Трава
Трава
У славянскiм фальклоры шмат паданняў аб з'яўленнi лекавых траў. Вось адно з iх: "Бог намаляваў на зямлi выяву чалавека i паставiў да яго сабаку i вартаўнiка. Да сабакi прыйшоў чорт i стаў спакушаць яго, кажа: "Ты пакiнь сваю варту, ты зараз нiчым не накрыты, а я табе за гэта дам цёплае футра". Собака адышоў ад намяляванай выявы, а чорт схапiў "чалавека" i нанёс "яму 70 ранаў. Бог убачыў гэта i стварыў супраць кожнай раны 70 лекавых раслiн". l Людзей, якiя валодалi майстэрствам лячыць з дапамогай траў, звалi знахарамi, траўнiкамi, зялейнiкамi, травазнямi. Цiкава, што ў перакладзе з грэчаскай мовы тэрмiн "фармаколаг" азначае "знахар". Знахары перадавалi свае сакрэты з пакалення ў пакаленне, сваiм нашчадкам. l Працаёмiстая апрацоўка лекавых раслiн (збiранне на досвiтку цi ўначы, сушка, вымочванне, перацiранне i г.д.) патрабавала пэўных навыкаў i здольнасцяў, ад якiх залежаў эфект уздзеяння на хворага чалавека. l Калi вы звяртаецеся па дапамогу да народных лекараў, трэба ведаць, што знахар нiколi не аддасць вам лекавы сродак (настой цi парашок) у "сваiм" посудзе. Неабходна з сабой прынесцi ёмiстасць, куды яго можна перасыпаць цi пералiць. l Лiчыцца, што за лекi, атрыманыя ад лекара, нельга казаць "дзякуй", iнакш яго ўжыванне не дасць станоўчых вынiкаў. l На славянскiх землях свята траў i кветак — Сёмуху, Зялёныя святы — наладжвалi на сёмым тыднi пасля дня вясенняга раўнадзенства (21 сакавiка). З прыходам хрысцiянства гэты дзень таксама атрымаў назву Тройца, i стаў святкавацца праз сем тыдняў пасля святкавання Вялiкадня. Таксама, як i хаты, вароты, калодзежы i г.д., храмы пачалi ўпрыгожваць галiнкамi маладой бярозы, клёну, аерам i г.д. l Святкаванне дня — найблiжэйшай нядзелi перад Вялiкаднем — Вербнай нядзелi — зноў-такi было названа ў гонар раслiны (вярбы). Гэта раслiна самай першай абуджаецца пасля зiмовага сну, пускаючы першыя кветкi — шэрыя пупышкi, "коцiкi". l Дзень святкавання Купалля стаў асноўным святам у летнiм цыкле святаў. І нават сёння мы расказваем сваiм дзецям i ўнукам паданне пра папараць-кветку. l Лiчылася, што на Купалле травы становяцца асаблiва чарадзейнымi. l Самымi цудадзейнымi травамi лiчылiся Адамава галава i Пятроў крыж — ад усiх "страстей и болестей". l Народныя знахары былi ўпэўнены, што ў кожнага чалавека ёсць свая раслiна-лекар. Яе можна знайсцi толькi з дапамогай асабiстай iнтуiцыi. Для гэтага неабходна з усёй безлiчы раслiн абраць тую, якая вам блiжэй да сэрца, паважаць i даглядаць яе, i раслiна ў цяжкi для вас час адкажа вам тым жа — дабрынёй i дапамогай. l Такую раслiну можна знайсцi не абавязкова ў садзе цi на агародзе, але нават i ў вашай гарадской кватэры. Нездарма лекары раяць палiваць пакаёвыя раслiны з наступнымi словамi: "Сад мой райский пред Богом мал, чтобы с Божьей помощью не пропал. Аминь". l Прыкмячалi, калi ад траў ранiцай iдзе большы за звычайны пах — будзе дождж. Аксана КАТОВІЧ І Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У славянскiм фальклоры шмат паданняў аб з'яўленнi лекавых траў. Вось адно з iх: "Бог намаляваў на зямлi выяву чалавека i паставiў да яго саба |
|