Службы аховы краiн СНД абмянялiся досведам
Службы аховы краiн СНД абмянялiся досведам
З 8 па 9 лiпеня ў г. Баку прайшла навукова-практычная канферэнцыя, якая "аб'яднала" кiраўнiкоў i прадстаўнiкоў службаў аховы краiн Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У ходзе канферэнцыi ўдзельнiкi абмянялiся досведам работы ў сферы барацьбы са злачынствамi супраць уласнасцi, у сферы развiцця ахоўных тэхналогiй, забеспячэння бяспекi маёмасцi ўсiх формаў уласнасцi, а таксама абмеркавалi перспектыву падпiсання праекта Пагаднення аб супрацоўнiцтве мiнiстэрстваў унутраных спраў дзяржаў — удзельнiц СНД у сферы забеспячэння дзяржаўнай абароны грузаў ад супрацьпраўных замахаў. Вынiкам навукова-практычнай канферэнцыi кiраўнiкоў службаў аховы мiнiстэрстваў унутраных спраў краiн СНД стала падпiсанне рэзалюцыi, на падставе якой было прапанавана дэлегатам выкарыстаць перадавы досвед службаў аховы ў сферы барацьбы са злачынствамi супраць уласнасцi, у сферы развiцця ахоўных тэхналогiй, а таксама публiкаваць матэрыялы iнфармацыйнага i метадычнага характару аб дзейнасцi службаў аховы МУС дзяржаў — удзельнiц СНД у расiйскiм часопiсе "Охрана". Юлiя АКСЮЧЫЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 8 па 9 лiпеня ў г. Баку прайшла навукова-практычная канферэнцыя, якая "аб'яднала" кiраўнiкоў i прадстаўнiкоў службаў аховы краiн Садру |
|