21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускай мове павінны вярнуць статус адзінай дзяржаўнай

19.09.2009 13:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17:26, — Политика

У менскім міжнародным адукацыйным цэнтры ІВВ праходзіць V зьезд згуртаваньня беларусаў сьвету.

У ім бяруць удзел больш за 200 дэлегатаў з 17-ці краінаў сьвету. На пачатку ўдзельнікі зьезду праслухалі аўдыёвітаньне ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Яна пажадала, каб дэлегаты ня толькі сустрэліся са сваякамі і наведалі радзіму, але маглі «зьяднаць усіх беларусаў вакол нашых супольных ідэялаў узаемаразуменьня і салідарнасьці», паведамляе «Радыё Свабода».

Зьезд ладзіцца за сродкі самой арганізацыі, а таксама некаторых асяродкаў дыяспары. Старшыня «Бацькаўшчыны» Аляксей Марачкін адзначыў, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка не даслаў віншаваньне беларусам сьвету. Ад уладаў на зьезьдзе выступілі міністар культуры Павал Латушка і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка. Спадар Латушка заклікаў дыяспару далучыцца да справы вяртаньня страчаных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў:

«Сёньня сапраўды мы адчыняем свае дзьверы для беларусаў, мы адкрываем свае душы, свой дом. Сёньняшняя сустрэча ў Менску яшчэ раз пацьвярджае накіраванасьць дзяржаўнай палітыкі Беларусі на ўзаемадзеяньне і актывізацыю працы з суайчыньнікамі за мяжой», - заявіў ён.

Асноўная тэма зьезду – нацыянальная ідэнтычнасьць беларусаў у сучасным сьвеце: и праблемы захаваньня і разьвіцьця. Яе апірышчамі дэлегаты зьезду называюць наяўнасьць сувэрэннай дзяржаўнасьці, тысячагадовай гісторыі, сваёй мовы і самабытнай культуры. Праблема нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў сёньня вельмі востра стаіць у самой Беларусі. Пра гэта казаў у выступе кіраўнік «Бацькаўшчыны» Аляксей Марачкін:

«Русыфікацыя нашага краю сёньня дасягнула найвышэйшага апагею. У паўсядзённым жыцьці – абвесткі на мове ў грамадзкім транспарце, назвы вуліц – мова існуе на ўзроўні сувэніру. Ва ўладных установах Беларусі яе цалкам ігнаруюць. Лідэр нацыі, прэзыдэнт краіны выказаўся адназначна: «На беларускай мове нельга выказаць нешта вялікае». Ці варта тут гаварыць пра тое, што калі б такое выказаў прэзыдэнт Літвы ці Польшчы, то ягоная кар’ера назаўтра была б скончаная?! За беларускую мову ў беларускім войску маладафронтаўцу Франаку Вячорку пагражаюць крымінальнай адказнасьцю. Сёньняшняя моўная палітыка ў Беларусі вядзе да этнацыду нацыі і страты сувэрэнітэту. Таму неабходна вярнуць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у нашай краіне, як гэта было прапісана ў канстытуцыі 1994 года», - сказаў Алесь Марачкін.

Паводле гісторыка Натальлі Гардзіенкі, за мяжой пражывае да трох з паловай мільёнаў беларусаў. Як і для мітраполіі, для іх характэрная праблема страты нацыянальнай ідэнтычнасьці.

«Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя да скарачэньня старых беларускіх арганізацый, якія былі яшчэ створаныя эмігрантамі часоў другой сусьветнай вайны, так званых першых беларускіх дыяспараў на Захадзе. Старое пакаленьне адыходзіць, а маладое не паўсюль можа замяніць і мае наогул цікавасьць да беларускай дзейнасьці. Нашчадкі беларусаў, на жаль, вельмі мала хто размаўляе па беларуску і, наогул, выказвае цікавасьць да свайго беларускага паходжаньня», - сказала Гарадзенка.

Доктар гістарычных навук Янка Запруднік з ЗША ў сваім выступе адзначыў, што прысутнасьць беларусаў у Амэрыцы пазначана многімі пазытыўнымі фактамі. А што да прысутнасьці беларускай улады, дык яна далёка ад аптымальнай.

«І ня толькі дзеля бягучага дыпляматычнага канфлікту паміж Менскам і Вашынгтонам. Галоўная праблема ў тым, што беларускі ўрад дасюль не здабыўся нават на прыняцьце закону аб суайчыньніках за мяжой. Ня кажучы ўжо пра актыўныя ўзаемасувязі з дыяспарай, якімі адзначаюцца пасяленцы зь іншых усходнеэўрапейскіх краінаў. Вось чаму адным з прыярытэтаў нашага згуртаваньня застаецца далейшае спрыяньне і дамаганьне, каб такі закон быў прыняты. Каб такі закон дапамагаў дзейнасьці замежных беларусаў на карысьць беларускай дэмакратычнай дзяржаўнасьці, народнага дабрабыту. Каб урэшце ўсе мы дзякуючы такому закону маглі сказаць з большай сілай, што жыве замежная Беларусь», -- заявіў Янка Запруднік.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17:26, — Политика У менскім міжнародным адукацыйным цэнтры ІВВ праходзіць V зьезд згуртаваньня беларусаў сьвету. У ім бяруць удзел больш за 200 дэлегатаў з 17-ці краінаў сьвету.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика