Можна купацца ў Дняпры i Бярэзiне
Можна купацца ў Дняпры i Бярэзiне
Жыхары Магiлёва i Бабруйска маюць магчымасць атрымаць асалоду ад цёплага надвор'я i, нарэшце, купання ў прахалоднай рачной вадзе. Ад 16 лiпеня дазволена купанне ў рацэ Днепр на гарадскiм пляжы ў Магiлёве. Санiтарныя службы горада ўводзiлi забарону 8 лiпеня. — На працягу купальнага сезона штотыдзень робiцца кантроль за якасцю вады на ўсiх пляжах, — патлумачыў загадчык камунальнага аддзела Магiлёўскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Андрэй Ільiнiч. — Калi пробы вады не адпавядаюць гiгiенiчным нормам, купанне забараняецца. У вадзе была выяўлена вялiкая колькасць кiшэчнай палачкi. Гэта таксама датычылася двух пляжаў на рацэ Бярэзiна ў Бабруйску i аднаго — у Асiповiцкiм раёне. Санiтарныя ўрачы тлумачаць сiтуацыю ўмовамi надвор'я: дажджы змываюць з палёў арганiку, а з берагоў — смецце. Калi ападкi працяглыя, то вада не паспявае самаачышчацца. Аднак невялiкага "сухога" тэрмiну дастаткова, каб якасць вады палепшылася. Пробы вады ў Дняпры, узятыя на гэтым тыднi, па бактэрыяльных паказчыках адпавядаюць норме. Дазволена купанне i ў Бярэзiне ў Бабруйску: ад 10 лiпеня можна смела iсцi ў ваду на пляжах на 6-м мiкрараёне i каля санаторыя iмя Ленiна. А вось у Асiповiцкiм раёне на вадасховiшчы паблiзу вёскi Вяззе аматарам купання давядзецца яшчэ пачакаць. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Магiлёва i Бабруйска маюць магчымасць атрымаць асалоду ад цёплага надвор'я i, нарэшце, купання ў прахалоднай рачной вадзе. Ад 16 лiпеня да
|
|