ў нас няма выпадкаў каб дзяржава наладжвала свае ўзаемаадносiны ва ўрон якой-небудзь канфесii. — Закон аб свабодзе сумлення i веравызначэння, якi быў прыняты ў 2002 годзе, па сутнасцi адпавядае самым дэмакратычным законам у сусветным маштабе. Настасся Занько.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што пераважная большасць вернiкаў Беларусi з'яўляюцца праваслаўнымi, дзяржава аднолькава ставiцца да ўсiх канфесiй. Пра гэта за |
|