Аварыя пад Мiнскам
Аварыя пад Мiнскам
Тры чалавекi загiнулi ў вынiку сутыкнення легкавога аўтамабiля i маршрутнага аўтобуса пад Мiнскам, паведамiлi ва ўпраўленнi ДАІ МУС Беларусi. Паблiзу ад вёскi Скарынiчы Мiнскага раёна 22-гадовы жыхар Стаўбцоўскага раёна (раней судзiмы за крадзяжы i крадзяжы аўтамабiляў), якi не меў вадзiцельскага пасведчання, рухаўся на аўтамабiлi "Рэно" i няправiльна выбраў хуткасць на закругленнi дарогi ўлева, не справiўся з кiраваннем i выехаў на абочыну. Пасля гэтага аўтамабiль вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з маршрутным аўтобусам МАЗ. У вынiку вадзiцель "Рэно" i двое мужчын, якiя з iм ехалi, загiнулi.За 6 месяцаў гэтага года ў Беларусi адбылося 13 ДТЗ з цяжкiмi наступствамi (гэта значыць такiя, у якiх загiнулi 3 цi больш чалавек або паранены 10 i больш чалавек). У гэтых здарэннях 40 чалавек загiнулi i 37 былi паранены. ДАI рэкамендуе вадзiцелям не пакiдаць руль без належнай увагi, быць вельмi засяроджанымi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры чалавекi загiнулi ў вынiку сутыкнення легкавога аўтамабiля i маршрутнага аўтобуса пад Мiнскам, паведамiлi ва ўпраўленнi ДАІ МУС Беларусi. Паблiзу |
|