Нецвярозыя дзевяцiкласнiцы выштурхнулi з пятага паверха сяброўку
Нецвярозыя дзевяцiкласнiцы выштурхнулi з пятага паверха сяброўку
Дзевяцiкласнiцы ў Лiдзе пасля распiцця спiртнога выштурхнулi з пятага паверха сваю сяброўку, расказалi ў МУС Беларусi. "Папярэдне вызначана, што дзяўчыну з акна кватэры, размешчанай на пятым паверсе, пасля сумеснага распiцця спiртных напояў выштурхнулi дзве аднакласнiцы 1993 года нараджэння", — паведамiлi ў МУС. З траўмамi пацярпелая 1994 года нараджэння была змешчана ў бальнiцу. Заведзена крымiнальная справа. Як паведамiлi ў органах пракуратуры, цяпер жыццю дзяўчыны нiчога не пагражае. "Ёй нанесены фiзiчныя траўмы. Колькi зойме працэс рэабiлiтацыi, цяжка сказаць, магчыма, i год. Але жыць яна будзе. Самая страшная атрыманая траўма — гэта пералом пазваночнiка, але, быццам, без пашкоджання функцыi спiннога мозгу", — адзначыў суразмоўца. На кватэры ў той момант таксама знаходзiлася i некалькi хлопцаў. Паводле iх паказанняў, памiж дзяўчатамi адбыўся канфлiкт i яны пабiлiся. Падзеi адбывалiся на кватэры мясцовай жыхаркi 1963 года нараджэння. "Спачатку падлеткi выпiлi ў адным месцы, затым пайшлi на кватэру да хлопца, бацькi якога адсутнiчалi дома", — удакладнiлi ў пракуратуры. Разам з тым у гэтай справе яшчэ трэба грунтоўна разабрацца. Першапачаткова было падазрэнне, што дзяўчына выкiнулася сама, але пасля таго, як яна ачуняла, пацярпелая заявiла, што яе выштурхнулi дзве iншыя дзяўчыны. Бацькi пацярпелай таксама сталi пiсаць скаргi, заяўляючы, што iх дачка не магла сама выкiнуцца. БЕЛТА. Га! Дзе гусi?Не тыя, што Рым выратавалi, а тыя, што былi ў гаспадынi з вёскi Акцябр Буда-Кашалёўскага раёна. Трох гусак i чатырох гусянят з гаспадарчай пабудовы зламыснiк незаўважна выкраў ноччу. І нi табе "га-га-га"... Мiж тым, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, падобнае здарэнне адбылося праз некалькi дзён i ў вёсцы Шарыбаўка. Тут невядомы прывабiў трох птушак непасрэдна з вадаёма. Можа, у Буда-Кашалёўскiм раёне завёўся свой Панiкоўскi? Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевяцiкласнiцы ў Лiдзе пасля распiцця спiртнога выштурхнулi з пятага паверха сваю сяброўку, расказалi ў МУС Беларусi. "Папярэдне вызначана, што
|
|