21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ТРЭБА НЕ ШКАДАВАЦЬ, А ПАВАЖАЦЬ

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ТРЭБА НЕ ШКАДАВАЦЬ, А ПАВАЖАЦЬ

У 12 гадоў Ваня Рашанаў залез на слуп электраперадачы i ўзяўся рукамi за правады. Сёння яму даводзiцца галiцца, трымаючы брытву пальцамi ног, а маляваць — сцiскаючы аловак зубамi.

Жыве Іван Рашанаў у Ляхавiчах, але дамовiцца аб сустрэчы было няпроста. Тэлефон не адказваў, i давялося звярнуцца ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання. Там мне сказалi, што хлопец знаходзiцца ў дыспансеры. Прастуда перайшла ў пнеўманiю, а затым дактары заявiлi, што ў хлопца ёсць схiльнасць да туберкулёзу. Цяпер Iвана лечаць — працэс доўгi...

— Да нас ён прыходзiў два разы на тыдзень, i я з iм займалася, але Ваня маляваў i раней, — расказвае загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыi i рэабiлiтацыi Жана Лешык. — У нашым Цэнтры многа яго карцiн. Вунь на сценах, над лесвiцай — гэта яго работы.

— расказвае загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыi i рэабiлiтацыi Жана Лешык. — У нашым Цэнтры многа яго карцiн. Вунь на сценах, над лесвiцай — гэта яго работы.

I мяне павялi паказваць працы Рашанава. Амаль усе творы графiчныя, намаляваныя алоўкамi. Многiя даволi вытанчаныя, хоць i зблiжаныя па тоне — гэта звязана з фiзiчнымi магчымасцямi аўтара.

Каб зразумець, як няпроста маляваць зубамi, дастаткова ўзяць аловак у зубы i паспрабаваць правесцi прамую лiнiю, а каб намаляваць кветачку, патрэбна вялiкая спрактыкаванасць.

Але за лепшае будзе сустрэцца з аўтарам гэтых твораў.

Надвор'е было цудоўнае, i ў пошуках вольнай лаўкi мы з Ванем прайшлi ў глыбiню скверыка.

У ляхавiцкiм Цэнтры казалi, што Рашанаў камунiкабельны i вясёлы хлопец, якi разумее жарты. Напачатку ён быў крыху насцярожаны, а пад канец размовы раскрыўся, i я ўбачыў непасрэднага, адкрытага чалавека.

Часта бывае, што няшчасце псiхалагiчна траўмуе чалавека, ён не можа вярнуцца да нармальнага жыцця — iмкнецца заглушыць бяду гарэлкай ды заўчасна памiрае. Пры жыццi.

Наконт гэтага я i спытаў свайго суразмоўцу. Ён не стаў адмаўляць, што, бывае, у кампанii i не супраць выпiць чарку-другую, але сваю трагедыю не перакладвае на ўвесь свет, ды i ў 32 гады характар ужо сфармiраваўся.

— Цяжка было перажыць нейкi перыяд. Малым нiчога яшчэ не разумеў, а затым калi чуў: "Вунь бязрукi iдзе", то было крыўдна. Усё ж комплекс гэты мiнуў. Цяпер найбольш непрыемна, калi цябе пачынаюць шкадаваць. Патрэбная павага, а не жаласлiвасць. Калi мне нешта трэба, то я папрашу, а так сам абыходжуся. Нават не прашу, каб мяне пагалiлi. Зацiскаю брытву пальцамi ног i нiякiх парэзаў, але па першым часе цяжкавата было... Жыццё цудоўнае, i яно працягваецца.У мяне ёсць сябры — розныя, такiя i такiя...

А што прымусiла ўзяцца за аловак? Што падштурхнула да малявання? Напэўна, у хлопца была закладзена "iскра божая"?

— Яшчэ ў Брэсце, калi ляжаў у бальнiцы, спрабаваў маляваць нагамi, але не атрымалася, бо далёка ад вачэй, ды i зубамi трымаць аловак не зусiм зручна было... А чаму пачаў маляваць? Захацелася. Абрыдла глядзець тэлевiзар, чытаць таксама не будзеш круглыя суткi, вось i паспрабаваў, а затым уцягнуўся. Я малюю тады, калi хочацца...

На многiх работах Iвана можна ўбачыць невялiкiя цэркаўкi, найперш драўляныя. Падумалася, што няшчасце зрабiла яго вернiкам.

— Не, хутчэй наадварот. Малюю цэрквы, бо мне яны найбольш удаюцца. Архiтэктуру прасцей намаляваць лiнiямi — графiчна.

Рашанаў жыве з мамай у двухпакаёвай кватэры, а бацька памёр. Я спытаў, цi не думае ён жанiцца — усё ж узрост. А можа, ён лiчыць, што яго стан здароў'я перашкаджае зрабiць гэты крок?

— Жанiцьба? Iншым разам такая думка з'яўляецца. Ды не ўсё проста. Жанiцьба — крок сур'ёзны... Я жыву з мамай, а ў яе таксама характар...

Пенсiя ў Iвана 300 тысяч, але каб ён атрымлiваў яе па iнвалiднасцi, была б яшчэ меншая, бо няма працоўнага стажу, а так пенсiя звязаная са стратай кармiцеля. Мацi таксама на пенсii... "Чырвоны Крыж" зрэдку дапамагае. Можна выбраць нешта з адзення, iншым разам 10 кг прадуктаў дадуць... Усё ж цяжкавата даводзiцца.

I вось што я падумаў. Карцiны I. Рашанава маюць каштоўнасць — яны арыгiнальныя хоць бы тым, што выкананы незвычайным спосабам. А калi твор уручаюць у якасцi прэзента, то гэта значыць, што ён мае рэальны кошт, то чаму б не арганiзаваць выставу работ, не падрыхтавацца да яе належным чынам.

У Ляхавiчах праводзяцца сусветныя конкурсы дзiцячага малюнка, а значыць, у райцэнтры ёсць творчае асяроддзе. Чаму б маральна не падтрымаць Рашанава, не накiраваць, не падказаць...

У нас ёсць людзi з грашыма, i напэўна ж, нехта мог бы набыць для сябе твор мастака. I не быў бы ў пройгрышы.

Але каб зрабiць такi крок, неабходна дасягнуць пэўнай маральнай вышынi, а пакуль мы занятыя толькi сабой. Грамадства фармiруецца марудна, i яму неабходна прайсцi пэўны этап духоўнага (культурнага) станаўлення.

Калi я фатаграфаваў свайго суразмоўцу, да нас падбегла бяздомнае шчанё. Ваня захацеў, каб на здымку было i яно.

Колькi ў нас яшчэ забытых i кiнутых! А каб дапамагчы iм, вялiкiх намаганняў не трэба — дастаткова ўбачыць, што яны жывуць побач з намi.

Сымон Свiстуновiч. Фота аўтара.

Ляхавiцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 12 гадоў Ваня Рашанаў залез на слуп электраперадачы i ўзяўся рукамi за правады. Сёння яму даводзiцца галiцца, трымаючы брытву пальцамi ног, а малява
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика