21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Застанься чалавекам на месцы ДТЗ

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Застанься чалавекам на месцы ДТЗ

ДАІ правяла акцыю "Застанься чалавекам". Акцыя накiравана на прыцягненне ўвагi да выпадкаў, калi вадзiцелi пакiдаюць месцы аварый. Схема паказальнай акцыi была наступнай. У раёне рынку ЭкспаБел вадзiцель шэрага аўтамабiля ВАЗ-2115 без рэгiстрацыйных знакаў збiў пешахода, якi пераходзiў дарогу на зялёнае святло. Пра гэта па тэлефоне 102 паведамiў вiдавочнiк здарэння. Вадзiцель, не спынiўшыся, працягнуў рух у бок дарогi Калодзiшчы—Заслаўль. На месца выехала спецыяльнае падраздзяленне дарожна-патрульнай службы "Страла".

а верагодных маршрутах руху вадзiцеля былi расстаўлены пасты ДАI. На ўсе папярэджаннi аб спыненнi, мужчына не рэагаваў. Для затрымання аўтамабiля выкарыстоўвалiся спецыяльныя стужкi з шыпамi "Дзiяна". Такiм чынам аўтамабiль патрапiў на шыпы, вадзiцель не справiўся з кiраваннем i быў затрыманы. У рэальнасцi такiя аперацыi праходзяць па розных сцэнарыях, часам прыходзiцца выкарыстоўваць некалькi аўтамабiляў ДАI для стварэння перашкод. Час затрымання, па словах аператыўнiкаў, вельмi залежыць ад хуткасцi атрымання iнфармацыi. Таму ДАI заклiкае сведкаў ДТЗ паведамляць пра такiя выпадкi адразу ж.

Але асноўная мэта акцыi дзяржаўтаiнспекцыi — паказаць вадзiцелям недапушчальнасць выпадкаў збегу з месца здарэння.

— Вадзiцелi-ўцекачы думаюць, што калi няма сведкаў ДТЗ, то нiхто iх не зможа знайсцi. Выйшаў, агледзеўся, сведкаў, быццам бы, няма, i з'ехаў. А ў той жа час нехта бачыў з балкона i г.д., — кажа Васiль Бульбянкоў, намеснiк начальнiка ўпраўлення дзяржаўтаiнспекцыi МУС. — На месцах здарэнняў застаюцца доказы, часам не бачныя звычайным вокам. I менавiта па iх эксперты могуць вызначыць марку i колер аўтамабiля, а пасля i вызначыць асобу вадзiцеля.

Атрымоўваецца, што iмкнучыся пазбегнуць адказнасцi, вадзiцелi толькi ўскладняюць яе.

Згодна з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, у выпадку ўцёку з месца здарэння, вадзiцелю пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велiчынь цi пазбаўленне правоў да двух гадоў. Калi ж вадзiцель пакiдае пацярпелага ў жыццёва небяспечным стане, яму пагражае крымiнальная адказнасць (арт. 317 "Парушэнне правiлаў дарожнага руху цi эксплуатацыя аўтадарожных транспартных сродкаў" i 159 "Пакiданне ў небяспецы" Крымiнальнага кодэкса Беларусi).

— Лепш застацца на месцы ДТЗ, таму што мы абавязкова правядзём экспертызу здарэння i вызначым ступень вiны вадзiцеля, — папярэджвае Васiль Бульбянкоў. — Бываюць выпадкi, калi наезд здзейснены па вiне пешахода. Тады пакаранне вадзiцелю можа i не быць. А да тых, хто з'язджае з месца здарэння, прымяняюцца жорсткiя меры.

За апошнiя паўгода ў 275 выпадках з 2646 ДТЗ з пацярпелымi вадзiцелi пакiдалi месца парушэнняў. З-за гэтага загiнула 59 чалавек, 247 атрымалi раненнi. У многiх выпадках людзi маглi б выжыць, калi б iм своечасова была аказана дапамога.

Настасся Занько.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАІ правяла акцыю "Застанься чалавекам". Акцыя накiравана на прыцягненне ўвагi да выпадкаў, калi вадзiцелi пакiдаюць месцы аварый. Схема пак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика