21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спецслужбы Латвii прагназуюць сацыяльны выбух i хочуць паўнамоцтваў

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецслужбы Латвii прагназуюць сацыяльны выбух i хочуць паўнамоцтваў

Супрацоўнiкi спецслужбаў Латвii просяць пашырыць iх паўнамоцтва. Яны ўпэўненыя, што з-за эканамiчнай i сацыяльнай сiтуацыi, якая пастаянна пагаршаецца, у краiне пачнуцца выступленнi насельнiцтва, перадае сайт Тэлеграф.lv.

Супрацоўнiкi Палiцыi бяспекi МУС Латвii накiравалi ва ўрад папраўкi да закона аб спецслужбах. Паводле прапанаваных змяненняў, частка палiцэйскiх атрымлiвае права апытваць, выклiкаць на гутарку i атрымлiваць тлумачэннi ў любога жыхара Латвii, калi ў стаўленнi да яго ўзнiклi падазрэннi. Паводле iнфармацыi выдання, у праекце таксама прапаноўваецца надзялiць супрацоўнiкаў спецслужбаў правам папярэджваць патэнцыйнага бунтаўнiка аб тым, што ён займаецца супрацьпраўнай дзейнасцю i можа панесцi за гэта адказнасць. Паводле меркавання кiраўнiцтва спецслужбаў, пашырэнне iх паўнамоцтваў дапаможа патушыць сацыяльны пажар. Як адзначае Тэлеграф.lv, гэтыя прапановы выклiкаюць пытаннi з пункту гледжання правоў чалавека. Латвiя вельмi цяжка перажывае эканамiчны крызiс. ВУП краiны ў І квартале 2009 года ўпаў на 18%.

Thе Timеs: Захад гатовы ўхвалiць напад Iзраiля на Iран на працягу года

Заходнiя дыпламаты цяпер схiльныя ўхвалiць iзраiльскi ўдар па Iране. Пра гэта са спасылкай на нейкага брытанскага чыноўнiка пiша Thе Timеs.

Разменнай манетай у гэтым пытаннi можа стаць супрацоўнiцтва Тэль-Авiва ў справе стварэння палестынскай дзяржавы, лiчаць журналiсты. Адзначым, што мiрнае ўрэгуляванне блiзкаўсходняга канфлiкту абмяркоўвалася, у прыватнасцi, на нядаўнiм самiце G8. Усё гэта значыць, што ваенная аперацыя Iзраiля супраць Iрана можа адбыцца "на працягу года", пiша газета.

Абаму папрасiлi абаранiць Еўропу ад Расii

Палiтыкi з еўрапейскiх краiн звярнулiся да прэзiдэнта ЗША Барака Абамы з адкрытым лiстом, у якiм папрасiлi НАТА надаць больш увагi бяспецы ў рэгiёне i супрацьстаяць "нарастаючаму запалохванню" з боку Расii.

Пад апублiкаваным 16 лiпеня лiстом падпiсалiся Валдыс Адамкус, Лех Валенса, Вацлаў Гавел, Аляксандр Квасьнеўскi, Вайра Вiцы-Фрэйберга i iншыя палiтыкi. Аўтары лiста заяўляюць, што вiтаюць "перазагрузку" расiйска-амерыканскiх адносiнаў, але раяць ЗША прытрымлiвацца больш вызначанай i прынцыповай пазiцыi па стаўленнi да Масквы. Паводле меркавання еўрапейскiх палiтыкаў, якiя спасылаюцца на ўласны вопыт узаемаадносiнаў з Расiяй, гэта "не толькi ўзмоцнiць сiстэму бяспекi Захаду, але i падштурхне Маскву да супрацоўнiцтва".

У лiсце надаецца ўвага пытанню размяшчэння амерыканскiх ПРА у Еўропе. "Невялiкая колькасць ракет не можа пагражаць iнтарэсам Расii, i ў Крамлi гэта разумеюць", — гаворыцца ў пасланнi. У сувязi з гэтым палiтыкi просяць ЗША ў большай ступенi прыслухоўвацца да меркавання лiдараў Польшчы i Чэхii i не дапускаць празмернага ўмяшання Масквы ў пытанне ядзернай абароны Еўропы. У адваротным выпадку, паводле меркавання аўтараў, давер да ЗША ва Усходняй i Цэнтральнай Еўропе можа знiзiцца.

Жонка экс-прэм'ера Брытанii Тонi Блэра, магчыма, падхапiла свiны грып

Жонка экс-прэм'ера Вялiкабрытанii Тонi Блэра Шэры, магчыма, захварэла на грып А/H1N1 ("свiны грып"). Як паведамляецца, Шэры, займаючыся прафесiйнай юрыдычнай дзейнасцю пад дзявоцкiм прозвiшчам Бут, з-за нядужання з падазрэннем на грып А/H1N1 у чацвер адмянiла свой удзел ва ўрачыстай цырымонii ва ўнiверсiтэце яе роднага Лiверпуля.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi спецслужбаў Латвii просяць пашырыць iх паўнамоцтва. Яны ўпэўненыя, што з-за эканамiчнай i сацыяльнай сiтуацыi, якая пастаянна пагаршаецца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика