Ратамка прымае этап Кубка свету па конным спорце
Ратамка прымае этап Кубка свету па конным спорце
А на адкрыццё комплексу пасля рэканструкцыi прыбудзе Прынцэса Iарданii Хайя 16—19 лiпеня Беларусь прымае квалiфiкацыйны этап Кубка свету па трохбор'i — адным з самых папулярных вiдаў коннага спорту. Праходзiць ён пад Мiнскам у пасёлку Ратамка на базе Рэспублiканскага Цэнтра Алiмпiйскай падрыхтоўкi коннага спорту i конегадоўлi. Прызавы фонд спаборнiцтваў складае 197 тысяч швейцарскiх франкаў (каля 120 тысяч еўра). Для гледачоў у гэтыя днi ў Ратамцы арганiзавана харчаванне, катанне на конях, майстар-клас ад беларускiх наезднiкаў, бясплатныя паркоўка i ўваход на спаборнiцтвы, i зразумела, захапляльнае вiдовiшча для ўсiх аматараў коннага спорту. Арганiзатары чакаюць каля 2-3 тысяч гледачоў, больш прыняць комплекс, якi знаходзiцца ў стадыi рэканструкцыi, пакуль не можа. Наша краiна — адзiная ва Усходняй Еўропе мае права прымаць этапы Кубка свету Мiжнароднай федэрацыi коннага спорту. У Беларусь з'ехалiся спартсмены з Расii, Украiны, Латвii i Эстонii. Чакаўся прыезд дэлегацый з Францыi i Бельгii, аднак па прычыне геаграфiчнай аддаленасцi, магчымых праблем на мытнi i спецыфiчнасцi вiду спорту яны не змогуць прыняць удзел. Самай прадстаўнiчай на турнiры стала дэлегацыя Расii, якая прывезла 32 скакуноў. 12 коней дастаўлена на спаборнiцтвы з Украiны. Прыбалтыйскiя краiны выглядаюць больш сцiпла — 4 скакуны з Эстонii i 3 — з Лiтвы. Ад нашай краiны на спаборнiцтвы заяўлена 10 коней i 7 наезнiкаў. У спаборнiцтвах возьме ўдзел уся нацыянальная каманда Беларусi, якая рыхтуецца да Алiмпiяды-2012. Сярод iх — удзельнiкi пекiнскай Алiмпiяды Алена Целяпушкiна i Вячаслаў Пойта, пераможца мiнскага этапа кубка свету 2008 Аляксандра Глушакова, удзельнiк чэмпiянатаў Еўропы сярод юнiёраў i юнакоў Iлля Анiсiн. У Мiнск прыбыла i дэлегацыя мiжнародных суддзяў. Сярод iх нават госця з Мексiкi Мерседэс Кампдэра Алаторэ, якая выказалася пра перспектывы нашай краiны прымаць самыя прэстыжныя мiжнародныя спаборнiцтвы: "Гэта вялiкi гонар для Беларусi — праводзiць у лiку яшчэ васьмi краiн этап Кубка свету. Не кожнай краiне ўдаецца паўдзельнiчаць у такiх спаборнiцтвах, не гаворачы пра тое, каб iх правесцi. У праве правядзення было адмоўлена нават Маскве. Месца правядзення спаборнiцтваў, Ратамка, пасля рэканструкцыi можа прэтэндаваць на спаборнiцтвы самага высокага ўзроўню", — падзялiлася сваiм меркаваннем спадарыня Алаторэ. Тэхнiчны дэлегат швед Пер Магнусан таксама пацвердзiў, што ў Ратамкi выдатныя перспектывы. "Яна знаходзiцца непадалёк ад сталiцы, i ў гасцей турнiру ёсць магчымасць паехаць у горад, развеяцца, пазнаёмiцца з гiстарычнымi каштоўнасцямi Мiнска. У будучынi вы можаце прэтэндаваць на чэмпiянаты Еўропы i свету". Дарэчы, як паведамiў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыi коннага спору Генадзь Кяцко, рэканструкцыя комплексу ў Ратамцы завершыцца ў 2010 годзе, i на яго адкрыццё плануецца вiзiт Прэзiдэнта мiжнароднай федэрацыi коннага спорту Прынцэсы Хайi. Яна, дарэчы, дачка караля Iарданii Хусейна i адна з жонак кiраўнiка Дубая шэйха Махамеда аль-Мактума, скончыла Оксфард i ўдзельнiчала ў Алiмпiядзе-2000. У прывiтальнай вiдэапрамове Прынцэсы Хайi, якую яна перадала гасцям i ўдзельнiкам турнiру, яна выказала сваё захапленне арганiзатарам i ўдзельнiкам мiнскага этапу Кубка свету: "Яны не пабаялiся цяжкасцяў, якiя закранулi ўвесь свет, i робяць усё магчымае, каб коннае трохбор'е стала часткай нашага жыцця з вялiкай будучыняй." Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А на адкрыццё комплексу пасля рэканструкцыi прыбудзе Прынцэса Iарданii Хайя 16—19 лiпеня Беларусь прымае квалiфiкацыйны этап Кубка свету па трохбор |
|